ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 кастрычнiка 2003 г. № 143
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 26-сг "СПРАВАЗДАЧА АБ СТАНЕ ПУШНОЙ
ЗВЕРАГАДОЎЛI" I УКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 26-сг "Справаздача аб стане пушной зверагадоўлi"*
гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са
справаздачы за 2003 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 26-сг "Справаздача аб стане
пушной зверагадоўлi"* i ўвесцi iх у дзеянне, пачынаючы са
справаздачы за 2003 год.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць вызначаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы ўсiх форм
уласнасцi, якiя займаюцца развядзеннем пушных звяроў.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
<<< Главная
страница | < Назад
|