ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 красавiка 2003 г. № 35
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ I ДАПАЎНЕННЯ У ПРАВIЛЫ ПРЫЁМУ
ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ ВЫШЭЙШАЙ
АДУКАЦЫI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ, НА 2003 ГОД
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка
1991 г. "Об образовании" (у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад
19 сакавiка 2002 г.) (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь, 1991 г., № 33, арт.598; Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844) Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Унесцi ў Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць
атрыманне вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, на 2003 год,
зацверджаныя пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
27 лютага 2003 г. № 11 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2003 г., № 31, 8/9214), наступныя змяненне i
дапаўненне:
1. Частку трэцюю пункта 8 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Абавязковымi з'яўляюцца пiсьмовыя ўступныя iспыты па
беларускай цi рускай мове альбо па беларускай цi рускай мове i
лiтаратуры як дзяржаўных мовах Рэспублiкi Беларусь, якiя абiтурыенты
здаюць па выбары. Пры паступленнi на фiлалагiчныя спецыяльнасцi
неабходна гэтыя iспыты здаваць па адпаведнай мове. Форму правядзення
ўступных iспытаў: экзамен (пераказ, дыктант, сачыненне) цi
тэсцiраванне вызначаюць ВНУ. Для абiтурыентаў дзённай формы
навучання гэтыя iспыты праводзяцца па цэнтралiзаваных заданнях у
фiксаваныя днi, якiя вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.".
2. Частку першую пункта 13 пасля слоў "сярэдняй спецыяльнай
адукацыi" дапоўнiць словамi "пераможцы алiмпiяд "Абiтурыент
БДУ-2003" Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта,".
Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН
|