ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 кастрычнiка 2003 г. № 147
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 3-сг "СПРАВАЗДАЧА АБ СЯЎБЕ ЯРАВЫХ КУЛЬТУР"
I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 3-сг "Справаздача аб сяўбе яравых культур"*,
перыядычнасцю прадстаўлення двухтыднёвая, месячная (па панядзелках,
у перыяд яравой сяўбы) i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са
справаздачы ў 2004 годзе.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 3-сг "Справаздача аб сяўбе
яравых культур"* i ўвесцi iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы ў
2004 годзе.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць вызначаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы ўсiх форм
уласнасцi, iх адасобленыя падраздзяленнi, асноўным вiдам дзейнасцi
якiх з`яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць, а таксама сялянскiя
(фермерскiя) гаспадаркi, падсобныя гаспадаркi пры прамысловых,
транспартных, будаўнiчых i iншых арганiзацыях, у якiх плошча
сельскагаспадарчых зямель складае 300 i болей гектараў.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
<<< Главная
страница | < Назад
|