Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 августа 2001 г. №1271
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пратакола да Пагаднення аб узаемадзеяннi ў галiне экалогii i аховы навакольнага прыроднага асяроддзя ад 8 лютага 1992 г."
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 жнiўня 2001 г. № 1271
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПРАТАКОЛА
ДА ПАГАДНЕННЯ АБ УЗАЕМАДЗЕЯННI Ў ГАЛIНЕ ЭКАЛОГII
I АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА ПРЫРОДНАГА АСЯРОДДЗЯ АД 8
ЛЮТАГА 1992 г.
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы
навакольнага асяроддзя, узгодненую з Мiнiстэрствам юстыцыi i
Мiнiстэрствам замежных спраў, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пратакола да Пагаднення аб узаемадзеяннi ў галiне экалогii i аховы
навакольнага прыроднага асяроддзя ад 8 лютага 1992 г.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пратакола да Пагаднення аб узаемадзеяннi ў галiне экалогii i аховы
навакольнага прыроднага асяроддзя ад 8 лютага 1992 г.
(прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага
асяроддзя Харужыка Лявонцiя Iванавiча на правядзенне перагавораў па
праекту названага Пратакола, дазволiўшы ўносiць у яго пры
неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН