Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 мая 2001 г. №708
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Туркменiстана аб доўгатэрмiновым гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве на тэрмiн да 2005 года"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 мая 2001 г. № 708
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
ТУРКМЕНIСТАНА АБ ДОЎГАТЭРМIНОВЫМ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ НА ТЭРМIН ДА 2005 ГОДА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Туркменiстана аб доўгатэрмiновым гандлёва-эканамiчным
супрацоўнiцтве на тэрмiн да 2005 года.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Туркменiстана
аб доўгатэрмiновым гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве на тэрмiн да
2005 года (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку
В.У. на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення,
дазволiўшы ўнесцi ў яго ў выпадку неабходнасцi змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН