ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 2 ноября 2004 г. №21 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб раённым (гарадскiм) метадычным цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы)"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      2 лiстапада 2004 г. № 21

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ РАЁННЫМ (ГАРАДСКIМ) МЕТАДЫЧНЫМ
ЦЭНТРЫ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦI (КУЛЬТУРНА-АСВЕТНIЦКАЙ РАБОТЫ)

     У  адпаведнасцi  з  пунктам  2  артыкула  41  Закона Рэспублiкi
Беларусь  ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь"
(у  рэдакцыi  Закона  Рэспублiкi  Беларусь  ад  18  мая  2004  года)
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Зацвердзiць  прыкладзенае  Палажэнне  аб  раённым   (гарадскiм)
метадычным    цэнтры    народнай  творчасцi   (культурна-асветнiцкай
работы).

Мiнiстр                                                   Л.П.Гуляка

УЗГОДНЕНА                       УЗГОДНЕНА
Старшыня Брэсцкага              Старшыня Вiцебскага
абласнога выканаўчага камiтэта  абласнога выканаўчага камiтэта
         К.А.Сумар                       У.П.Андрэйчанка
19.10.2004                      22.10.2004

УЗГОДНЕНА                       УЗГОДНЕНА
Старшыня Гомельскага            Старшыня Гродзенскага
абласнога выканаўчага камiтэта  абласнога выканаўчага камiтэта
         А.С.Якабсон                     У.Я.Саўчанка
23.10.2004                      19.10.2004

УЗГОДНЕНА                       УЗГОДНЕНА
Старшыня Магiлёўскага           Старшыня Мiнскага
абласнога выканаўчага камiтэта  абласнога выканаўчага камiтэта
         Б.В.Батура                      М.Ф.Дамашкевiч
19.10.2004                      21.10.2004

УЗГОДНЕНА
Старшыня Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта
         М.Я.Паўлаў
18.10.2004

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               02.11.2004 № 21

ПАЛАЖЭННЕ
аб раённым (гарадскiм) метадычным цэнтры народнай творчасцi
(культурна-асветнiцкай работы)

                              ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Раённы    (гарадскi)  метадычны  цэнтр  народнай   творчасцi
(культурна-асветнiцкай работы) (далей - цэнтр) з'яўляецца дзяржаўнай
установай  або структурным падраздзяленнем аддзела культуры раённага
(гарадскога)    выканаўчага    камiтэта    i    непасрэдна       яму
падпарадкоўваецца.
     2. Цэнтр  ствараецца  з мэтай аказання прафесiйнай метадычнай i
практычнай  дапамогi  клубным  установам  незалежна  ад   ведамаснай
прыналежнасцi  ў  культурна-асветнiцкай  дзейнасцi  свайго  рэгiёна,
працуе    ў   цесным  узаемадзеяннi  з  дзяржаўнымi  i   грамадскiмi
арганiзацыямi,  установамi  адукацыi  i  iншымi  арганiзацыямi, якiя
садзейнiчаюць культурна-асветнiцкай рабоце.
     3. Цэнтр  ствараецца,  рэарганiзуецца  i  лiквiдуецца мясцовымi
выканаўчымi  i  распарадчымi  органамi  ва  ўстаноўленым  парадку па
прапанове адпаведных органаў культуры.
     4. Цэнтр    ажыццяўляе    сваю   дзейнасць  у  адпаведнасцi   з
заканадаўствам i статутам (палажэннем) цэнтра, якi распрацоўваецца ў
адпаведнасцi    з    дадзеным    Палажэннем   i  зацвярджаецца   яго
заснавальнiкам.
     5. Цэнтр    можа   ажыццяўляць  мiжнароднае  супрацоўнiцтва   ў
адпаведнасцi з заканадаўствам.

                              ГЛАВА 2
                   МЭТЫ, ЗАДАЧЫ I ФУНКЦЫI ЦЭНТРА.
                    АСНОЎНЫЯ ФОРМЫ РАБОТЫ ЦЭНТРА

     6. Мэтамi i задачамi цэнтра з'яўляюцца:
     павышэнне  якаснага  ўзроўню  метадычнага абслугоўвання клубных
устаноў;
     удасканальванне зместу арганiзацыi вольнага часу, павышэнне яго
сацыяльнай значнасцi, якасцi i эфектыўнасцi;
     укараненне ў клубную практыку перадавога вопыту работы;
     павышэнне  прафесiйнай  квалiфiкацыi,  метадычнага  майстэрства
кадраў клубных устаноў;
     удасканальванне    методыкi    арганiзацыi    i      кiравання,
iнфармацыйна-метадычнае    i    арганiзацыйна-творчае   забеспячэнне
дзейнасцi клубных устаноў.
     7. Цэнтр        выконвае              арганiзацыйна-метадычную,
пошукава-аналiтычную, вопытна-эксперыментальную функцыi.
     8. Для рэалiзацыi сваiх мэт i задач цэнтр:
     распрацоўвае  канцэпцыi  i праграмы развiцця культуры, народнай
творчасцi  ў  сваiм  рэгiёне,  фармiруе  заяўкi на сацыяльна-творчыя
заказы;
     садзейнiчае развiццю народнай творчасцi i культурна-асветнiцкай
работы, удасканальванню работы клубных устаноў;
     вывучае практыку, выяўляе тэндэнцыi i распрацоўвае рэкамендацыi
па  клубнай рабоце i народнай творчасцi, забяспечвае якасны ўзровень
гэтых рэкамендацый i эфектыўнасць iх практычнага выкарыстання;
     вядзе  пошук  i  прапаганду  новых,  больш  эфектыўных формаў i
метадаў работы;
     садзейнiчае развiццю культурных традыцый праз установы культуры
i творчыя калектывы;
     падтрымлiвае  сацыяльна  значныя  творчыя iнiцыятывы, дзейнасць
аматарскiх аб'яднанняў, клубаў па iнтарэсах;
     аналiзуе  статыстычныя  даныя  аб рабоце клубных устаноў свайго
раёна (горада);
     прымае  ўдзел  у арганiзацыi i правядзеннi раённых (гарадскiх),
абласных,    рэспублiканскiх   i  мiжнародных  аглядаў,   конкурсаў,
фестываляў,    святаў,    выставак,    выступленняў    непрафесiйных
(аматарскiх)  калектываў  мастацкай  творчасцi,  кiрмашоў  i   iншых
мерапрыемстваў;
     вывучае    i    аналiзуе    стан  дзейнасцi  клубных   устаноў,
непрафесiйных  (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, майстроў
народнай творчасцi;
     аналiзуе якасны склад кiраўнiкоў i спецыялiстаў клубных устаноў
свайго раёна (горада);
     праводзiць   экспедыцыйную  работу  па  даследаваннi   мясцовых
асаблiвасцей традыцыйнай культуры;
     збiрае  i сiстэматызуе iнфармацыю па пытаннях дзейнасцi клубных
устаноў,  аналiзуе  рэпертуар  непрафесiйных (аматарскiх) калектываў
мастацкай творчасцi, аказвае дапамогу ў яго фармiраваннi;
     праводзiць    сацыялагiчныя    даследаваннi    па     выяўленнi
запатрабаванняў    розных    катэгорый    насельнiцтва    ў   галiне
сацыяльна-культурнай дзейнасцi;
     далучае    да  сваёй  дзейнасцi  дзеячаў  навукi,  культуры   i
мастацтва;
     распрацоўвае    вучэбныя    праграмы   павышэння   квалiфiкацыi
работнiкаў  культуры,  арганiзуе  i  праводзiць  прафесiйную  вучобу
работнiкаў  клубных  устаноў (семiнары, творчыя лабараторыi, круглыя
сталы  i  г.д.) па пытаннях народнай творчасцi i культурна-дасугавай
дзейнасцi;
     стварае    непрафесiйныя    (аматарскiя)  калектывы   мастацкай
творчасцi,  аматарскiя аб'яднаннi па ўсiх жанрах народнай творчасцi,
фармiруе    свой    даведачна-iнфармацыйны    фонд,     распрацоўвае
сцэнарна-метадычную i рэпертуарную лiтаратуру.
     9. У  сваёй  дзейнасцi  цэнтр  кiруецца прынцыпамi навуковасцi,
непарыўнай    сувязi  з  практыкай,  планамернасцi  i   сiстэмнасцi,
адзiнства    метадычнай   i  арганiзацыйнай  работы,   канкрэтнасцi,
аператыўнасцi, творчай iнiцыятывы.

                              ГЛАВА 3
               КIРАЎНIЦТВА ЦЭНТРАМ. СТРУКТУРА ЦЭНТРА

     10. Непасрэднае кiраўнiцтва работай цэнтра ажыццяўляе дырэктар,
якi прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады аддзелам культуры
раённага  (гарадскога) выканаўчага камiтэта па ўзгадненнi з мясцовым
выканаўчым  i  распарадчым  органам  з  лiку найбольш квалiфiкаваных
спецыялiстаў, якiя маюць вышэйшую прафесiйную адукацыю.
     11. Дырэктар  арганiзуе  работу  цэнтра  i  нясе  адказнасць за
якаснае  выкананне  пастаўленых  перад  цэнтрам  задач  i  стварэнне
спрыяльных умоў для працы работнiкаў цэнтра.
     12. Структурныя  падраздзяленнi  цэнтра ўзначальваюць загадчыкi
аддзелаў,  якiя  прызначаюцца  дырэктарам  цэнтра  па  ўзгадненнi  з
аддзелам культуры раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта.
     13. Структурнымi   падраздзяленнямi  цэнтра  могуць   з'яўляцца
аддзелы:  iнфармацыйна-аналiтычны,  традыцыйнай культуры, аматарскай
творчасцi,        клубнай        работы,        культурна-дасугавай,
рэпертуарна-выдавецкай дзейнасцi.
     14. У  залежнасцi  ад спецыфiкi рэгiёна мясцовымi выканаўчымi i
распарадчымi   органамi  па  прапанове  аддзелаў  культуры   раённых
(гарадскiх)   выканаўчых  камiтэтаў  могуць  быць  удакладнены   яго
структура, задачы, асноўныя накiрункi дзейнасцi.
     15. Штатны  расклад  цэнтра  зацвярджаецца дырэктарам цэнтра па
ўзгадненнi  з адпаведнымi мясцовым выканаўчым i распарадчым органам.
Зыходзячы  з канкрэтных умоў i аб'ёму работы ў штатны расклад цэнтра
яго  кiраўнiком  у межах фонду заработнай платы могуць быць уведзены
iншыя пасады спецыялiстаў i рабочых.
     16. Работнiкi  цэнтра  прызначаюцца  на пасаду i вызваляюцца ад
пасады дырэктарам у адпаведнасцi з заканадаўствам.

                              ГЛАВА 4
                      ДЗЕЙНАСЦЬ I ПРАВЫ ЦЭНТРА

     17. Дзейнасць  цэнтра  ажыццяўляецца  на  аснове перспектыўных,
гадавых   планаў,  мэтавых  праграм,  якiя  зацвярджаюцца   аддзелам
культуры раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта.
     18. Цэнтр   штогод  у  вызначаны  тэрмiн  прадстаўляе   аддзелу
культуры  раённага  (гарадскога) выканаўчага камiтэта план работы на
наступны год, гадавую iнфармацыйную справаздачу аб вынiках выканання
папярэдняга гадавога плана работы, а таксама асобныя матэрыялы, якiя
могуць быць запатрабаваны вышэйстаячымi арганiзацыямi.
     19. Цэнтр    састаўляе   i  прадстаўляе  вышэйстаячым   органам
кiравання культурай зводныя справаздачы аб вынiках дзейнасцi клубных
устаноў свайго раёна (горада).
     20. Цэнтр мае права:
     накiроўваць  дзейнасць  клубных  устаноў  на вырашэнне найбольш
значных i злабадзённых пытанняў у галiне культуры;
     прыцягваць  у  планавым парадку спецыялiстаў клубных устаноў да
ўдзелу    ў    распрацоўцы   метадычных  матэрыялаў   (рэкамендацый,
iнструктыўна-метадычных    лiстоў,   сцэнарыяў   вучэбна-паказальных
клубных  мерапрыемстваў  i  iншых),  у  падрыхтоўцы  заняткаў  школы
майстэрства,  семiнараў,  метадычных  канферэнцый, чытанняў, саветаў
творчых работнiкаў, выстаў;
     ствараць  па  меры  неабходнасцi  часовыя цi пастаянныя творчыя
групы  для  вырашэння  складаных  праблем арганiзацыi работы клубных
устаноў;
     вывучаць  непасрэдна  ў  клубнай  установе  планаванне,   змест
дзейнасцi,   аналiзаваць  выкананне  рэкамендацый,  ход   укаранення
станоўчага  вопыту  клубнай  работы  i  даваць  заключэнне  па гэтых
пытаннях;
     атрымлiваць  ад работнiкаў клубных устаноў iнфармацыю, сцэнарыi
i  iншыя  матэрыялы,  неабходныя  для аналiзу метадычнай работы i яе
эфектыўнасцi, для папаўнення свайго iнфармацыйна-даведачнага фонду;
     уносiць  на  разгляд  аддзела  культуры  раённага  (гарадскога)
выканаўчага  камiтэта  пытаннi,  якiя  маюць актуальнае значэнне для
ўдасканальвання метадычнай i клубнай работы;
     устанаўлiваць дзелавыя кантакты i весцi перапiску з метадычнымi
цэнтрамi,  установамi  культуры  iншых  рэгiёнаў  па  пытаннях, якiя
адносяцца  да яго кампетэнцыi, арганiзоўваць з iмi абмен метадычнымi
матэрыяламi;
     уносiць  на  разгляд  аддзела  культуры  раённага  (гарадскога)
выканаўчага камiтэта прапановы аб заахвочваннi асобных супрацоўнiкаў
устаноў культуры клубнага тыпу за плённую працу.
     21. Работа цэнтра ацэньваецца па:
     узроўнi выканання плана работы;
     аб'ёме  выкананай  работы  па  аказаннi  метадычнай дапамогi на
месцах;
     колькасцi  i  якасцi  праведзеных на месцах вучэбна-паказальных
клубных  мерапрыемстваў,  якiя  падрыхтаваны  з  непасрэдным удзелам
спецыялiстаў цэнтра;
     колькасцi  i  якасцi  распрацаваных  цэнтрам  i  рэкамендаваных
клубным установам iнфармацыйна-метадычных матэрыялаў, рэпертуарных i
сцэнарных зборнiкаў.
     Пры  гэтым  улiчваецца  колькасць клубных устаноў, аднесеных да
груп  па  аплаце  працы,  у  параўнаннi  з мiнулым годам (па вынiках
справаздачы за год).

                              ГЛАВА 5
               МАЁМАСЦЬ I КРЫНIЦЫ ФIНАНСАВАННЯ ЦЭНТРА

     22. Цэнтр    ажыццяўляе    правы    валодання,   карыстання   i
распараджэння  замацаванай  за  iм  маёмасцю  ў  межах, устаноўленых
уладальнiкам, у адпаведнасцi з заканадаўствам.
     23. Цэнтр  мае  права  ажыццяўляць  дзейнасць,  якая  прыносiць
даход, у адпаведнасцi з заканадаўствам.
     24. Крынiцамi фiнансавання цэнтра з'яўляюцца:
     сродкi мясцовага бюджэту;
     грашовыя    сродкi,    маёмасць  i  iншыя  аб'екты   ўласнасцi,
перададзеныя    цэнтру  фiзiчнымi  i  юрыдычнымi  асобамi  ў   форме
дабрачынных узносаў або ахвяравання;
     даходы ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi;
     даходы ад iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России