ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 студзеня 2007 г. № 54
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
Абрамава Мадэста Мадэставіча, мастацкага кіраўніка ўстановы
«Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр», за значны асабісты ўклад у
развіццё нацыянальнай культуры, стварэнне, захаванне і папулярызацыю
лепшых традыцый тэатральнага мастацтва Беларусі;
Антонаву Людмілу Анатольеўну, начальніка інспекцыі
Міністэрства па падатках і зборах па Фрунзенскаму раёну г. Мінска
№ 2, за шматгадовую добрасумленную працу ў падатковых органах,
значны асабісты ўклад у фарміраванне бюджэту рэспублікі;
Грынчук Валянціну Мікалаеўну, намесніка дырэктара дзяржаўнай
установы «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г.
Мінска», за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад
у прапаганду нацыянальнай літаратуры і культуры;
Кулакова Уладзіміра Панцялеевіча, старшыню Віцебскага
абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага
асяроддзя, за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага
кіравання, значны асабісты ўклад у ахову навакольнага асяроддзя;
Майлычка Надзею Міхайлаўну, кіраўніка аддзялення адкрытага
акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк», г.п. Бялынічы, за
шматгадовую плённую працу ў банкаўскай сістэме, высокія дасягненні ў
працы і прафесійнае майстэрства;
Пузікава Уладзіміра Віктаравіча, намесніка начальніка
дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі
Рэспублікі Беларусь», за высокія дасягненні ў навукова-педагагічнай
дзейнасці, шматгадовую бездакорную работу ў галіне падрыхтоўкі
кадраў для органаў дзяржаўнай бяспекі;
Русіна Андрэя Маркавіча, выкладчыка ўстановы адукацыі «Брэсцкі
дзяржаўны музычны каледж імя Р.Р.Шырмы», за шматгадовую плённую
культурна-асветніцкую дзейнасць, прафесіяналізм, падрыхтоўку
высокакваліфікаваных кадраў для галіны культуры і мастацтва;
Шаўцову Наталлю Пятроўну, начальніка крэдытнага ўпраўлення
адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк», за шматгадовую
плённую працу ў банкаўскай сістэме, высокія дасягненні ў працы і
прафесійнае майстэрства.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|