Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 декабря 2002 г. №1718
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi аб бязвiзавых паездках грамадзян па дыпламатычных i службовых пашпартах"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 снежня 2002 г. № 1718
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ СIРЫЙСКАЙ АРАБСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯН ПА
ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ I СЛУЖБОВЫХ ПАШПАРТАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi аб бязвiзавых паездках
грамадзян па дыпламатычных i службовых пашпартах.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Сiрыйскай
Арабскай Рэспублiкi аб бязвiзавых паездках грамадзян па
дыпламатычных i службовых пашпартах (прыкладаецца)*.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра замежных спраў Хвастова Мiхаiла
Мiхайлавiча на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага
Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго пры неабходнасцi змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI