МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
4 жнiўня 1994 г. N 225
г.Мiнск
Аб зацвярджэннi Палажэння
аб шматузроўневай сiстэме
вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы
Беларусь
З мэтай удасканалення сiстэмы вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы
Беларусь
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб шматузроўневай сiстэме вышэйшай
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь (дадаецца).
2. Упраўленню ВНУ i педадукацыi (Галко Т.Я.) у месячны тэрмiн
накiраваць дадзенае Палажэнне ва ўсе дзяржаўныя i недзяржаўныя
вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь, а таксама
мiнiстэрствы i ведамствы, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi
вышэйшыя навучальныя ўстановы.
3. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на намеснiка
В.I.Стражава.
Мiнiстр В.А.Гайсёнак
Зацверджана
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 4 жнiўня 1994 г. N 225
УЗГОДНЕНА:
Дзяржэканомплан Дзяржкамiтэт Рэспублiкi
Рэспублiкi Беларусь Беларусь па працы i сацыяльнай
14 красавiка 1994 г. абароне насельнiцтва
6 мая 1994 г.
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
8 красавiка 1994 г.
ПАЛАЖЭННЕ
аб шматузроўневай сiстэме вышэйшай адукацыi
ў Рэспублiцы Беларусь
[Змяненнi i дапаўненнi:
Змяненне, зацверджанае Мiнiстэрствам адукацыi i навукi
ад 20 лютага 1995 г. N 68 (рэг. N 787) .]
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1.1. Шматузроўневая сiстэма вышэйшай адукацыi з'яўляецца
кампанентам адукацыйнай сiстэмы Рэспублiкi Беларусь i забяспечваецца
ўзаемазвязанасцю вучэбных планаў, па якiх ажыццяўляецца атрыманне
вышэйшай адукацыi розных узроўняў. Яе цэласнасць дасягаецца
ўсталяваннем адпаведных суадносiн памiж праграмамi акадэмiчнай i
прафесiйнай падрыхтоўкi, iх пераемнасцю i паслядоўнасцю рэалiзацыi.
1.2. Мэты шматузроўневай сiстэмы вышэйшай адукацыi:
- пашырэнне магчымасцей вышэйшай школы ў забеспячэннi
культурна-адукацыйных запытаў асобы i грамадства;
- павышэнне гiбкасцi агульнаадукацыйнай, навуковай i
прафесiянальнай падрыхтоўкi спецыялiстаў з улiкам патрабаванняў
эканомiкi i рынку працы;
- стварэнне ўмоў для больш поўнага забеспячэння падрыхтоўкi
навучэнскай моладзi па накiрунках, якiя адпавядаюць яе здольнасцям i
iнтарэсам.
1.3. Шматузроўневая сiстэма вышэйшай адукацыi Рэспублiкi
Беларусь заснавана на прынцыпах дзяржаўнай палiтыкi ў галiне
адукацыi, якiя вызначаны Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы
Беларусь", i мiжнароднай стандартнай класiфiкацыi, якая прынята
ЮНЕСКО.
1.4. Шматузроўневая сiстэма вышэйшай адукацыi дазваляе:
- забяспечыць варыятыўнасць навучання i бесперапыннасць
адукацыi;
- ажыццявiць гуманiтарызацыю навучання;
- павысiць якасць падрыхтоўкi спецыялiстаў;
- нарасцiць iнтэлектуальны патэнцыял рэспублiкi i падтрымлiваць
яго на неабходным узроўнi;
- забяспечыць умовы для iнтэгравання адукацыйнай сiстэмы
Рэспублiкi Беларусь у мiжнародную адукацыйную прастору.
2. СТРУКТУРА ШМАТУЗРОЎНЕВАЙ СIСТЭМЫ
ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI
2.1. У аснове структурыравання (вызначэння асноўных узроўняў)
сiстэмы вышэйшай адукацыi ляжаць наступныя прынцыпы:
- бесперапыннасць i пераемнасць (паслядоўнасць) адукацыi;
- узаемаабумоўленасць i ўзаемадапаўняльнасць элементаў;
- улiк айчыннага i замежнага вопыту развiцця вышэйшай адукацыi;
- уключэнне iснуючай адноўзроўневай сiстэмы вышэйшай адукацыi ў
якасцi кампанента шматузроўневай сiстэмы.
2.2. Структура шматузроўневай сiстэмы вышэйшай адукацыi мае
наступныя ўзроўнi:
- першы ўзровень - падрыхтоўка спецыялiста з вышэйшай адукацыяй
(тэрмiн навучання 4-5 гадоў);
- другi ўзровень - спецыялiзаваная (паглыбленая) падрыхтоўка
спецыялiста, якi мае вышэйшую адукацыю (тэрмiн навучання 1-2 гады).
2.3. Залiчэнне на першы ўзровень праводзiцца ў адпаведнасцi з
Тыпавымi правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi
Беларусь, якiя зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi.
2.4 Першы ўзровень складаецца з дзвюх ступеняў.
2.4.1. Першая ступень прадугледжвае навучанне на працягу, як
правiла, двух гадоў i дае студэнту базавую падрыхтоўку (агульную
гуманiтарную, агульную навуковую i пэўны аб'ём прафесiйнай), што
дазволiць яму працягваць навучанне для атрымання прафесiйных
квалiфiкацый i акадэмiчных ступеняў, i заканчваецца атэстацыяй.
У выпадку паспяховых вынiкаў атэстацыi пасля завяршэння
навучання ў аб'ёме першай ступенi студэнт мае права:
- працягваць навучанне на другой ступенi для атрымання
спецыяльнасцi i акадэмiчнай ступенi бакалаўра;
- змянiць спецыяльнасць у межах пэўнага напрамку навучання;
- працягваць прафесiйнае навучанне ў сярэднiх спецыяльных
навучальных установах па адпаведных або падобных кiрунках адукацыi.
Студэнт, якi не прайшоў атэстацыю па адпаведнай спецыяльнасцi,
падлягае адлiчэнню з вышэйшай навучальнай установы з выдачай яму
даведкi аб вывучаных дысцыплiнах. Па ўзгадненнi з кiраўнiцтвам ВНУ
ён можа:
- прайсцi атэстацыю па другой блiзкай спецыяльнасцi пры ўмове
наяўнасцi па ёй вакантных месцаў;
- прайсцi курс паўторнага навучання ў дадзенай установе за
плату.
2.4.2. Другая ступень вышэйшай адукацыi прадугледжвае працяг
навучання, як правiла, 2-3 гады i дае студэнту прафесiйную
падрыхтоўку па спецыяльнасцi разам з дадатковай гуманiтарнай i
навуковай падрыхтоўкай, у тым лiку - па праграме бакалаўрыята.
Атрымаць адукацыю на другой ступенi маюць права студэнты, якiя
паспяхова прайшлi атэстацыю на першай ступенi навучання, i асобы,
якiя паспяхова закончылi каледжы i прыроўненыя да iх навучальныя
ўстановы.
Падрыхтоўка спецыялiста з вышэйшай адукацыяй ажыццяўляецца ў
вышэйшых навучальных установах, якiя працуюць як па вучэбных планах
шматузроўневай сiстэмы, так i па планах, што прадугледжваюць
аднаўзроўневую падрыхтоўку.
Пры паспяховым завяршэннi навучання студэнт атрымлiвае дыплом
спецыялiста з вышэйшай адукацыяй з указаннем спецыяльнасцi i
квалiфiкацыi.
2.4.3. Адначасова з навучаннем для атрымання вышэйшай адукацыi
студэнт мае магчымасць дадаткова прайсцi навучанне для атрымання
акадэмiчнай ступенi бакалаўра.
Падрыхтоўка бакалаўра павiнна ажыццяўляцца, пачынаючы з другой
ступенi, паралельна i ў тэрмiны, якiя вызначаны на падрыхтоўку
спецыялiста з вышэйшай адукацыяй.
Змест навучання бакалаўра павiнен уключаць метадалагiчную,
псiхолага-педагагiчную, лiнгвiстычную - замежная i беларуская мовы -
падрыхтоўку i спецыяльныя курсы для пашырэння гуманiтарнай i
фундаментальнай навуковай падрыхтоўкi (разам не меней за 300
гадзiн), пры ўмове вызначэння для гэтых мэт чатырох гадзiн у тыдзень
у межах 36-гадзiннага навучальнага тыдня на працягу двух апошнiх
гадоў i адпаведнай колькасцi гадзiн ў тыдзень звыш 36 на працягу
трох апошнiх гадоў навучання на першым узроўнi.
Пры станоўчым завяршэннi навучання студэнт атрымлiвае
акадэмiчную ступень "бакалаўр", якая засведчваецца дыпломам з
указаннем напрамку падрыхтоўкi (бакалаўр прыродазнаўчых навук,
бакалаўр гуманiтарных навук, бакалаўр педагагiчных навук, бакалаўр
медыцынскiх навук, бакалаўр эканамiчных навук, бакалаўр тэхнiчных
навук, бакалаўр сельскагаспадарчых навук, бакалаўр ваенных навук,
бакалаўр мастацтваў).
Неабходнай умовай атрамання дыплома бакалаўра з'яўляецца
абарона дыпломнай работы (праекта) або здача дзяржаўнага экзамена па
прафiлюючай дысцыплiне на "добра" або "выдатна" i атрыманне
сярэдняга бала па вынiках навучання не менш за "4".
Парадак атэстацыi i прысваення акадэмiчных ступеняў вызначаюцца
адпаведнымi палажэннямi Мiнiстэрства адукацыi.
2.5. Другi ўзровень прадугледжвае:
- спецыялiзаваную (паглыбленую) падрыхтоўку спецыялiстаў у
канкрэтным кiрунку прафесiйнай дзейнасцi;
- падрыхтоўку магiстраў.
Падрыхтоўка на другiм узроўнi ажыццяўляецца па iндывiдуальных
вучэбных планах у вышэйшых навучальных установах унiверсiтэцкага
тыпу i навукова-даследчых iнстытутах.
___________________________________________________________--
Пункт 2.5 - у рэдакцыi змянення, зацверджанага
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi ад 20 лютага 1995 г. N 68
(рэг.N 787)
2.5. Другi ўзровень прадугледжвае:
- спецыялiзаваную (паглыбленую) падрыхтоўку спецыялiстаў
у канкрэтным кiрунку прафесiйнай дзейнасцi;
- падрыхтоўку магiстраў.
Падрыхтоўка на другiм узроўнi ажыццяўляецца па
iндывiдуальных вучэбных планах у вышэйшых навучальных
установах унiверсiтэцкага тыпу.
2.5.1. Вучэбныя планы i праграмы дысцыплiн спецыялiзаванай
(паглыбленай) падрыхтоўкi павiнны ўключаць тэарэтычную i практычную
падрыхтоўку па спецыяльнасцi i спецыялiзацыi.
Права навучання па гэтых вучэбных планах маюць асобы з дыпломам
спецыялiста з вышэйшай адукацыяй.
Завяршэнне навучання на другiм узроўнi дазваляе студэнту
атрымаць дыплом, у якiм указваецца спецыяльнасць, спецыялiзацыя
падрыхтоўкi i прысвоеная квалiфiкацыя.
2.5.2. Адначасова з засвойваннем вучэбных планаў
спецыялiзаванай падрыхтоўкi студэнт мае магчымасць дадаткова прайсцi
навучанне для атрымання акадэмiчнай ступенi магiстра.
Вучэбныя планы падрыхтоўкi магiстра павiнны ўключаць дадатковую
спецыялiзаваную падрыхтоўку, якая арыентавана на навукова-даследчую
i навукова-педагагiчную дзейнасць.
Права навучання па гэтых вучэбных планах маюць асобы, якiя
атрымалi акадэмiчную ступень бакалаўра, а таксама асобы, якiя на
"добра" i "выдатна" закончылi вышэйшую навучальную ўстанову, дзе не
праводзiлася навучанне па праграме бакалаўра, пры ўмове здачы
дадатковых экзаменаў па праграме падрыхтоўкi бакалаўра.
Завяршэнне навучання па вучэбным плане падрыхтоўкi магiстра
дазволiць студэнту атрымаць акадэмiчную ступень "магiстр", якая
засведчваецца дыпломам з указаннем напрамку падрыхтоўкi (магiстр
прыродазнаўчых навук, магiстр гуманiтарных навук, магiстр
педагагiчных навук, магiстр медыцынскiх навук, магiстр эканамiчных
навук, магiстр тэхнiчных навук, магiстр сельскагаспадарчых навук,
магiстр ваенных навук, магiстр мастацтваў).
Неабходнай умовай атрымання дыплома магiстра з'яўляецца
паспяховае (на "добра" i "выдатна") вывучэнне ўсiх дысцыплiн.
2.5.3. Агульны тэрмiн навучання спецыялiста з паглыбленай
падрыхтоўкай i магiстра павiнен быць не больш за 6 гадоў.
2.5.4. Парадак адкрыцця падрыхтоўкi, прыёму, атэстацыi, выдачы
дыпломаў i патрабаваннi да спецыялiста з паглыбленай падрыхтоўкай i
магiстра вызначаюцца адпаведнымi палажэннямi Мiнiстэрства адукацыi i
навукi.
___________________________________________________________--
Пункт 2.5.4 - у рэдакцыi змянення, зацверджанага
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi ад 20 лютага 1995 г. N 68
(рэг.N 787)
2.5.4. Парадак прыёму, атэстацыi, выдачы дыпломаў i
патрабаваннi да спецыялiста з паглыбленай падрыхтоўкай i
магiстра вызначаюцца адпаведнымi палажэннямi Мiнiстэрства
адукацыi.
2.6. Асобы, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю першага ўзроўню,
маюць права на паступленне ў аспiрантуру на агульных падставах, а
другога ўзроўню - на iльготных умовах, якiя вызначаюцца Палажэннем
аб дактарантуры i аспiрантуры ў Рэспублiцы Беларусь.
3. ШМАТУЗРОЎНЕВАЯ СIСТЭМА ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI I ТЫПЫ ВНУ
3.1. Рэалiзацыя вучэбных планаў падрыхтоўкi спецыялiстаў па
шматузроўневай сiстэме вышэйшай адукацыi можа ажыццяўляцца ў розных
тыпах вышэйшых навучальных устаноў, якiя адпавядаюць наступным
патрабаванням (крытэрыям):
3.1.1. Класiчны унiверсiтэт:
- праводзiць фундаментальныя навуковыя даследаваннi па шырокiм
спектры прыродазнаўчых, гуманiтарных i iншых навук, культуры i
тэхнiкi;
- ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў на ўсiх узроўнях вышэйшай
адукацыi, у тым лiку - бакалаўраў i магiстраў, па шырокiм коле
профiляў, галоўным чынам для навуковай дзейнасцi, а таксама
перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi спецыялiстаў i кiруючых
работнiкаў адпаведных профiляў;
- з'яўляецца вядучым навуковым i метадычным цэнтрам развiцця
адукацыi, навукi i культуры.
3.1.2. Профiльны унiверсiтэт (педагагiчны, тэхнiчны i iнш.),
акадэмiя:
- ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў на ўсiх узроўнях вышэйшай
адукацыi, у тым лiку - бакалаўраў i магiстраў, па шырокiм спектры
спецыяльнасцяў аднаго профiлю, перападрыхтоўку i павышэнне
квалiфiкацыi спецыялiстаў i кiруючых работнiкаў;
- праводзiць прыкладныя i фундаментальныя навуковыя
даследаваннi, пераважна ў адной галiне навукi, тэхнiкi або культуры;
- з'яўляецца вядучым навуковым i метадычным цэнтрам у сферы
сваёй дзейнасцi.
3.1.3. Iнстытут:
- ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў, як правiла, на першым
узроўнi вышэйшай адукацыi, у тым лiку - бакалаўраў, па шэрагу
спецыяльнасцяў аднаго профiлю;
- праводзiць навуковыя даследаваннi ў пэўным накiрунку навукi,
тэхнiкi i культуры.
3.1.4. Вышэйшы каледж:
- ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў па адной або некалькiх
спецыяльнасцях на першым узроўнi вышэйшай адукацыi (без выдачы
дыплома бакалаўра);
- iнтэгруецца з пэўным унiверсiтэтам або акадэмiяй у навуковай
i метадычнай дзейнасцi.
-------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 517/12.
Дата: 10.08.94 г.
|