ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 мая 2002 г. № 651
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ АХОВЕ АРХЕАЛАГІЧНЫХ
АБ'ЕКТАЎ ПРЫ ПРАВЯДЗЕННІ ЗЕМЛЯНЫХ І БУДАЎНІЧЫХ РАБОТ
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15
июня 2006 г. № 762 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2006 г., № 103, 5/22474)]
У мэтах далейшага ўдасканалення дзяржаўнага ўліку, аховы,
выкарыстання і прапаганды археалагічнай спадчыны Савет Міністраў
Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Палажэнне аб ахове археалагічных аб'ектаў пры
правядзенні земляных і будаўнічых работ (прыкладаецца).
2. Кантроль за выкананнем патрабаванняў Палажэння аб ахове
археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ
ускласці на Міністэрства культуры.
3. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў двухмесячны
тэрмін прыняць меры па прывядзенню сваіх нарматыўных прававых актаў
у адпаведнасць з дадзенай пастановай.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Г.Навіцкі
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
22.05.2002 № 651
ПАЛАЖЭННЕ
аб ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і
будаўнічых работ
Агульныя палажэнні
1. Дадзенае Палажэнне вызначае склад і парадак ажыццяўлення
дзяржаўнымі органамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі абавязковых мер
па ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і
будаўнічых работ з мэтай выкарыстання археалагічных аб'ектаў у
інтарэсах гуманітарнай адукацыі, навукі і культуры, а таксама
развіцця чалавечай асобы.
Асобы, вінаватыя ў невыкананні правілаў па ахове археалагічных
аб'ектаў, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь.
2. У дадзеным Палажэнні прымяняюцца наступныя асноўныя
тэрміны:
археалагічныя аб'екты - матэрыяльныя аб'екты ці іх комплексы,
якія ўзніклі ў выніку жыццядзейнасці чалавека ад яго з'яўлення да
перыяду новай гісторыі і выяўлены на аснове спецыяльных
археалагічных метадаў. Да матэрыяльных аб'ектаў для мэт прызнання
археалагічным аб'ектам адносяцца ў прыватнасці ўмацаваныя
старажытныя паселішчы (гарадзішчы, гарады, замкі) і неўмацаваныя
старажытныя паселішчы (стаянкі, селішчы), могільнікі (курганныя і
грунтавыя), асобныя пахаванні, рэшткі старажытных умацаванняў і
вытворчых комплексаў (шахты, майстэрні, металургічныя печы),
транспартныя шляхі, культавыя аб'екты (свяцілішчы, святыя месцы,
каменныя крыжы і камяні з выявамі і надпісамі), рэчавыя і манетныя
скарбы, асобныя старажытныя рэчы, культурны пласт гістарычных частак
населеных пунктаў і сакральных аб'ектаў;
земляныя і будаўнічыя работы - будаўнічы працэс, які ўключае
распрацоўку (выемку) грунту, яго перамяшчэнне і ўкладку на пэўным
месцы. Да земляных і будаўнічых работ адносяцца ў прыватнасці
пракладка нафта- і газаправодаў, камунікацый, будаўніцтва будынкаў,
гідратэхнічных і іншых збудаванняў, дарог, распрацоўка кар'ераў;
тэрыторыя археалагічнага аб'екта - зямельны ўчастак, заняты
археалагічным аб'ектам і звязаны з ім гістарычна і функцыянальна;
зона аховы археалагічнага аб'екта - тэрыторыя, якая непасрэдна
акружае археалагічны аб'ект, прызначаная для аховы археалагічнага
аб'екта і бліжэйшага да яго асяроддзя, а таксама мэтазгоднага
выкарыстання археалагічнага аб'екта і спрыяльнага яго ўспрыняцця;
ахова археалагічных аб'ектаў - сістэма арганізацыйных,
прававых і эканамічных мер па зберажэнню археалагічных аб'ектаў.;
дазвол дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» - дакумент, які выдаецца
дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай
акадэміі навук Беларусі» ва ўстаноўленым парадку і з’яўляецца
пацвярджэннем прадастаўленага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі
выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў.
___________________________________________________________--
Пункт 2 дополнен абзацем седьмым постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 15 июня 2006 г. № 762
___________________________________________________________--
3. Дзейнасць у адносінах да археалагічных аб'ектаў, якія
з'яўляюцца матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі,
рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб
ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь»
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г.,
№ 9, 2/1195) і дадзеным Палажэннем.
Характар дзейнасцi ў дачыненнi да археалагiчных аб'ектаў, якiя
не з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi,
вызначаецца Міністэрствам культуры на падставе заключэння дзяржаўнай
навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук
Беларусі». Правядзенне земляных i будаўнiчых работ на тэрыторыi
археалагiчнага аб'екта ажыццяўляецца па ўзгадненню з Міністэрствам
культуры.
___________________________________________________________--
Пункт 3 - с изменениями, внесенными постановлением
Совета Министров Республики Беларусь от 15 июня 2006 г.
№ 762
3. Дзейнасць у адносінах да археалагічных аб'ектаў,
якія з'яўляюцца матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі
каштоўнасцямі, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб
ахове гісторыка-культурнай спадчыны» (Ведамасці Вярхоўнага
Савета Рэслублікі Беларусь, 1992 г., № 30, арт. 504) і
дадзеным Палажэннем.
Характар дзейнасці ў дачыненні да археалагічных
аб'ектаў, якія не з'яўляюцца матэрыяльнымі гісторыка-
культурнымі каштоўнасцямі, вызначаецца дзяржаўным органам
аховы гісторыка-культурнай спадчыны з улікам заключэння
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Правядзенне земляных
і будаўнічых работ на тэрыторыі археалагічнага аб'екта
ажыццяўляецца па ўзгадненню з дзяржаўным органам аховы
гісторыка-культурнай спадчыны.
___________________________________________________________--
4. Рэжым утрымання зацверджаных у праектах зон аховы
археалагічных аб'ектаў абавязковы для выканання ўсімі юрыдычнымі і
фізічнымі асобамі.
Распрацоўка мер па ахове археалагічных аб'ектаў у зонах земляных і
будаўнічых работ
5. Звесткі аб археалагічных аб'ектах, зонах аховы
археалагічных аб'ектаў уключаюцца ў склад генеральных планаў
развіцця гарадоў і іншых паселішчаў, праектаў дэтальнай планіроўкі і
другіх горадабудаўнічых праектаў, праектаў гаспадарчага развіцця
тэрыторый і іншай праектнай дакументацыі з мэтай аховы археалагічных
аб'ектаў пры рэалізацыі ўказаных планаў і праектаў. Названыя планы і
праекты падлягаюць узгадненню з Міністэрствам культуры.
___________________________________________________________--
Пункт 5 - с изменениями, внесенными постановлением
Совета Министров Республики Беларусь от 15 июня 2006 г.
№ 762
5. Звесткі аб археалагічных аб'ектах, зонах аховы
археалагічных аб'ектаў уключаюцца ў склад генеральных
планаў развіцця гарадоў і іншых паселішчаў, праектаў
дэтальнай планіроўкі і другіх горадабудаўнічых праектаў,
праектаў гаспадарчага развіцця тэрыторый і іншай праектнай
дакументацыi з мэтай аховы археалагічных аб'ектаў пры
рэалізацыі ўказаных планаў і праектаў. Названыя планы і
праекты падлягаюць узгадненню з дзяржаўным органам аховы
гісторыка-культурнай спадчыны.
___________________________________________________________--
6. Усе віды земляных і будаўнічых работ у зоне аховы
археалагічных аб'ектаў могуць праводзіцца толькі пасля распрацоўкі і
ажыццяўлення мер па іх ахове. Меры па ахове археалагічных аб'ектаў
павінны прадугледжвацца на ўсіх этапах перадпраектных, праектных
работ і пры ўсіх відах будаўніцтва аб'ектаў і пабудоў. Распрацоўка
сістэмы мер па ахове археалагічных аб'ектаў уключаецца ў праектна-
каштарысную дакументацыю на правядзенне ўсіх відаў земляных і
будаўнічых работ і ўзгадняецца з Міністэрствам культуры.
___________________________________________________________--
Пункт 6 - с изменениями, внесенными постановлением
Совета Министров Республики Беларусь от 15 июня 2006 г.
№ 762
6. Усе віды земляных і будаўнічых работ у зоне аховы
археалагічных аб'ектаў могуць праводзіцца толькі пасля
распрацоўкі і ажыццяўлення мер па іх ахове. Меры па ахове
археалагічных аб'ектаў павінны прадугледжвацца на ўсіх
этапах перадпраектных, праектных работ і пры ўсіх відах
будаўніцтва аб'ектаў і пабудоў. Распрацоўка сістэмы мер па
ахове археалагічных аб'ектаў уключаецца ў праектна-
каштарысную дакументацыю на правядзенне ўсіх відаў земляных
і будаўнічых работ і ўзгадняецца з дзяржаўным органам аховы
гісторыка-культурнай спадчыны.
___________________________________________________________--
7. Меры па ахове археалагічных аб'ектаў павінны прадугледжваць
наступныя віды работ:
фіксацыя ўжо вядомых археалагічных аб'ектаў на праектным
матэрыяле;
абследаванне зоны земляных і будаўнічых работ з мэтай
выяўлення няўлічаных археалагічных аб'ектаў, іх фіксацыя і пры
неабходнасці навуковае даследаванне.
Меры па ахове археалагічных аб’ектаў у зоне земляных і
будаўнічых работ распрацоўваюцца арганізацыямі, якім выдадзены
дазвол дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай
акадэміі навук Беларусі» ў адпаведнасці з дагаворамі, заключанымі
дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай
акадэміі навук Беларусі» з юрыдычнымі, фізічнымі асобамі, якія
вядуць праектаванне ў названых зонах.
___________________________________________________________--
Часть вторая пункта 7 - в редакции постановления Совета
Министров Республики Беларусь от 15 июня 2006 г. № 762
Меры па ахове археалагічных аб'ектаў у зоне земляных і
будаўнічых работ распрацоўваюцца навуковымі арганізацыямі
археалагічнага профілю, кафедрамі археалогіі вышэйшых
навучальных устаноў, музеямі, а таксама іншымі
арганізацыямі па дазволу Нацыянальнай акадэміі навук
Беларусі на падставе дагавораў з юрыдычнымі, фізічнымі
асобамі, якія вядуць праектаванне названых работ.
___________________________________________________________--
8. Фінансаванне мер па ахове археалагічных аб'ектаў у зонах
земляных і будаўнічых работ праводзіцца юрыдычнымі і фізічнымі
асобамі, якія з'яўляюцца заказчыкамі праектных і будаўнічых работ.
___________________________________________________________--
Пункт 8 - с изменениями, внесенными постановлением
Совета Министров Республики Беларусь от 15 июня 2006 г.
№ 762
8. Фінансаванне і распрацоўка мер па ахове
археалагічных аб'ектаў у зонах земляных і будаўнічых работ
праводзіцца юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, якія з'яўляюцца
заказчыкамі праектных і будаўнічых работ.
___________________________________________________________--
Меры па ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і
будаўнічых работ
9. Меры па ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні ўсіх
відаў земляных і будаўнічых работ ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і прадугледжваюць:
забарону ўсіх відаў работ на тэрыторыі плануемага будаўніцтва;
замену тэрыторыі будаўніцтва;
стварэнне інжынернай абароны археалагічных аб'ектаў;
навуковае даследаванне археалагічных аб'ектаў;
нагляд археолагаў за выкананнем ахоўных мер пры правядзенні
земляных, будаўнічых і іншых работ;
кансервацыю археалагічных аб'ектаў у складзе будаўнічага
комплексу;
іншыя меры, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
10. Міністэрства культуры, а таксама археолагі, кваліфікацыя
якіх пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых
работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і кіраўніцтва
распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных
каштоўнасцях, маюць права сваім рашэннем прыпыніць земляныя і
будаўнічыя работы ў выпадку з’яўлення пагрозы пашкоджання ці
знішчэння археалагічнага аб’екта.
___________________________________________________________--
Пункт 10 - в редакции постановления Совета Министров
Республики Беларусь от 15 июня 2006 г. № 762
10. Дзяржаўны орган аховы гісторыка-культурнай спадчыны
або яго прадстаўнікі ў мясцовых выканаўчых і распарадчых
органах маюць права сваім рашэннем прыпыняць земляныя і
будаўнічыя работы ў выпадку з'яўлення пагрозы пашкоджання
ці знішчэння археалагічнага аб'екта.
___________________________________________________________--
11. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы ў выпадку выяўлення
археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ
павiнны паведамiць аб гэтым Міністэрству культуры i прыпынiць
далейшае вядзенне работ.
На падставе звароту Міністэрства культуры дзяржаўная навуковая
ўстанова «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
дае заключэнне аб навуковай вартасці выяўленага аб’екта і прапануе
меры па яго ахове.
___________________________________________________________--
Пункт 11 - в редакции постановления Совета Министров
Республики Беларусь от 15 июня 2006 г. № 762
11. Юрыдычныя і фізічныя асобы ў выпадку выяўлення
археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і
будаўнiчых работ павінны паведаміць аб гэтым дзяржаўнаму
органу аховы гісторыка-культурнай спадчыны і прыпыніць
далейшае вядзенне работ. Дзяржаўны орган аховы гісторыка-
культурнай спадчыны паведамляе аб выяўленні археалагічных
аб'ектаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
___________________________________________________________--
12. Размяшчэнне археалагічных аб'ектаў фіксуецца ў кожным
раёне краіны на раённых картах землекарыстання.
Інфармацыя аб размяшчэнні археалагічных аб’ектаў, якая
атрымана ў ходзе правядзення земляных і будаўнічых работ,
прадстаўляецца навуковымі арганізацыямі археалагічнага профілю,
выканаўцам якіх прадастаўлена права на правядзенне археалагiчных
даследаванняў. Дадзеная iнфармацыя ўключае ў сябе iлюстраваныя i
тэкставыя матэрыялы, якiя распрацоўваюцца на аснове сучасных
картаграфiчных матэрыялаў, узгадняюцца дзяржаўнай навуковай
установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» i
Міністэрствам культуры, пасля чаго зацвярджаюцца дзяржаўнымi
органамi землекарыстання.
___________________________________________________________--
Часть вторая пункта 12 - в редакции постановления
Совета Министров Республики Беларусь от 15 июня 2006 г.
№ 762
Інфармацыя аб размяшчэнні археалагічных аб'ектаў
прадстаўляецца навуковымі арганізацыямі археалагічнага
профілю, кафедрамі археалогіі вышэйшых навучальных устаноў,
музеямі, а таксама іншымі арганізацыямі па дазволу
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на падставе дагавораў
з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Дадзеная
інфармацыя ўключае ў сябе ілюстраваныя і тэкставыя
матэрыялы, якія распрацоўваюцца на аснове сучасных
картаграфічных матэрыялаў, візіруюцца Нацыянальнай
акадэміяй навук Беларусі і дзяржаўным органам аховы
гісторыка-культурнай спадчыны, пасля чаго зацвярджаюцца
дзяржаўнымі органамі землекарыстання.
___________________________________________________________--
Палявыя археалагічныя даследаванні ў зонах правядзення земляных і
будаўнічых работ
13. Кіраўніцтва археалагічнымі разведкамі і раскопкамі ў зоне
правядзення ўсіх відаў земляных і будаўнічых работ ажыццяўляецца
спецыялістамі адпаведнай кваліфікацыі, якая пацверджана пасведчаннем
на права выканання навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных
каштоўнасцях і кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай
дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на
гісторыка-культурных каштоўнасцях.
___________________________________________________________--
Пункт 13 - с изменениями, внесенными постановлением
Совета Министров Республики Беларусь от 15 июня 2006 г.
№ 762
13. Кіраўніцтва археалагічнымі разведкамі і раскопкамі
ў зоне правядзення ўсіх відаў земляных і будаўнічых работ
ажыццяўляецца спецыялістамі адпаведнай кваліфікацыі.
___________________________________________________________--
14. Правядзенне археалагічных даследаванняў ажыццяўляецца на
падставе дазволу Міністэрства культуры.
___________________________________________________________--
Пункт 14 - с изменениями, внесенными постановлением
Совета Министров Республики Беларусь от 15 июня 2006 г.
№ 762
14. Правядзенне археалагічных даследаванняў
ажыццяўляецца на падставе дазволу, выдадзенага Нацыянальнай
акадэміяй навук Беларусі.
___________________________________________________________--
|