ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 верасня 2004 г. № 1125
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ IАРДАНСКАГА ХАШЫМIЦКАГА КАРАЛЕЎСТВА АБ МIЖНАРОДНЫХ
АЎТАМАБIЛЬНЫХ ПАСАЖЫРСКIХ I ГРУЗАВЫХ ПЕРАВОЗКАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Iарданскага Хашымiцкага Каралеўства аб мiжнародных
аўтамабiльных пасажырскiх i грузавых перавозках, падпiсанае 28
красавiка 2004 года ў г.Мiнску.
Вызначыць Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый органам,
каардынуючым выкананне названага Пагаднення.
Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб
выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных
для ўступлення ў сiлу ўказанага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi