ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 кастрычнiка 2003 г. № 124
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-кiно "СПРАВАЗДАЧА АБ РАБОЦЕ АРГАНIЗАЦЫI,
ЯКАЯ ЗАЙМАЕЦЦА ДЭМАНСТРАЦЫЯЙ КIНА-, ВIДЭАФIЛЬМАЎ", КАРОТКIХ
УКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ I ТАБЛIЦЫ 3-кiно "ЗВОДНАЯ
СПРАВАЗДАЧА АБ РАБОЦЕ АРГАНIЗАЦЫЙ, ЯКIЯ ЗАЙМАЮЦЦА
ДЭМАНСТРАЦЫЯЙ КIНА-, ВIДЭАФIЛЬМАЎ"
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-кiно
"Справаздача аб рабоце арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй
кiна-, вiдэафiльмаў"* квартальнай перыядычнасцi i ўвесцi яе ў
дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2003 год;
1.2. Кароткiя ўказаннi па запаўненню формы дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi 1-кiно "Справаздача аб рабоце
арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй кiна-, вiдэафiльмаў"* i
ўвесцi iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2003 год;
1.3. таблiцу 3-кiно "Зводная справаздача аб рабоце арганiзацый,
якiя займаюцца дэманстрацыяй кiна-, вiдэафiльмаў"* гадавой
перыядычнасцi, i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за
2003 год.
______________________________
*Не прыводзiцца.
2. Распаўсюдзiць указаныя ў падпунктах 1.1 i 1.3 пункта 1
дадзенай пастановы:
2.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-кiно - на
юрыдычныя асобы, iх адасобленыя падраздзяленнi - арганiзацыi кiна-,
вiдэапракату i кiна-, вiдэасеткi камунальнай формы ўласнасцi; iншыя
арганiзацыi ўсiх форм уласнасцi, адным з вiдаў дзейнасцi якiх
з`яўляецца дэманстрацыя кiна-, вiдэафiльмаў;
2.2. таблiцу 3-кiно - на раенныя (гарадскiя) арганiзацыi кiна-,
вiдэапракату i кiна-, вiдэасеткi камунальнай формы ўласнасцi.
3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i
аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 14 жнiўня 2002 г. № 76 "Аб
зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-кiно
"Справаздача аб рабоце кiнатэатра, кiнаўстаноўкi, вiдэазала i
вiдэасалона".
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
<<< Главная
страница | < Назад
|