СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I КАРАЛЕЎСТВАМ IСПАНIЯ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 13 лютага 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Каралеўства Iспанiя прыйшлi да пагаднення
ўстанавiць, пачынаючы з гэтай даты, дыпламатычныя адносiны i ў
магчыма кароткiя тэрмiны ажыццявiць акрэдытацыю Паслоў.
Рэспублiка Беларусь i Каралеўства Iспанiя, грунтуючыся на
прынцыпах узаемнай павагi, суверэнiтэту, роўнасцi i неўмяшання ва
ўнутраныя справы адзiн аднаго, выяўляюць намер развiваць свае
адносiны ў духу дружбы i супрацоўнiцтва.
Абедзве дзяржавы ўсведамляюць сваю адказнасць за падтрыманне
мiру ў Еўропе i ва ўсiм свеце. Яны поўныя рашучасцi праводзiць у
жыццё палажэннi i прынцыпы Статута Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый.
Бакi выказваюць iмкненне садзейнiчаць развiццю прагрэсу мiжнароднага
супольнiцтва на аснове павагi прынцыпаў мiру i мiжнароднага права i
пацвярджаюць свае абавязкi выконваць палажэннi Заключнага
Хельсiнкскага Акта i Парыжскай Хартыi для новай Еўропы.
Рэспублiка Беларусь i Каралеўства Iспанiя ўпэўнены ў тым, што
iснуюць шырокiя магчымасцi для iх супрацоўнiцтва ў палiтычнай,
эканамiчнай, культурнай i iншых самых розных галiнах у мэтах
развiцця ўзаемавыгадных адносiн памiж iмi i садзейнiчання стварэнню
стабiльнай i працвiтаючай Еўропы.
Складзена ў Мiнску 13 лютага 1992 года.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Каралеўства Iспанiя
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|