АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ
ЎСТАНАЎЛЕННЯ ФАКТАЎ I ПЕРЫЯДАЎ ЗНАХОДЖАННЯ
ГРАМАДЗЯН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ У МЕСЦАХ
ПРЫМУСОВАГА ЎТРЫМАННЯ, СТВОРАНЫХ ФАШЫСТАМI
I IХ САЮЗНIКАМI Ў ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
ПАСТАНОВА
Кабiнет МiнiстраЎ Рэспублiкi Беларусь
5 мая 1995 г. N 241
(Збор указаў Прэзiдэнта и пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 13, арт.308)
===
[Изменения и дополнения:
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
28 сентября 1995 г. N 535 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1995 г., N 27, ст.672) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
8 апреля 1997 г. N 295 (Собрание декретов, указов
Президента и постановлений Правительства Республики
Беларусь, 1997 г., N 10, ст.372) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28
февраля 2002 г. № 288 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 32, 5/10103)
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб парадку ўстанаўлення фактаў i
перыядаў знаходжання грамадзян Рэспублiкi Беларусь у месцах
прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамi i iх саюзнiкамi ў гады
другой сусветнай вайны (прыкладаецца).
Мiнiстэрству сацыяльнай абароны i Беларускаму рэспублiканскаму
фонду "Узаемаразуменне i прымiрэнне" ў месячны тэрмiн прывесцi свае
метадычныя дакументы ў адпаведнасць з гэтым Палажэннем.
2. Беларускаму рэспублiканскаму фонду "Узаемаразуменне i
прымiрэнне" аказваць пры неабходнасцi дапамогу грамадзянам
Рэспублiкi Беларусь у атрыманнi з Мiжнароднай службы вышуку
пацвярджэнняў аб знаходжаннi iх у месцах прымусовага ўтрымання,
створаных фашыстамi i iх саюзнiкамi ў гады другой сусветнай вайны.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М. Чыгiр
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая
1995 г. N 241
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку ўстаноўлення фактаў i перыядаў
знаходжання грамадзян Рэспублiкi Беларусь
у месцах прымусовага ўтрымання, створаных
фашыстамi i iх саюзнiкамi ў гады другой
сусветнай вайны
1. Гэта Палажэнне вызначае парадак ўстаноўлення фактаў i
перыядаў знаходжання грамадзян Рэспублiкi Беларусь у месцах
прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамi i iх саюзнiкамi ў гады
другой сусветнай вайны*, для выяўлення права на льготы, павелiчэння
памеру пенсiй, залiчэння такiх перыядаў у працоўны стаж грамадзян,
што прадугледжана Законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб ветэранах" i "Аб
пенсiённым забеспячэннi" для былых вязняў месцаў прымусовага
ўтрымання, а таксама для выплаты гэтым грамадзянам разавай
фiнансавай дапамогi за кошт сродкаў Беларускага рэспублiканскага
фонду "Узаемаразуменне i прымiрэнне".
2. Факты i перыяды знаходжання грамадзян у месцах прымусовага
ўтрымання ўстанаўлiваюцца камiсiямi па назначэнню пенсiй выканкамаў
мясцовых Саветаў дэпутатаў** на падставе заявы грамадзянiна i
прадстаўленых iм дакументаў.
______________________________
*Надалей - месцы прымусовага ўтрымання.
**Надалей - камiсii па назначэнню пенсiй.
3. Да месцаў прымусовага ўтрымання грамадзян адносяцца:
канцлагеры; лагеры для ваеннапалонных, заложнiкаў; лагеры працоўныя
(акрамя вучэбна-працоўных лагераў), фiльтрацыйныя, каранцiнныя,
даследчыя, дзiцячыя, жаночыя i змешаныя, на пярэднiм краi нямецкай
абароны, стацыянарныя або размешчаныя на транспартных сродках (на
аўтамабiлях, марскiх i рачных суднах, у чыгуначных вагонах); лагеры
пры заводах, фабрыках i майстэрнях; турмы, гета, гестапа; шпiталi
асаблiвага прызначэння на тэрыторыi Германii i яе саюзнiкаў або на
акупiраваных ёю тэрыторыях, а таксама фермы (у баўэра) на тэрыторыi
Германii.
__________________________________________________________
Пункт 3 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 8 апреля 1997 г. N 295
3. Да месцаў прымусовага ўтрымання грамадзян адносяцца:
канцлагеры; лагеры для ваеннапалонных, заложнiкаў; лагеры
працоўныя, фiльтрацыйныя, каранцiнныя, даследчыя, дзiцячыя,
жаночыя i змешаныя, на пярэднiм краi нямецкай абароны,
стацыянарныя або размешчаныя на транспартных сродках (на
аўтамабiлях, марскiх i рачных суднах, у чыгуначных
вагонах); лагеры пры заводах, фабрыках i майстэрнях; турмы,
гета, гестапа; шпiталi асаблiвага прызначэння i iншыя
аналагiчныя па рэжыму ўтрымання месцы на тэрыторыi Германii
i яе саюзнiкаў або на акупiраваных ёю тэрыторыях, а таксама
фермы (у баўэра) на тэрыторыi Германii.
___________________________________________________________
Пункт 3 - с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 28 сентября 1995 г. N 535
3. Да месцаў прымусовага ўтрымання грамадзян адносяцца:
канцлагеры; лагеры для ваеннапалонных, заложнiкаў; лагеры
працоўныя, фiльтрацыйныя, каранцiнныя, даследчыя,
выхаваўчыя, дзiцячыя, жаночыя i змешаныя, на пярэднiм краi
нямецкай абароны, стацыянарныя або размешчаныя на
транспартных сродках (на аўтамабiлях, марскiх i рачных
суднах, у чыгуначных вагонах); лагеры пры заводах, фабрыках
i майстэрнях; турмы, гета, гестапа; шпiталi асаблiвага
прызначэння i iншыя аналагiчныя па рэжыму ўтрымання месцы
на тэрыторыi Германii i яе саюзнiкаў або на акупiраваных ёю
тэрыторыях, а таксама фермы (у баўэра) на тэрыторыi
Германii.
__________________________________________________________
4. Знаходжанне грамадзян у месцах прымусовага ўтрымання
ўстанаўлiваецца на падставе любых дакументаў ваеннага або
пасляваеннага часу, у якiх маюцца неабходныя звесткi (даведак з
архiваў, органаў дзяржаўнай бяспекi i ўнутраных спраў, Мiнiстэрства
абароны, музеяў, створаных у месцах размяшчэння былых фашысцкiх
канцлагераў; даведак з архiваў мiжнародных антыфашысцкiх
арганiзацый; даведак з Мiжнароднай службы вышуку; учотных картак
аддзела ўладкавання Выканкама Саюза Таварыстваў Чырвонага Крыжа i
Чырвонага Паўмесяца СССР; даведак з архiваў iнтэрнатных устаноў
Наркомасветы СССР i саюзных рэспублiк (школьны ўзрост),
Наркомздароўя СССР i саюзных рэспублiк (дашкольны ўзрост); выпiсак з
кнiг перамяшчэння выхаванцаў дзiцячых дамоў у рэспублiках, краях,
абласцях з указаннем часу i месца паступлення дзiцяцi ў дзiцячы дом
пасля вайны; гiсторый хвароб з указаннем прычыны захворвання i месца
паступлення хворага; улiковых картак членаў КПСС, аўтабiяграфiй,
характарыстык, анкет i iншых дакументаў па асабоваму складу,
складзеных да 6 кастрычнiка 1989 г.).
__________________________________________________________
Пункт 4 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 8 апреля 1997 г. N 295
4. Знаходжанне грамадзян у месцах прымусовага ўтрымання
ўстанаўлiваецца на падставе любых дакументаў ваеннага або
пасляваеннага часу, у якiх маюцца неабходныя звесткi
(даведак з архiваў, органаў дзяржаўнай бяспекi i ўнутраных
спраў, Мiнiстэрства абароны, музеяў, створаных у месцах
размяшчэння былых фашысцкiх канцлагераў; даведак з архiваў
мiжнародных антыфашысцкiх арганiзацый; даведак з
Мiжнароднай службы вышуку; учотных картак аддзела
ўладкавання Выканкама Саюза Таварыстваў Чырвонага Крыжа i
Чырвонага Паўмесяца СССР; даведак з архiваў iнтэрнатных
устаноў Наркомасветы СССР i саюзных рэспублiк (школьны
ўзрост), Наркомздароўя СССР i саюзных рэспублiк (дашкольны
ўзрост); выпiсак з кнiг перамяшчэння выхаванцаў дзiцячых
дамоў у рэспублiках, краях, абласцях з указаннем часу i
месца паступлення дзiцяцi ў дзiцячы дом пасля вайны;
гiсторый хвароб з указаннем прычыны захворвання i месца
паступлення хворага; аўтабiяграфiй, характарыстык, анкет,
складзеных да 6 кастрычнiка 1989 г.).
__________________________________________________________
5. Пры адсутнасцi дакументаў або некаторых даных у iх факты i
перыяды знаходжання грамадзян у месцах прымусовага ўтрымання
ўстанаўлiваюцца камiсiямi па назначэнню пенсiй на падставе
паказанняў не менш двух сведак, якiя ведаюць былога вязня па
сумеснаму знаходжанню ў месцах прымусовага ўтрымання i маюць
дакументы, пералiчаныя ў пункце 4 гэтага Палажэння.
Пад увагу прымаюцца паказаннi сведак, узрост якiх на дзень
вызвалення складаў не менш як 10 гадоў.
Факты насiльнага вывазу грамадзян на тэрыторыю Германii або яе
саюзнiкаў устанаўлiваюцца камiсiямi па назначэнню пенсiй на падставе
паказанняў не менш двух сведак, якiм вядомы аклiчнасцi вывазу.
Наяўнасць у сведак дакументаў, пералiчаных у пункце 4 Палажэння не
патрабуецца.
__________________________________________________________
Пункт 5 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 8 апреля 1997 г. N 295
5. Пры адсутнасцi дакументаў або некаторых даных у iх
факты i перыяды знаходжання грамадзян у месцах прымусовага
ўтрымання ўстанаўлiваюцца камiсiямi па назначэнню пенсiй на
падставе паказанняў аднаго або некалькiх сведак, якiя
ведаюць былога вязня па сумеснаму знаходжанню ў месцах
прымусовага ўтрымання i маюць дакументы, пералiчаныя ў
пункце 4 гэтага Палажэння.
Пад увагу прымаюцца паказаннi сведак, узрост якiх на
дзень вызвалення складаў не менш як 10 гадоў.
Факты насiльнага вывазу грамадзян на тэрыторыю Германii
або яе саюзнiкаў устанаўлiваюцца камiсiямi па назначэнню
пенсiй на падставе паказанняў аднаго або некалькiх сведак,
якiм вядомы аклiчнасцi вывазу. Наяўнасць у сведак
дакументаў, пералiча ных у пункце 4 Палажэння не
патрабуецца.
___________________________________________________________
Пункт 5 - с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 28 сентября 1995 г. N 535
5. Пры адсутнасцi дакументаў або некаторых даных у iх
факты i перыяды знаходжання грамадзян у месцах прымусовага
ўтрымання ўстанаўлiваюцца камiсiямi па назначэнню пенсiй на
падставе паказанняў аднаго або некалькiх сведак, якiя
ведаюць былога вязня па сумеснаму знаходжанню ў месцах
прымусовага ўтрымання i маюць дакументы, пералiчаныя ў
пункце 4 гэтага Палажэння.
Пад увагу прымаюцца паказаннi сведак, узрост якiх на
дзень вызвалення складаў не менш як 10 гадоў.
__________________________________________________________
6. Устанаўленне на падставе паказанняў сведак фактаў i перыядаў
знаходжання грамадзян у месцах прымусовага ўтрымання на тэрыторыi
Германii, яе саюзнiкаў або на акупiраваных ёю тэрыторыях дапускаецца
толькi пры адсутнасцi адпаведных звестак у органах дзяржаўнай
бяспекi, архiўных установах i Мiжнароднай службе вышуку.
Устанаўленне на падставе паказанняў сведак фактаў i перыядаў
знаходжання грамадзян у месцах прымусовага ўтрымання на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь або былых саюзных рэспублiк дапускаецца пры
адсутнасцi неабходных звестак у органах дзяржаўнай бяспекi i
архiўных установах i пры пацвярджэннi адпаведнымi архiвамi або
органамi дзяржаўнай бяспекi iснавання месцаў прымусовага ўтрымання
грамадзян. Калi такiмi архiвамi або органамi iснаванне месцаў
прымусовага ўтрымання грамадзян не пацверджана, паказаннi сведак пад
увагу не прымаюцца.
7. Калi па даведках з архiўных устаноў перыяд iснавання месца
прымусовага ўтрымання грамадзян меншы за перыяд прымусовага
ўтрымання па паказаннях сведак, гэты перыяд ўстанаўлiваецца па
даведках з архiўных устаноў.
8. Пры наяўнасцi ў афiцыйных дакументах звестак аб
добраахвотным выездзе грамадзян у Германiю, службе ў нямецкiх
карнiцкiх i воiнскiх фармiраваннях, асуджэннi за дзяржаўныя
злачынствы ў гады вайны (без наступнай рэабiлiтацыi) грамадзяне не
маюць права на льготы i iм не праводзiцца павелiчэння памеру пенсiй
i залiчэння ў працоўны стаж перыяду знаходжання ў месцах прымусовага
ўтрымання.
9. У выпадку, калi ў прадстаўленых грамадзянамi дакументах
маецца дата вывазу iх з часова акупiраванай тэрыторыi былога СССР
без указання даты вызвалення, за гэту дату прымаецца 9 мая 1945 г.
(пацвярджэння паказаннямi сведак перыяду знаходжання грамадзян у
месцах прымусовага ўтрымання не патрабуецца). Калi ў дакументах
маюцца звесткi, якiя пацвярджаюць факт вывазу, але даты вывазу i
вызвалення адсутнiчаюць, па жаданню грамадзянiна ў яго працоўны стаж
можа быць залiчаны перыяд з дня вызвалення населенага пункта, дзе
ён пражываў, па 9 мая 1945 г.
10. Рашэнне камiсii па назначэнню пенсiй аб устанаўленнi факта
i перыяду знаходжання грамадзянiна ў месцах прымусовага ўтрымання
афармляецца пратаколам, якi захоўваецца ў пенсiённай справе
грамадзянiна. Форма такога пратакола зацвярджаецца Мiнiстэрствам
працы i сацыяльнай абароны.
__________________________________________________________
Пункт 10 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
10. Рашэнне камiсii па назначэнню пенсiй аб устанаўленнi
факта i перыяду знаходжання грамадзянiна ў месцах
прымусовага ўтрымання афармляецца пратаколам, якi
захоўваецца ў пенсiённай справе грамадзянiна. Форма такога
пратакола зацвярджаецца Мiнiстэрствам сацыяльнай абароны.
__________________________________________________________
11. Рашэнне камiсii па назначэнню пенсiй аб немагчымасцi
ўстанаўлення факта i перыяду знаходжання грамадзянiна ў месцах
прымусовага ўтрымання ў 5-дзённы тэрмiн з дня яго прыняцця
паведамляецца гэтаму грамадзянiну.
12. Пасля ўстанаўлення фактаў i перыядаў знаходжання грамадзян
у месцах прымусовага ўтрымання органы сацыяльнай абароны выдаюць
гэтым грамадзянам пасведчанне былога непаўналетняга вязня месцаў
прымусовага ўтрымання або пасведчанне былога паўналетняга вязня
фашысцкiх канцлагераў, турмаў, гета.
13. Органы сацыяльнай абароны абавязаны па патрабаванню
квалiфiкацыйных камiсiй пры выканкамах мясцовых Саветаў дэпутатаў
або экспертнай камiсii Беларускага рэспублiканскага фонду
"Узаемаразуменне i прымiрэнне" прадстаўляць гэтым камiсiям копii
пратаколаў пасяджэнняў камiсiй па назначэнню пенсiй аб устанаўленнi
або немагчымасцi ўстанаўлення фактаў i перыядаў знаходжання
грамадзян у месцах прымусовага ўтрымання.
14. Рашэнне камiсii па назначэнню пенсiй аб устанаўленнi або
немагчымасцi ўстанаўлення факта i перыяду знаходжання грамадзянiна ў
месцах прымусовага ўтрымання можа быць абскарджана грамадзянiнам цi
экспертнай камiсiяй Беларускага рэспублiканскага фонду
"Узаемаразуменне i прымiрэнне" ў вышэйстаячы выканаўчы и распарадчы
орган або ў суд.
15. Парадак i ўмовы выплаты разавай фiнансавай дапамогi са
сродкаў Беларускага рэспублiканскага фонду "Узаемаразуменне i
прымiрэнне" i пералiк канкрэтных месцаў, што адпавядаюць месцам
прымусовага ўтрымання, знаходжанне грамадзян у якiх дае права на
гэту дапамогу, устанаўлiваюцца кантрольным саветам фонду.
<<< Главная
страница | < Назад
|