ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 кастрычнiка 2003 г. № 148
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 7-сг "СПРАВАЗДАЧА АБ ХОДЗЕ ЎБОРКI ЎРАДЖАЮ
I СЯЎБЕ АЗIМЫХ КУЛЬТУР" I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 7-сг "Справаздача аб ходзе ўборкi ўраджаю i сяўбе
азiмых культур"* двухтыднёвай, месячнай перыядычнасцi (па
панядзелках, у перыяд уборкi ўраджаю) i ўвесцi яе ў дзеянне,
пачынаючы са справаздачы ў 2004 годзе.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 7-сг "Справаздача аб ходзе
ўборкi ўраджаю i сяўбе азiмых культур"* двухтыднёвай, месячнай
перыядычнасцi (па панядзелках, у перыяд уборкi ўраджаю) i ўвесцi iх
у дзеянне, пачынаючы са справаздачы ў 2004 годзе.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць вызначаную ў пункте 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы ўсiх форм
уласнасцi, iх адасобленыя падраздзяленнi, асноўным вiдам дзейнасцi
якiх з`яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць, а таксама сялянскiя
(фермерскiя) гаспадаркi, падсобныя гаспадаркi пры прамысловых,
транспартных, будаўнiчых i iншых арганiзацыях, у якiх плошча
сельскагаспадарчых зямель складае 300 i болей гектараў.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
<<< Главная
страница | < Назад
|