ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ВЕНГЕРСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ*

_____________________________
     *Уступiў у сiлу 12 лютага 1992 г.

     Рэспублiка Беларусь i Венгерская Рэспублiка,
     кiруючыся жаданнем развiваць свае адносiны на аснове раўнапраўя
i супрацоўнiцтва,
     упэўненыя ў  тым,  што  гэтым  яны  будуць  садзейнiчаць  мiру,
бяспецы i стабiльнасцi ў Еўропе,  а  таксама  ажыццяўленню  мэтаў  i
прынцыпаў Статута  ААН,  Хельсiнскага  Заключнага  Акта  i Парыжскай
Хартыi для новай Еўропы,
     зыходзячы з жадання ўсямерна ўмацоўваць палiтычныя,  гандлёвыя,
эканамiчныя i культурныя адносiны памiж дзвюмя краiнамi  i  надаваць
iм новую якасць i вымярэнне,
     жадаючы няўхiльна  пашыраць  дружалюбныя  адносiны   памiж   iх
грамадзянамi i народамi,
     пагадзiлiся аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж  iмi  з
дня   падпiсання   гэтага   Пратакола  i  аб  абмене  дыпламатычнымi
прадстаўнiцтвамi на ўзроўнi Пасольстваў у тэрмiны,  якiя  падлягаюць
узгадненню  памiж  Бакамi,  у  адпаведнасцi  з  палажэннямi  Венскай
Канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года.
     У гэтых мэтах прадстаўнiкi, упаўнаважаныя адпаведна Рэспублiкай
Беларусь i Венгерскай Рэспублiкай,  падпiсалi гэты Пратакол  у  двух
экземплярах,  кожны на беларускай i венгерскай мовах,  прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

     Аформлена ў горадзе Будапешце 12 лютага 1992 года.

За Рэспублiку Беларусь                      За Венгерскую Рэспублiку
Пётр Краўчанка                              Геза Есенскi
Мiнiстр Замежных Спраў                      Мiнiстр Замежных Спраў



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России