ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 снежня 1997 г. № 638
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI КРЫТЭРЫЯЎ
___________________________________________________________--
Утратил силу приказом Министерства образования от 14
октября 2003 г. № 398
У выкананне п.2.1 Пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 25 верасня 1997 г. № 1274 "Аб парадку арганiзацыi i
рэгулявання дзейнасцi недзяржаўных навучальных устаноў" загадваю:
1. Зацвердзiць крытэрыi, у адпаведнасцi з якiмi можа быць
выдадзены спецыяльны дазвол (лiцэнзiя) на арганiзацыю недзяржаўнай
навучальнай установы або яе фiлiяла.
2. Упраўленню па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi
(Пыжоў А.А.) ўнесцi змяненнi i дапаўненнi ва ўстаноўленым парадку ў
Палажэнне аб парадку выдачы i адмены суб'ектам гаспадарання
спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю навучальных устаноў,
зацверджанага загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20
чэрвеня 1997 г. № 337.
3. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на першага намеснiка
Мiнiстра Хрусталёва Б.М.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
20.12.1997 № 638
Спецыяльныя крытэрыi, у адпаведнасцi з якiмi
можа быць выдадзены дазвол (лiцэнзiя)
на арганiзацыю недзяржаўнай навучальнай
установы або яе фiлiяла
1. Наяўнасць дакументаў, якiя пералiчаны ў артыкуле 2.2
Палажэння аб парадку выдачы i адмены суб'ектам гаспадарання
спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю навучальных устаноў.
2. Наяўнасць уласных будынкаў, адасобленых плошчаў або
выкарыстанне iх на правах арэнды, акрамя арэнды плошчаў ва ўсiх
тыпах навучальных устаноў, незалежна ад iх ведамаснай
падпарадкаванасцi.
3. Згода на арэнду будынкаў (адасобленых плошчаў) уласнiка або
упаўнаважанага iм органа.
4. Тэрмiн на арэнду будынкаў (адасобленых плошчаў) не менш 5
гадоў.
5. Наяўнасць плошчаў з улiкам на аднаго навучэнца ў залежнасцi
ад прызначэння, якая павiнна быць не менш чым сярэдняя
забяспечанасць у дзяржаўных навучальных установах рэспублiкi.
6. Адпаведнасць матэрыяльна-тэхнiчнай базы метадычным
патрабаванням па арганiзацыi медыка-санiтарнага забеспячэння
студэнтаў ВНУ i навучэнцаў ССНУ (зацверджаны намеснiкам галоўнага
дзяржаўнага санiтарнага урача СССР 19 лiстапада 1984 г. № 3167);
санiтарным правiлам i нормам утрымання i арганiзацыi
вучэбна-выхаваўчага працэсу агульнаадукацыйных устаноў (зацверджаны
галоўным дзяржаўным санiтарным урачом Рэспублiкi Беларусь 11 снежня
1996 г.).
7. Наяўнасць сродкаў навучання i тэхнiчнага забеспячэння ў
адпаведнасцi з профiлем навучальнай установы.
8. Адпаведнасць прафесiйнай падрыхтоўкi кiраўнiка (наяўнасць
вучонай ступенi для ВНУ) i педагагiчных работнiкаў, якiя
ўдзельнiчаюць у навучальным працэсе, выкладаемым дысцыплiнам.
9. Наяўнасць не менш паловы штатных выкладчыкаў ад iх агульнай
колькасцi, акрамя навучальных устаноў сiстэмы павышэння квалiфiкацыi
i перападрыхтоўкi кадраў, у адпаведнасцi з дзеючымi
нарматыўна-прававымi актамi.
10. Наяўнасць бiблiятэчнага фонду з разлiку не менш аднаго
падручнiка (вучэбнага дапаможнiка) на 5 навучэнцаў па кожнай
вывучаемай дысцыплiне.
11. Для ВНУ унiверсiтэцкага тыпу:
- камплектаванне прафесарска-выкладчыцкага складу не менш 60%
спецыялiстамi з вучонымi ступенямi, званнямi;
- наяўнасць на 150 студэнтаў дзённай формы навучання не менш
аднаго доктара навук;
- камплектаванне бiблiятэчнага фонду з разлiку не менш аднаго
падручнiка (вучэбнага дапаможнiка) на 3 студэнтаў па кожнай
вывучаемай дысцыплiне.
|