УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 ліпеня 2006 г. № 435
АБ НЕКАТОРЫХ ПЫТАННЯХ ПЕРАМЯШЧЭННЯ
МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ І (АБО) МУЗЕЙНЫХ
КАЛЕКЦЫЙ ПРАЗ МЯЖУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў і музейных
калекцый, іх агульнадаступнасці і павышэння эфектыўнасці
выкарыстання, у тым ліку ў якасці аб’ектаў міжнароднага культурнага
абмену:
1. Устанавіць, што музейныя прадметы і (або) музейныя
калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, вывазу за
межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за
выключэннем выпадкаў, калі:
вываз ажыццяўляецца ў адпаведнасці з уступіўшым у сілу
міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь аб рэстытуцыі культурных
каштоўнасцей згодна з рашэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь,
якое прымаецца па кожнаму факту перамяшчэння культурных
каштоўнасцей;
музейныя прадметы і (або) музейныя калекцыі, уключаныя ў
Музейны фонд Рэспублікі Беларусь (за выключэннем тых, што прызнаны
гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі), абменьваюцца на іншыя музейныя
прадметы, музейныя калекцыі або прадметы музейнага значэння, якія
знаходзяцца ў замежных музеях. Абгрунтаваннем для абмену з’яўляецца
рашэнне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое прымаецца па
кожнаму факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей пры наяўнасці
пісьмовай дамоўленасці паміж музеямі і згодна з хадайніцтвам
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб раўназначнасці абмену.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць
прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам.
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага
апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
|