ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 16 мая 2001 г. №34 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый перападрыхтоўкi кадраў"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        16 мая 2001 г. № 34

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ АДКРЫЦЦЯ НОВЫХ
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ I СПЕЦЫЯЛIЗАЦЫЙ ПЕРАПАДРЫХТОЎКI КАДРАЎ

     У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь,   зацверджаным  пастановай  Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб
Мiнiстэрстве  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь", Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Зацвердзiць  Палажэнне аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей
i спецыялiзацый перападрыхтоўкi кадраў.

Мiнiстр                                                  В.I.СТРАЖАЎ

УЗГОДНЕНА           УЗГОДНЕНА                  ЗАЦВЕРДЖАНА
Першы намеснiк      Намеснiк                   Пастанова
Мiнiстра працы      Мiнiстра эканомiкi         Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь        Рэспублiкi Беларусь
В.I.Паўлаў          А.М.Тур                    16.05.2001 № 34
17.04.2001          20.04.2001

                             ПАЛАЖЭННЕ
      аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый
                       перападрыхтоўкi кадраў

     1. Палажэнне   аб  парадку  адкрыцця  новых  спецыяльнасцей   i
спецыялiзацый    перападрыхтоўкi    кадраў    устанаўлiвае   адзiныя
патрабаваннi  пры  адкрыццi  новых  спецыяльнасцей  i  спецыялiзацый
перападрыхтоўкi кадраў.
     2. Для    адкрыцця    новых   спецыяльнасцей  зацiкаўлены   бок
(мiнiстэрства,  арганiзацыя,  навучальная  ўстанова (падраздзяленне)
накiроўвае  ў  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь (далей -
Мiнiстэрства  адукацыi)  прапанову  з абгрунтаваннем неабходнасцi iх
адкрыцця.
     У абгрунтаваннi неабходна ўказаць:
     тлумачэнне    неабходнасцi  адкрыцця  новай  спецыяльнасцi   па
перападрыхтоўцы кадраў;
     перспектывы далейшага развiцця спецыяльнасцi;
     квалiфiкацыю спецыялiста пасля праходжання iм перападрыхтоўкi;
     кiм i ў якiх колькасцях вызначана патрэба Рэспублiкi Беларусь у
перападрыхтоўцы  кадраў  па  новай  спецыяльнасцi  на блiжэйшыя пяць
гадоў;
     крынiцы    фiнансавання    перападрыхтоўкi   кадраў  па   новай
спецыяльнасцi.
     Да   прапановы  неабходна  прыкласцi  праект  вучэбнага   плана
перападрыхтоўкi кадраў, паказаць наяўнасць вучэбна-лабараторнай базы
з  сучасным  абсталяваннем, хадайнiцтва зацiкаўленых (мiнiстэрстваў,
арганiзацый, навучальных устаноў (падраздзяленняў) у перападрыхтоўцы
кадраў па новай спецыяльнасцi.
     3. Мiнiстэрства  адукацыi  вывучае прадстаўленыя матэрыялы, пры
неабходнасцi  арганiзуе  экспертызу  матэрыялаў  i  накiроўвае iх на
ўзгадненне  ў  Мiнiстэрства  эканомiкi  Рэспублiкi Беларусь (далей -
Мiнiстэрства  эканомiкi)  i  Мiнiстэрства  працы Рэспублiкi Беларусь
(далей - Мiнiстэрства працы).
     Пры    станоўчым  узгадненнi  прадстаўленых  матэрыялаў   новая
спецыяльнасць    перападрыхтоўкi  кадраў  зацвярджаецца   адпаведным
рашэннем Мiнiстэрства адукацыi.
     Змяненне    назвы  спецыяльнасцi  ажыццяўляецца   Мiнiстэрствам
адукацыi    пасля    атрымання   ўзгаднення  Мiнiстэрства  працы   i
Мiнiстэрства  эканомiкi  па хадайнiцтву зацiкаўленых (мiнiстэрстваў,
арганiзацый, навучальных устаноў (падраздзяленняў) у перападрыхтоўцы
кадраў.
     4. Для  адкрыцця  спецыяльнасцей  перападрыхтоўкi  кадраў, якiя
зацверджаны  Мiнiстэрствам  адукацыi,  але  з'яўляюцца  новымi   для
дадзенай    навучальнай    установы    (падраздзялення)    павышэння
квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кадраў,  кiраўнiцтву   навучальнай
установы  (падраздзялення)  неабходна  падаваць  прапанову  ў органы
кiравання  гэтай  навучальнай  установай (падраздзяленнем) павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.
     У прапанове неабходна паказаць:
     мэтазгоднасць  адкрыцця  спецыяльнасцi перападрыхтоўкi кадраў у
дадзенай    навучальнай    установе    (падраздзяленнi)    павышэння
квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кадраў  пры  яе наяўнасцi ў другiх
навучальных  установах  (падраздзяленнях)  павышэння  квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў;
     наяўнасць  неабходнай  вучэбна-метадычнай i лабараторнай базы з
сучасным абсталяваннем;
     запатрабаванасць арганiзацый у сучасных спецыялiстах;
     пералiк    дысцыплiн,    якiя    вызначаюць    асноўны    змест
спецыяльнасцi.
     Орган    кiравання   навучальнай  установай   (падраздзяленням)
павышэння    квалiфiкацыi    i    перападрыхтоўкi  кадраў   ацэньвае
мэтазгоднасць  адкрыцця  новай  спецыяльнасцi ў навучальнай установе
(падраздзяленнi)  павышэння  квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў i
па  ўзгадненню  з  Мiнiстэрствам  адукацыi  прымае  рашэнне  аб   яе
адкрыццi.
     Навучанне  па  прафiлiруючых  дысцыплiнах  па  адкрытай   новай
спецыяльнасцi    ў    навучальнай    установе       (падраздзяленнi)
перападрыхтоўкi  кадраў павiнны праводзiць выкладчыкi, якiя атрымалi
вышэйшую  адукацыю  па дадзенай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi), маюць
адпаведныя  навуковыя  працы, з iх не менш двух з'яўляюцца дактарамi
або  кандыдатамi  навук непасрэдна па профiлю адкрытай спецыяльнасцi
перападрыхтоўкi кадраў.
     5. Спецыялiзацыi  з'яўляюцца  часткай  спецыяльнасцi,  у рамках
каторай  яны  ствараюцца,  i маюць мэтай атрыманне больш паглыбленых
прафесiйных  ведаў  у  розных  галiнах  дзейнасцi  па  профiлю гэтай
спецыяльнасцi.
     Некаторыя спецыяльнасцi могуць не мець спецыялiзацый.
     Назва  спецыялiзацыi,  як правiла, не павiнна супадаць з назвай
спецыяльнасцi, у рамках якой яна адкрываецца.
     Спецыялiзацыi  спецыяльнасцей  перападрыхтоўкi  кадраў, па якiх
дазволена  перападрыхтоўка кадраў, уводзяцца навучальнымi ўстановамi
(падраздзяленнямi)  павышэння  квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
па заяўках арганiзацый з улiкам пажаданняў слухачоў.
     Адкрыццё  спецыялiзацый  спецыяльнасцей  неабходна  ўзгаднiць з
органам кiравання па падпарадкаванасцi i Мiнiстэрствам адукацыi.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России