Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 августа 2001 г. №1276
"Аб выдзяленнi Беларускаму дзяржаўнаму навукова-вытворчаму канцэрну парашковай металургii сродкаў з рэспублiканскага бюджэту"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 жнiўня 2001 г. № 1276
АБ ВЫДЗЯЛЕННI БЕЛАРУСКАМУ ДЗЯРЖАЎНАМУ НАВУКОВА-ВЫТВОРЧАМУ
КАНЦЭРНУ ПАРАШКОВАЙ МЕТАЛУРГII СРОДКАЎ З
РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
У мэтах выканання пункта 1.4 пратакола № 6 даручэнняў
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Лукашэнкi А.Р. ад 1 сакавiка 2001 г.,
дадзеных у час наведвання Беларускага дзяржаўнага
навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургii, Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2001 годзе Беларускаму дзяржаўнаму
навукова-вытворчаму канцэрну парашковай металургii са сродкаў,
прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i
праектаў, 990 млн.рублёў на правядзенне работ па забеспячэнню ўводу
ў эксплуатацыю цэнтраў утылiзацыi боепрыпасаў у г.Гарадку i
г.Добрушы з наступным аднаўленнем указаных сродкаў пры ўдакладненнi
рэспублiканскага бюджэту на 2001 год.
Мiнiстэрству фiнансаў, Беларускаму дзяржаўнаму
навукова-вытворчаму канцэрну парашковай металургii забяспечыць
кантроль за мэтавым выкарыстаннем выдзеленых сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН