Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 августа 2001 г. №1261
"Аб узнагароджаннi Л.П.Высоцкай, Ц.Р.Купчэнi, А.К.Лягчылава, А.М.Рабiцавай, I.I.Тынявiцкай Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 жнiўня 2001 г. № 1261
АБ УЗНАГАРОДЖАННI Л.П.ВЫСОЦКАЙ, Ц.Р.КУПЧЭНI,
А.К.ЛЯГЧЫЛАВА, А.М.РАБIЦАВАЙ, I.I.ТЫНЯВIЦКАЙ
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
за вялiкi асабiсты ўклад у справу навучання i выхавання
падрастаючага пакалення настаўнiка матэматыкi гiмназii № 1 г.Мазыра
Гомельскай вобласцi Высоцкую Людмiлу Паўлаўну;
за значны асабiсты ўклад у справу захавання мiжканфесiйнай
згоды ў Рэспублiцы Беларусь, дасягненнi ў сферы рэгулявання
дзяржаўна-царкоўных адносiн, шматгадовую добрасумленную працу ў
дзяржаўных органах кансультанта аддзела па справах рэлiгiй
Дзяржаўнага камiтэта па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей Купчэню
Цярэнцiя Рыгоравiча;
за дасягнутыя поспехi ў падрыхтоўцы квалiфiкаваных спецыялiстаў
для народнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь дырэктара Мiнскага
дзяржаўнага гандлёвага каледжа Лягчылава Аляксандра Кузьмiча;
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага
кiравання i значны асабiсты ўклад у справу захавання мiжканфесiйнай
i мiжнацыянальнай згоды загадчыка аддзела па справах рэлiгiй i
нацыянальнасцей Мiнскага гарвыканкома Рабiцаву Алу Мiкалаеўну;
за дасягнутыя высокiя паказчыкi ў рабоце па ажыццяўленню
правасуддзя i ўмацаванню законнасцi намеснiка старшынi Мiнскага
абласнога суда Тынявiцкую Iрыну Iванаўну.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН