ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РУМЫНIЯЙ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 14 лютага 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Румынiя,
кiруючыся жаданнем развiваць свае адносiны на аснове раўнапраўя
i супрацоўнiцтва,
упэўненыя ў тым, што гэтым яны будуць садзейнiчаць мiру,
бяспецы i стабiльнасцi ў Еўропе, а таксама ажыццяўленню мэтаў i
прынцыпаў Статута ААН, Хельсiнкскага Заключнага Акта i Парыжскай
Хартыi для новай Еўропы,
зыходзячы з жадання ўсямерна ўмацоўваць палiтычныя, гандлёвыя,
эканамiчныя i культурныя адносiны памiж дзвюма краiнамi i надаваць
iм новую якасць i вымярэнне,
жадаючы няўхiльна пашыраць дружалюбныя адносiны памiж iх
грамадзянамi i народамi,
пагадзiлiся аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж iмi з
дня падпiсання гэтага Пратакола i аб абмене дыпламатычнымi
прадстаўнiцтвамi на ўзроўнi Пасольстваў у тэрмiны, якiя падлягаюць
узгадненню памiж Бакамi, у адпаведнасцi з палажэннямi Венскай
Канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года.
У гэтых мэтах прадстаўнiкi, упаўнаважаныя адпаведна Рэспублiкай
Беларусь i Румынiяй, падпiсалi гэты Пратакол у двух экземплярах,
кожны на беларускай i румынскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
Аформлена ў горадзе Бухарэсце 14 лютага 1992 года.
За Рэспублiку Беларусь За Румынiю
Пётр Краўчанка Андрыян Нэстасе
Мiнiстр замежных спраў Мiнiстр замежных спраў
<<< Главная
страница | < Назад
|