Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
П а с т а н о в а
5 мая 1995 г. N 240
г.Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI СПРАВАЗДАЧЫ АБ ВЫКАНАННI БЮДЖЭТУ ФОНДУ
САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ НАСЕЛЬНIЦТВА МIНIСТЭРСТВА САЦЫЯЛЬНАЙ
АБАРОНЫ ЗА 1994 ГОД
===
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць справаздачу аб выкананнi бюджэту Фонду сацыяльнай
абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны за 1994 год па
даходах у суме 1660813,3 млн.рублёў i на расходах у суме 1511948,8
млн.рублёў з перавышэннем даходаў над расходамi на 148864,5
млн.рублёў згодна з дадаткам.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
Дадатак
да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая
1995 г. N 240
Справаздача аб выкананнi бюджэту Фонду сацыяльнай
абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны
за 1994 год
Млн.рублёў
Астатак сродкаў на 1 студзеня 1994 г. 3118,1
Паступленнi ў 1994 годзе - усяго 1657695,2
у тым лiку:
страхавыя ўзносы наймальнiкаў i
абавязковыя страхавыя ўзносы грамадзян 1381507,3
абавязковыя страхавыя ўзносы прадпрымальнiкаў 1232,3
пакрыццё расходаў на выплату льготных пенсiй 696,0
сродкi з бюджэту рэспублiкi 224009,1
iншыя даходы 50250,5
____________________________________________________________________
Разам даходаў 1660813,3
Выкарыстанне сродкаў Фонду - усяго 1511948,8
у тым лiку на:
працоўныя i сацыяльныя пенсii 893648,1
пенсii i дапамогi ваеннаслужачым тэрмiновай
службы i iх сем`ям 9493,8
пенсii грамадзянам, якiя выехалi за мяжу або
прыехалi з-за мяжы 2242,4
дапамогi на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў 50817,8
дапамогi на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў 48785,4
выплаты на школьную форму i адзенне сем`ям, якiя
маюць дзяцей-навучэнцаў агульнаадукацыйных школ,
школ-iнтэрнатаў усiх тыпаў i найменняў 6745,8
кампенсацыйныя выплаты непрацуючым пенсiянерам
i пенсiянерам, якiя працуюць у сельскагаспадарчай
галiне 118637,9
кампенсацыйныя выплаты сем`ям на дзяцей 91030,5
частковае фiнансаванне расходаў на выплату пенсiй
i дапамог у студзенi 1995 г. 85876,0
аздараўленне насельнiцтва 194661,9
iншыя расходы 10009,2
Астатак сродкаў на 1 студзеня 1995 г. 148864,5
<<< Главная
страница | < Назад
|