ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь
"Аб стварэннi новых рабочых месцаў i
падтрымцы вытворча-гаспадарчай актыўнасцi
насельнiцтва"
===
Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць у першым чытаннi асноўныя палажэннi праекта Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб стварэннi новых рабочых месцаў i
падтрымцы вытворча-гаспадарчай актыўнасцi насельнiцтва", унесенага
Камiсiяй Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па эканамiчнай
палiтыцы i рэформах.
2. Даручыць камiсiям Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па
эканамiчнай палiтыцы i рэформах; па заканадаўству; па сацыяльнай
палiтыцы i працы; па прамысловасцi, транспарту, будаўнiцтву,
энергетыцы, гандлю i iншых паслугах насельнiцтву, сувязi i
iнфарматыцы; па аграрных пытаннях i сацыяльнаму развiццю сяла; па
адукацыi, навуцы i культуры; па бюджэту, падатках, банках i фiнансах
дапрацаваць праект указанага Закона з улiкам заўваг i прапаноў,
выказаных дэпутатамi Рэспублiкi Беларусь, i прадставiць яго для
разгляду ў другiм чытаннi.
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь С.ШАРЭЦКI
20 чэрвеня 1996 г., г.Мiнск.
N 390-XIII
<<< Главная
страница | < Назад
|