ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 30 апреля 1998 г. №249 "Палажэнне аб парадку выдачы i адмены суб'ектам гаспадарання спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю навучальных устаноў"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      30 красавiка 1998 г. № 249

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ ВЫДАЧЫ I АДМЕНЫ
 СУБ'ЕКТАМ ГАСПАДАРАННЯ СПЕЦЫЯЛЬНАГА ДАЗВОЛУ (ЛIЦЭНЗII) НА
 АРГАНIЗАЦЫЮ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
       ___________________________________________________________--
         Утратил силу  постановлением Министерства образования от 13
         октября 2003  г.  №  66  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - № 8/10249 от 27.11.2003 г.)   

     У выкананне  Пастановы  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
25 верасня 1997 г.  № 1274 "Аб  парадку  арганiзацыi  i  рэгулявання
дзейнасцi недзяржаўных навучальных устаноў" загадваю:
     1. Зацвердзiць "Палажэнне аб парадку выдачы i адмены  суб'ектам
гаспадарання спецыяльнага   дазволу    (лiцэнзii)   на   арганiзацыю
навучальных устаноў" (дадаецца).
     2. Зацвердзiць   форму   лiцэнзii,   якая   выдаецца  суб'ектам
гаспадарання на арганiзацыю навучальнай установы (дадаецца).
     3. Зацвердзiць   парадак   разгляду   дакументаў  на  атрыманне
спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) (дадаецца).
     4. Лiчыць  страцiўшым сiлу загад Мiнiстра адукацыi ад 20 лiпеня
1997 г. № 337.
     5. Начальнiку   ўпраўлення  па  рабоце  з  кадрамi  i  прававым
забеспячэннi (Пыжоў А.А.) ў  3-дзённы тэрмiн  прадставiць  Палажэнне
аб парадку  выдачы  i  адмены  суб'ектам  гаспадарання  спецыяльнага
дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю навучальных устаноў у Мiнiстэрства
юстыцыi Рэспублiкi Беларусь для рэгiстрацыi.
     6. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на першага  намеснiка
Мiнiстра Хрусталёва Б.М.

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ

                                             ЗАЦВЕРДЖАНА
                                             загад мiнiстра адукацыi
                                             Рэспублiкi Беларусь
                                             ад 30.04.98 г. N 249

 УЗГОДНЕНА
 Мiнiстэрства эканомiкi                   Мiнiстэрства прамысловасцi
 Рэспублiкi Беларусь                      Рэспублiкi Беларусь
                А.М.Тур                              I.I.Залатарэвiч
 21 красавiка 1998 г.                     28 красавiка 1998 г.

 Мiнiстэрства прадпрымальнiцтва           Мiнiстэрства юстыцыi
 i iнвестыцый Рэспублiкi Беларусь         Рэспублiкi Беларусь
                     А.М.Ахрамчук                 В.Г.Сяргеева
 22 красавiка 1998 г.                     29 красавiка 1998 г.


 ПАЛАЖЭННЕ
 АБ ПАРАДКУ ВЫДАЧЫ I АДМЕНЫ СУБ'ЕКТАМ ГАСПАДАРАННЯ
 СПЕЦЫЯЛЬНАГА ДАЗВОЛУ (ЛIЦЭНЗII) НА АРГАНIЗАЦЫЮ
 НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

===

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Дадзенае  Палажэнне  распрацавана ў адпаведнасцi з Часовым
палажэннем аб  парадку  выдачы  суб'ектам  гаспадарання  спецыяльных
дазволаў (лiцэнзiй)   на   ажыццяўленне   асобных  вiдаў  дзейнасцi,
зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  ад  16
кастрычнiка 1991  г.  N  386  у  рэдакцыi пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 22 верасня  1992  г.  N  573  (ЗП  Рэспублiкi
Беларусь, 1992,  N  26,  арт.493)  i  пастановай  Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 21 жнiўня 1995 г.  N 456, з улiкам змяненняў,
унесеных пастановай  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь ад 2 мая
1997 г.  N 427 "Аб пералiку вiдаў дзейнасцi,  на  ажыццяўленне  якiх
патрабуецца спецыяльны  дазвол (лiцэнзiя),  i органаў,  якiя выдаюць
гэтыя дазволы  (лiцэнзii),  (Збор  указаў  Прэзiдэнта   i   пастаноў
Кабiнета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь,  1995 г.,  N 24,  арт.591),
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29.09.1997 N 1274
"Аб парадку   арганiзацыi   i   рэгулявання  дзейнасцi  недзяржаўных
навучальных устаноў"  (Збор  дэкрэтаў,  указаў Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь i  пастаноў  Урада  Рэспублiкi  Беларусь,  1997,  N  26-27,
арт.891).

     1.2. Палажэнне  вызначае  парадак  выдачы  i  адмены  суб'ектам
гаспадарання спецыяльнага   дазволу   (лiцэнзii)   на    арганiзацыю
агульнаадукацыйных школ,       лiцэяў,      гiмназiй,      каледжаў,
прафесiянальна-тэхнiчных, сярэднiх    спецыяльных     i     вышэйшых
навучальных устаноў, а таксама навучальных устаноў (падраздзяленняў)
па  перападрыхтоўцы   i   павышэннi   квалiфiкацыi   кадраў   (далей
навучальных  устаноў),  за  выключэннем  навучальных  устаноў,  якiя
арганiзуюцца органамi дзяржаўнага кiравання Рэспублiкi Беларусь.
     Дадзенае палажэнне  распаўсюджваецца  i на арганiзацыю фiлiялаў
навучальных устаноў.

     1.3. Выдача лiцэнзiй ажыццяўляецца з мэтай правядзення  адзiнай
дзяржаўнай палiтыкi  ў  галiне  адукацыi,  а  таксама абароны правоў
грамадзян Рэспублiкi  Беларусь  на  атрыманне  адукацыi,   стварэнне
прававых гарантый  для функцыянавання i развiцця навучальных устаноў
розных форм уласнасцi.

     1.4. Палажэнне  з'яўляецца  абавязковым  для   ўсiх   суб'ектаў
гаспадарання, якiя  зарэгiстраваны  i ажыццяўляюць сваю дзейнасць на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
     Суб'екты гаспадарання, якiя зарэгiстраваны за межамi Рэспублiкi
Беларусь, але ажыццяўляюць сваю дзейнасць  цалкам  або  часткова  на
тэрыторыi   Рэспублiкi   Беларусь,  абавязаны  атрымаць  лiцэнзiю  ў
парадку, якi ўстаноўлены дадзеным Палажэннем.

                     2. Парадак выдачы лiцэнзii

     2.1. Выдача  лiцэнзiй  на   арганiзацыю   навучальных   устаноў
суб'ектам гаспадарання    ажыццяўляецца    Мiнiстэрствам    адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     Арганiзацыя навучальных  устаноў органамi дзяржаўнага кiравання
Рэспублiкi Беларусь  ажыццяўляецца  ва  ўстаноўленым  заканадаўствам
парадку без атрымання лiцэнзii.

     2.2. Для  атрымання лiцэнзii суб'ект гаспадарання прадстаўляе ў
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь наступныя дакументы:
     - заяву (па форме адпаведна дадатку 1 дадзенага Палажэння);
     - копiю  рашэння  заснавальнiка  аб   арганiзацыi   навучальнай
установы, а  таксама  пасведчанне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i статут
суб'екта гаспадарання, якiя завераны ва ўстаноўленым парадку;
     - праект    статута    арганiзуемай    навучальнай    установы,
распрацаваны ў адпаведнасцi  з  "Прыкладным  палажэннем  аб  статуце
адукацыйнай i   выхаваўчай   установы  сiстэмы  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь", (загад мiнiстра адукацыi ад 14 студзеня  1994  г.  N  10,
рэгiстрацыйны N 190/12 у Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi);
     - копiю дакумента аб аплаце ў рэспублiканскi бюджэт  за  выдачу
лiцэнзii;
     - даведку  аб  плануемай   колькасцi   навучэнцаў   (студэнтаў,
слухачоў);
     - копiю дакумента (тэхнiчны пашпарт,  загад,  дагавор i  iнш.),
якi падцвярджае права валодання i карыстання будынкамi, адасобленымi
плошчамi з улiкам колькасцi  навучэнцаў   (студэнтаў,  слухачоў)   i
тэрмiну навучання.  Забараняецца  заключэнне дагавора арэнды з усiмi
тыпамi дзяржаўных навучальных устаноў,  незалежна ад  iх  ведамаснай
падпарадкаванасцi;
     - заключэннi  спецыялiзаваных   службаў   (цэнтра   гiгiены   i
эпiдэмiялогii, супрацьпажарнай  аховы)  аб  магчымасцi  выкарыстання
вучэбна-матэрыяльнай базы для ажыццяўлення навучальнага працэсу;
     - даведку   аб   наяўнасцi   (адсутнасцi)   iнтэрната   i   яго
характарыстыка (дадатак 2).
     Заява аб  выдачы  лiцэнзii  прымаецца  да  разгляду  толькi пры
наяўнасцi вышэйпералiчаных дакументаў.
     Пры неабходнасцi   ў   заяўнiка   могуць   быць   запатрабаваны
дадатковыя дакументы.
     Заяўнiк нясе   адказнасць   за  дакладнасць  прадстаўленых  для
атрымання лiцэнзii   звестак   у   адпаведнасцi   з   заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.

     2.3. Для  вырашэння  пытання  аб  выдачы  цi аб адмове ў выдачы
лiцэнзii, з  мэтай  вызначэння  магчымасцi   суб'екта   гаспадарання
стварыць умовы  для  арганiзацыi вучэбнага працэсу ў арганiзуемай iм
навучальнай установе,  устанаўлення адпаведнасцi  ўмоў  ажыццяўлення
адукацыйнага працэсу,  прапануемых навучальнай установай, дзяржаўным
патрабаванням у частцы будаўнiчых норм i  правiл;  санiтарных  норм;
аховы здароўя   асоб,   якiя  навучаюцца  i  працуюць;  абсталявання
вучэбных памяшканняў;     аснашчанасцi     адукацыйнага     працэсу;
адукацыйнага ўзроўню  педагагiчных  работнiкаў  i  ўкамплектаванасцi
штатаў; загадам мiнiстра адукацыi  ствараецца  лiцэнзiйная  камiсiя.
Змест, арганiзацыя  i метады адукацыйнага працэсу прадметам разгляду
камiсii не з'яўляюцца.

     2.4. Лiцэнзiйная камiсiя пры вырашэннi  пытання  аб  магчымасцi
выдачы лiцэнзii  на  арганiзацыю  навучальнай  установы  зыходзiць з
наступных спецыяльных крытэрыяў:

     2.4.1. Наяўнасцi дакументаў,  якiя  прадугледжаны  пунктам  2.2
гэтага Палажэння;

     2.4.2. Наяўнасцi   будынкаў,   адасобленых   плошчаў  з  улiкам
забяспечанасцi на адну асобу,  якая навучаецца, па будаўнiчых нормах
i правiлах: Грамадскiя будынкi i збудаваннi (БНIП 2.08.02-89).
     Патрабаваннi да забяспечанасцi плошчамi  не  могуць  перавышаць
сярэднiх статыстычных паказчыкаў па Рэспублiцы Беларусь у адпаведных
дзяржаўных навучальных установах;

     2.4.3. Наяўнасцi згоды ўласнiка або ўпаўнаважанага iм органа на
валоданне, карыстанне,  у  тым  лiку  арэнду  буданкаў,  адасобленых
плошчаў;

     2.4.4. Наяўнасцi  права  валодання  i   карыстання   будынкамi,
адасобленымi плошчамi тэрмiнам не менш за 5 гадоў;

     2.4.5. Адпаведнасцi   матэрыяльна-тэхнiчнай   базы   метадычным
указанням па арганiзацыi медыка-санiтарнага  забеспячэння  студэнтаў
вышэйшых навучальных   устаноў  i  навучэнцаў  сярэднiх  спецыяльных
навучальных устаноў,  санiтарным  правiлам  i   нормам   устройства,
утрымання i       арганiзацыi       вучэбна-выхаваўчага      працэсу
агульнаадукацыйных устаноў;

     2.4.6. Наяўнасцi сродкаў навучання i тэхнiчнага забеспячэння  ў
адпаведнасцi з профiлем навучальнай установы;

     2.4.7. Адпаведнасцi     прафесiйнай    падрыхтоўкi    кiраўнiка
(наяўнасць вучонай  ступенi  для  вышэйшых  навучальных  устаноў)  i
педагагiчных работнiкаў,  якiя  ўдзельнiчаюць у навучальным працэсе,
профiлi выкладаемых дысцыплiн;

     2.4.8. Наяўнасцi штатных выкладчыкаў ад iх  агульнай  колькасцi
не менш  за  50%,  у  адпаведнасцi  з  дзеючымi нарматыўна-прававымi
актамi,  акрамя навучальных устаноў сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў;

     2.4.9. Наяўнасцi  бiблiятэчнага  фонду з разлiку не менш аднаго
падручнiка (вучэбнага  дапаможнiка)  на  5  навучэнцаў   па   кожнай
вывучаемай дысцыплiне;

     2.4.10. Для вышэйшых навучальных устаноў унiверсiтэцкага тыпу:
     - камплектаванне прафесарска-выкладчыцкага складу  не  менш  за
60% спецыялiстамi з вучонымi ступенямi, званнямi;
     - наяўнасць на 150 студэнтаў дзённай формы  навучання  не  менш
аднаго доктара навук;
     - камплектаванне бiблiятэчнага фонду з разлiку не  менш  аднаго
падручнiка (вучэбнага   дапаможнiка)   на   3  студэнтаў  па  кожнай
вывучаемай дысцыплiне.

     2.5. Пры   выдачы   лiцэнзii   разглядаюцца   крытэрыi,    якiя
прадугледжаны п.2.4.1-2.4.5 дадзенага палажэння. Лiцэнзiйная камiсiя
ажыццяўляе работу па прадстаўляемых дакументах.

     2.6. Па вынiках разгляду прадстаўленых  дакументаў  лiцэнзiйная
камiсiя складае   матываванае   заключэнне   аб   адпаведнасцi  ўмоў
ажыццяўлення адукацыйнага працэсу, прапануемых навучальнай установай
дзяржаўным патрабаванням   i   аб   магчымасцi  выдачы  лiцэнзii  на
арганiзацыю навучальнай установы.  Заключэнне  падпiсваецца  членамi
лiцэнзiйнай  камiсii.  Рашэнне  аб  выдачы  лiцэнзii або адмове ў яе
выдачы афармляецца загадам мiнiстра адукацыi.

     2.7. Рашэнне  аб  выдачы  лiцэнзii  або  адмове  ў  яе   выдачы
прымаецца мiнiстэрствам  на працягу 30 дзён з моманту падачы заявы з
усiмi неабходнымi дакументамi.

     2.8. Лiцэнзiя або  рашэнне  аб  адмове  ў  яе  выдачы  выдаецца
заяўнiку ў  пiсьмовай форме з указаннем прычыны адмовы ў тэрмiн да 5
дзён пасля прыняцця адпаведнага рашэння.

     2.9. У выпадку,  калi для прыняцця рашэння аб  выдачы  лiцэнзii
патрабуецца правядзенне экспертызы,  канчатковае рашэнне прымаецца ў
15-дзённы тэрмiн пасля  атрымання  экспертнага  заключэння,  але  не
пазней 45 дзён з моманту падачы заявы i неабходных дакументаў.
     Неабходнасць правядзення экспертызы i склад камiсii вызначаюцца
загадам мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Экспертыза можа быць праведзена i ў выпадку прыпынення  дзеяння
лiцэнзii з  мэтай  прыняцця  рашэння  аб  ўзнаўленнi або спыненнi яе
дзеяння з-за  выяўлення  парушэнняў   правiл   (умоў)   ажыццяўлення
дзейнасцi суб'ектам гаспадарання або навучальнай установай.
     Эксперты (юрыдычныя i  фiзiчныя  асобы)  нясуць  адказнасць  за
дакладнасць вынiкаў экспертызы ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
     У выпадку  нязгоды   суб'екта   гаспадарання   з   прызначэннем
экспертызы або з яе вынiкамi, ён мае права абскардзiць рашэнне аб яе
прызначэннi i прадстаўленае заключэнне ў суд або гаспадарчы  суд  па
месцы знаходжання адказчыка.
     Выдаткi на правядзенне экспертызы пакрываюцца за кошт  заяўнiка
ў парадку,   якi   вызначаецца   Мiнiстэрствам  фiнансаў  Рэспублiкi
Беларусь.

     2.10. Лiцэнзiя выдаецца тэрмiнам не менш як на 5 гадоў.

     2.11. Прадаўжэнне  тэрмiну  дзеяння  лiцэнзii  ажыццяўляецца  ў
парадку, якi прадугледжаны для яе атрымання.

     2.12. За  выдачу  i прадаўжэнне лiцэнзii суб'ектам гаспадарання
збiраецца плата  ў  памерах,  якiя  вызначаюцца  Саветам   Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
     Плата за   выдачу   (прадаўжэнне)   лiцэнзii   залiчваецца    ў
рэспублiканскi бюджэт.
     У выпадку страты лiцэнзii выдаецца дублiкат з  аплатай  50%  яе
кошту.

     2.13. У лiцэнзii указваюцца:
     - назва органа, якi выдаў лiцэнзiю;
     - назва i адрас суб'екта гаспадарання, якому выдана лiцэнзiя;
     - назва i  адрас  навучальнай  установы,  на  арганiзацыю  якой
выдаецца лiцэнзiя;
     - спецыяльнасцi (спецыялiзацыi), па якiх вядзецца навучанне;
     - найбольшая колькасць навучэнцаў (студэнтаў, слухачоў);
     - тэрмiн дзеяння;
     - нумар рэгiстрацыi лiцэнзii;
     - асаблiвая  ўмова:  "права  на  прыём  навучэнцаў  (студэнтаў,
слухачоў) у  навучальную  ўстанову ўзнiкае пры наяўнасцi адпаведнага
дазволу Мiнiстэрства адукацыi";
     - дата выдачы;
     - загад аб праве на прыём  у  навучальную  ўстанову  навучэнцаў
(студэнтаў, слухачоў);
     - змяненнi i дапаўненнi,  якiя  ўнесены  ў  лiцэнзiю  пасля  яе
выдачы.
     Лiцэнзiя без адзнакi ў ёй  аб  наяўнасцi  дазволу  на  прыём  у
навучальную ўстанову навучэнцаў (студэнтаў, слухачоў) дае магчымасць
суб'екту гаспадарання  прымаць  меры  па   арганiзацыi   навучальнай
установы, ствараць  умовы  для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу без
права прыёму   ў   навучальную   ўстанову   навучэнцаў   (студэнтаў,
слухачоў).
     Для атрымання права прыёму ў  навучальную  ўстанову  навучэнцаў
(студэнтаў, слухачоў)    суб'ект    гаспадарання    прадстаўляе    ў
Мiнiстэрства адукацыi  да  1  мая  года,  у  якiм  плануецца  пачаць
навучанне, дадзеныя  аб  наяўнасцi  i  саставе матэрыяльна-тэхнiчнай
базы навучальнай установы,  у тым лiку вучэбнай лiтаратуры,  сродкаў
навучання (дадаткi 3,  4,  5);  - звесткi аб квалiфiкацыйным саставе
выкладчыцкiх кадраў навучальнай установы i ўкамплектаванасцi  штатаў
(дадаткi 6, 7, 8 дадзенага Палажэння).
     Лiцэнзiйная камiсiя    разглядае    прадстаўленыя     суб'ектам
гаспадарання дакументы,   крытэрыi,   якiя   прадугледжаны  пунктамi
2.4.6-2.4.10 дадзенага Палажэння.
     Рашэнне аб  выдачы  дазволу  на  прыём  у  навучальную ўстанову
навучэнцаў (студэнтаў,  слухачоў) Мiнiстэрства  адукацыi  прымае  на
падставе заключэння  камiсii  пасля  наведвання  апошняй навучальнай
установы i  ўстанаўлення  адпаведнасцi  звестак,  якiя  змешчаны   ў
дакументах, прадстаўленых   суб'ектам   гаспадарання,  патрабаванням
пунктаў 2.4.2, 2.4.6-2.4.10 i афармляе загадам.
     Выдаткi, якiя   звязаны  з  наведваннем  навучальнай  установы,
ўскладаюцца на суб'ект гаспадарання.
     Права на  ажыццяўленне  адукацыйнага  працэсу  ў  арганiзаванай
навучальнай установе ўзнiкае толькi з  пачатку  новага  навучальнага
года, акрамя  навучальных  устаноў  сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi.
     Лiцэнзiя i  ўнесеныя  ў  яе  змяненнi i дапаўненнi падпiсваюцца
Мiнiстрам адукацыi i замацоўваюцца гербавай пячаткай мiнiстэрства.
     Лiцэнзiя дае   права   на  ажыццяўленне  дзейнасцi  навучальнай
установе толькi на ўмовах,  па нарматывах i паказчыках,  якiя  ў  ёй
зафiксаваны.
     Лiцэнзiя на арганiзацыю навучальнай установы не  дае  права  на
адкрыццё фiлiялаў,  а  таксама  iншых структурных падраздзяленняў за
межамi месца знаходжання навучальнай установы.

     2.14. Падставамi для адмовы ў выдачы лiцэнзii (дазволу на прыём
навучэнцаў (студэнтаў, слухачоў) могуць быць:
     - неадпаведнасць  дакументаў,  якiя   прадстаўлены   суб'ектамi
гаспадарання, патрабаванням, якiя прад'яўляюцца да iх заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь;
     - неадпаведнасцi  матэрыяльна-тэхнiчнай  базы,  аснашчанасцi  i
кадравага забеспячэння     адукацыйнага     працэсу     ўстаноўленым
патрабаванням;
     - прадстаўленне недакладных звестак;
     - адмоўнае заключэнне лiцэнзiйнай камiсii;
     - iншыя  падставы,  прадугледжаныя  заканадаўствам   Рэспублiкi
Беларусь.

     2.15. Змяненне асаблiвых умоў i правiл ажыццяўлення адукацыйнай
дзейнасцi, якiя прыводзяць да  парушэння  кантрольных  нарматываў  i
паказчыкаў, зафiксаваных      у      лiцэнзii     (месцазнаходжанне,
спецыяльнасцi, спецыялiзацыi),  дапускаецца  толькi  пасля  ўнясення
змяненняў у лiцэнзiю.  Унясенне змяненняў у лiцэнзiю ажыццяўляецца ў
агульным парадку,  якi ўстаноўлены дадзеным  Палажэннем  для  выдачы
лiцэнзii, пры  ўмове прадстаўлення суб'ектам гаспадарання адпаведных
дакументаў аб плануемых змяненнях.
     Змяненне спецыяльнасцей   i   спецыялiзацый  можа  ажыццяўляцца
толькi ў межах  колькасцi  навучэнцаў  (студэнтаў,  слухачоў),  якая
зафiксавана ў лiцэнзii.
     Змяненне тэрмiну  дзеяння  лiцэнзii  да   яго   заканчэння   не
дазваляецца.

     2.16. Лiцэнзiя  афармляецца  ў  двух  экземплярах,  адзiн  з iх
перадаецца заяўнiку,  другi  захоўваецца  ў  Мiнiстэрстве   адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.

     2.17. Для ўлiку выдадзеных лiцэнзiй Мiнiстэрства адукацыi вядзе
адпаведныя журналы.

     2.18. Суб'ект гаспадарання, якi атрымаў лiцэнзiю на арганiзацыю
навучальнай установы i навучальная установа абавязаны:
     - забяспечыць выкананне асаблiвых умоў  i  правiл  ажыццяўлення
адукацыйнага працэсу,  кантрольных  нарматываў  i  паказчыкаў,  якiя
зафiксаваны ў лiцэнзii;
     - забяспечыць  выкананне норм дзеючага заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь, якое регулюе адукацыйную дзейнасць;
     - давесцi ў 3-х дзённы тэрмiн да ведама асоб, якiя навучаюцца ў
навучальнай установе,  iх  бацькоў   (асоб,   якiя   iх   замяняюць)
iнфармацыю аб   прыпыненнi   i   ануляваннi   лiцэнзii,   а  таксама
забяспечыць прыняцце  мер  па  пераводу  iх  у   iншыя   навучальныя
ўстановы.

     2.19. Мiнiстэрства адукацыi або ўпаўнаважаны iм орган у парадку
ажыццяўлення кантролю   за   дзейнасцю   навучальных   устаноў,   на
арганiзацыю якiх   выдадзены   лiцэнзii,   мае  права  iнспектавання
навучальных устаноў з мэтай праверкi адпаведнасцi ўмоў  ажыццяўлення
адукацыйнага працэсу   нарматывам   i   паказчыкам,  зафiксаваным  у
лiцэнзii.

           3. Прыпыненне дзеяння лiцэнзii i яе ануляванне

     3.1. У выпадку парушэння суб'ектам гаспадарання ўмоў  i  правiл
ажыццяўлення гэтага   вiда   дзейнасцi,  якiя  выяўлены  па  вынiках
атэстацыi, праверак,  у  тым   лiку   планавых,   па   прадстаўленнi
адпаведных органаў надзору,  абгрунтаваных прэтэнзiй iншых юрыдычных
асоб,  грамадзян або  ўласных  праверак  Мiнiстэрства  адукацыi  дае
ўказанне аб устараненнi дапушчаных парушэнняў.
     Калi суб'ект гаспадарання  атрымаў  прадпiсанне  аб устараненнi
парушэнняў i ў вызначаны Мiнiстэрствам адукацыi тэрмiн не прадставiў
дакументы, якiя сведчаць  аб  iх  устараненнi,  лiцэнзiя  можа  быць
прыпынена да ўстаранення дапушчаных парушэнняў або на пэўны тэрмiн.
     Пры неўстараненнi або  паўторным  цi  грубым  парушэннi  правiл
ажыццяўлення  дзейнасцi,  на  якую  выдадзена  лiцэнзiя,  па рашэннi
Мiнiстэрства адукацыi лiцэнзiя можа быць анулявана  без  папярэдняга
прыпынення яе дзеяння.
     Мiнiстэрства адукацыi  можа  без папярэджання пазбавiць суб'ект
гаспадарання лiцэнзii за  парушэнне  заканадаўства  або  дзеяннi,  у
вынiку якiх  узнiкае  небяспека  аварый,  пагроза i гiбель людзей цi
нанясення шкоды iх здароўю, iншых цяжкiх выпадках.
     Мiнiстэрства адукацыi можа ануляваць лiцэнзiю ў выпадках:
     неадпаведнасцi звестак,    якiя    змешчаны    ў    дакументах,
прадстаўленых суб'ектам   гаспадарання,   патрабаванням   п.п.2.4.2,
2.4.6-2.4.10 дадзенага Палажэння;
     парушэння кантрольных нарматываў i паказчыкаў,  iншых асаблiвых
умоў i правiл ажыццяўлення  адукацыйнай  дзейнасцi,  зафiксаваных  у
лiцэнзii, норм Закона "Аб аукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", палажэнняў
аб адпаведным тыпе навучальнай установы,  iншых  нарматыўных  актаў,
гэтага Палажэння,   перашкоды   органам   кiравання   адукацыяй  або
ўпаўнаважаным iмi  органам  у  ажыццяўленнi  кантролю  за  дзейнасцю
навучальнай установы.
     Лiцэнзiя анулюецца таксама ў выпадках:
     - лiквiдацыi,  рэарганiзацыi  суб'екта гаспадарання,  якому яна
была выдадзена;
     - лiквiдацыi, рэарганiзацыi навучальнай установы;
     - змянення заснавальнiка.
     У выпадку  змянення саставу заснавальнiкаў навучальнай установы
ў лiцэнзiю ўносiцца адпаведнае змяненне.
     Змяненне ўносiцца па прадстаўленнi заяў заснавальнiкаў.
     Пры павелiчэннi саставу заснавальнiкаў навучальнай  установы  ў
Мiнiстэрства адукацыi  разам з заявамi прадстаўляюцца пасведчанне аб
дзяржаўнай рэгiстрацыi i статут суб'екта гаспадарання.

     3.2. Аб    ануляваннi    лiцэнзii    паведамляецца     суб'екту
гаспадарання, навучальнай установе, налогавай службе.

     3.3. Перадача    лiцэнзii    iншым    суб'ектам    гаспадарання
забараняецца.

     3.4. У выпадку анулявання лiцэнзii або адмове ў яе  прадаўжэннi
суб'ект гаспадарання  з моманту атрымання адпаведнага рашэння,  калi
iншае не прадугледжана загадам  аб  ануляваннi  лiцэнзii,  абавязаны
вярнуць лiцэнзiю ў Мiнiстэрства адукацыi.

           4. Адказнасць за парушэнне дадзенага Палажэння

     4.1. Кантроль  за  выкананнем суб'ектамi гаспадарання дадзенага
Палажэння ажыццяўляецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i
дзяржаўнымi кантралюючымi органамi.

     4.2. У    выпадку   ажыццяўлення   дзейнасцi,   якая   падлягае
лiцэнзаванню, без  лiцэнзii  суб'ект  гаспадарання  нясе адказнасць,
прадугледжаную арт.9 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 20.12.1991 г. "Аб
падатках i зборах, збiраемых у бюджэт Рэспублiкi Беларусь".

     4.3. За незаконную  выдачу  лiцэнзiй,  службовыя  асобы  нясуць
адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     4.4. Рашэнне аб адмове ў выдачы лiцэнзii або аб ануляваннi,  цi
аб прыпыненнi яе дзеяння можа быць абскарджана ў суд або  гаспадарчы
суд на працягу 30 дзён па месцы знаходжання Мiнiстэрства адукацыi. У
выпадку прызнання   судом    рашэння    аб    ануляваннi    лiцэнзii
неабгрунтаваным, суб'екту  гаспадарання  выдаецца паўторная лiцэнзiя
без збiрання платы.

     З моманту ўступлення ў сiлу дадзенага Палажэння  "Палажэнне  аб
парадку выдачы  i адмены суб'ектам гаспадарання спецыяльнага дазволу
(лiцэнзii) на арганiзацыю навучальных устаноў", зацверджанае загадам
Мiнiстра адукацыi   Рэспублiкi   Беларусь   ад   20.06.1997   N  337
(рэгiстрацыйны N  1953/12  ад  27.06.1997   у   Рэестры   дзяржаўнай
рэгiстрацыi) лiчыць страцiўшым сiлу.


                                 Дадатак 1
                                 да Палажэння аб парадку выдачы
                                 суб'ектам гаспадарання спецыяльнага
                                 дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю
                                 навучальных устаноў

                                 Мiнiстру адукацыi
                                 Рэспублiкi Беларусь
                                 ___________________________________
                                    (назва суб'екта гаспадарання)


                               ЗАЯВА

     Прашу выдаць ______________________________________ лiцэнзiю на
                     (назва суб'екта гаспадарання)
 арганiзацыю навучальнай установы __________________________________
                                  (тып i назва навучальнай установы)


 Заснавальнiк(i)                             ___________ (Прозвiшча)
 навучальнай установы                          (подпiс)

 "___" ______________ 199___ г.


                                 Дадатак 2
                                 да Палажэння аб Парадку выдачы
                                 суб'ектам гаспадарання спецыяльнага
                                 дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю
                                 навучальных устаноў


                      ХАРАКТАРЫСТЫКА IНТЭРНАТА
                      на _____________________

          ________________________________________________
                    (назва навучальнай установы)

 ___________________________________________________________________
 Назва паказчыка
 ___________________________________________________________________

 1. Агульная плошча, кв.м

 2. Жылая плошча, кв.м

 3. У разлiку на аднаго пражываючага

 4. Колькасць пакояў

 5. Агульная колькасць месцаў

 6. Забяспечанасць слухачоў месцамi ў iнтэрнаце (у % ад патрэбы)


 Подпiс


                                 Дадатак 3
                                 да Палажэння аб парадку выдачы
                                 суб'ектам гаспадарання спецыяльнага
                                 дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю
                                 навучальных устаноў


                              ЗВЕСТКI
          аб матэрыяльна-тэхнiчнай базе на ______________
          _______________________________________________
                    (назва навучальнай установы)

 ---T---------------T-----------T-----------T------------
 ¦NN¦Тып будынку    ¦Агульная   ¦Форма      ¦Назва
 ¦пп¦(тыповы праект,¦плошча,    ¦ўладання   ¦ўстановы
 ¦  ¦прымацаванае,  ¦займаемая  ¦будынка    ¦арэндадацеля
 ¦  ¦iншае) фактычны¦адукацыйнай¦(на правах ¦
 ¦  ¦адрас будынку, ¦установай  ¦уласнасцi, ¦
 ¦  ¦занятага пад   ¦           ¦арэнды     ¦
 ¦  ¦адукацыйны     ¦           ¦цi iнш.)   ¦
 ¦  ¦працэс         ¦           ¦Рэквiзiты  ¦
 ¦  ¦               ¦           ¦правамоцных¦
 ¦  ¦               ¦           ¦дакументаў ¦
 L--+---------------+-----------+-----------+------------

                                                         Прадаўжэнне

 --------------T-------------¬
 ¦Пералiк      ¦Назва        ¦
 ¦тэхнiчных    ¦абсталявання,¦
 ¦сродкаў      ¦транспартных ¦
 ¦навучання    ¦сродкаў, iх  ¦
 ¦(камп'ютэрнай¦колькасць    ¦
 ¦тэхнiкi      ¦             ¦
 ¦i iнш., iх   ¦             ¦
 ¦колькасць)   ¦             ¦
 ¦             ¦             ¦
 ¦             ¦             ¦
 L-------------+--------------


 Подпiс


                                 Дадатак 4
                                 да Палажэння аб парадку выдачы
                                 суб'ектам гаспадарання спецыяльнага
                                 дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю
                                 навучальных устаноў


                              ЗВЕСТКI
         аб вучэбных памяшканнях (аўдыторыях, лабараторыях,
         кабiнетах) на ____________________________________
         __________________________________________________
                    (назва навучальнай установы)

  --T------------------------------T-----------T--------T----------
  NN¦Назва памяшкання              ¦Колькасць  ¦Агульная¦Колькасць
  пп¦(кабiнеты, лабараторыi i iнш.)¦памяшканняў¦плошча  ¦пасадачных
    ¦                              ¦           ¦        ¦месцаў
  --+------------------------------+-----------+--------+----------


 Подпiс


                                 Дадатак 5
                                 да Палажэння аб парадку выдачы
                                 суб'ектам гаспадарання спецыяльнага
                                 дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю
                                 навучальных устаноў


                              ЗВЕСТКI
     аб забеспячэннi адукацыйнага працэсу вучэбнай лiтаратурай
     на ______________________________________________________
                    (назва навучальнай установы)

 --T-------------------T--------------T-----------------------------
 NN¦Назва прадмета     ¦Колькасць     ¦Забеспячэнне навучэнцаў
 пп¦(курса, дысцыплiны)¦навучэнцаў    ¦(студэнтаў, слухачоў)
   ¦вучэбнага плана па ¦(студэнтаў,   ¦вучэбнай лiтаратурай,
   ¦гадах навучання)   ¦слухачоў),    ¦вызначанай вучэбнай праграмай
   ¦                   ¦якiя вывучаюць¦(курсам, дысцыплiнай) у
   ¦                   ¦прадмет (курс,¦якасцi абавязковай
   ¦                   ¦дысцыплiну)   +-------------------T---------
   ¦                   ¦              ¦Пералiк лiтаратуры,¦Колькасць
   ¦                   ¦              ¦назва              ¦экз./чал.
 --+-------------------+--------------+-------------------+---------


 Подпiс


                                 Дадатак 6
                                 да Палажэння аб парадку выдачы
                                 суб'ектам гаспадарання спецыяльнага
                                 дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю
                                 навучальных устаноў


                              ЗВЕСТКI
            аб штатным прафесарска-выкладчыцкiм саставе
            на ________________________________________
                    (назва навучальнай установы)

 -------------T---------T-----------------------------------------
 Назва кафедры¦Выдзелена¦Асноўны (штатны) састаў на поўнай стаўцы
 i пасада     ¦адзiнак  +--------T---------------T----------------
              ¦усяго    ¦д.н. або¦к.н. або дацэнт¦без вучонай
              ¦         ¦прафесар¦               ¦ступенi i звання
              ¦         ¦        ¦               ¦
              ¦         ¦        ¦               ¦
 -------------+---------+--------+---------------+----------------
 Заг.кафедры
 Прафесар
 Дацэнт
 Ст.выкладчык
 Выкладчык
 Асiстэнт
 _______________________
 Усяго:

                                                         Прадаўжэнне

 ---------------------------------------------------
 ¦              Штатныя сумяшчальнiкi
 +-----------------T---------------T----------------
 ¦д.н. або прафесар¦к.н. або дацэнт¦без вучонай
 ¦                 ¦               ¦ступенi i звання
 +--------T--------+-------T-------+--------T-------
 ¦  0,5   ¦  0,25  ¦  0,5  ¦  0,25 ¦   0,5  ¦  0,25
 L--------+--------+-------+-------+--------+-------


 Подпiс


                                 Дадатак 7
                                 да Палажэння аб парадку выдачы
                                 суб'ектам гаспадарання спецыяльнага
                                 дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю
                                 навучальных устаноў


                              ЗВЕСТКI
           аб квалiфiкацыйным саставе выкладчыцкiх кадраў
           на ___________________________________________
                    (назва навучальнай установы)

 --T----------T------T--------------T-----------T-------T-----------
 NN¦Прозвiшча,¦Пасада¦Адукацыя      ¦Выкладаемы ¦Вучоная¦Умовы
 пп¦iмя, iмя  ¦      ¦(якую         ¦прадмет    ¦ступень¦работы
   ¦па бацьку ¦      ¦навучальную   ¦(курс,     ¦або    ¦(асноўнае
   ¦          ¦      ¦ўстанову      ¦дысцыплiна)¦вучонае¦месца,
   ¦          ¦      ¦закончыў,     ¦           ¦званне ¦сумяшчаль-
   ¦          ¦      ¦спецыяльнасць)¦           ¦       ¦нiцтва
   ¦          ¦      ¦              ¦           ¦       ¦пагадзiнная
   ¦          ¦      ¦              ¦           ¦       ¦аплата)
 --+----------+------+--------------+-----------+-------+-----------


 Подпiс


                                 Дадатак 8
                                 да Палажэння аб парадку выдачы
                                 суб'ектам гаспадарання спецыяльнага
                                 дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю
                                 навучальных устаноў


                   Агульная характырыстыка кадраў
           на __________________________________________
                    (назва навучальнай установы)

 --T----------T-----------------------------------------------------
 NN¦Назва     ¦    Назва пасады, колькасць адзiнак: па штатнаму
 пп¦структур- ¦                  раскладу/фактычна
   ¦нага      ¦
   ¦падраздзя-¦
   ¦лення     ¦
   ¦          +----------------T------------T---------T-------------
   ¦          ¦Адмiнiстрацыйна-¦Выкладчыцкiя¦Вучэбна- ¦Абслугоўваючы
   ¦          ¦кiруючы персанал¦кадры       ¦дапаможны¦персанал
   ¦          ¦                ¦            ¦персанал ¦
 --+----------+----------------+------------+---------+-------------


 Подпiс

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 2452/12.
 Дата:  07.05.98 г.  


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России