ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 кастрычнiка 2003 г. № 121
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 21-сг "СПРАВАЗДАЧА АБ РЭАЛIЗАВАНАЙ
СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ПРАДУКЦЫI" I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 21-сг "Справаздача аб рэалiзаванай
сельскагаспадарчай прадукцыi"* месячнай перыядычнасцi i ўвесцi яе ў
дзеянне, пачынаючы са справаздачы за студзень 2004 года.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 21-сг "Справаздача аб
рэалiзаванай сельскагаспадарчай прадукцыi"* i ўвесцi iх у дзеянне,
пачынаючы са справаздачы за студзень 2004 года.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць вызначаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, iх
адасобленыя падраздзяленнi ўсiх форм уласнасцi, асноўным вiдам
дзейнасцi якiх з`яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць, падсобныя
гаспадаркi пры прамысловых, транспартных, будаўнiчых i iншых
арганiзацыях, у якiх плошча сельскагаспадарчых зямель складае 300 i
болей гектараў, альбо колькасць умоўнага пагалоўя жывелы 100 i болей
галоў (акрамя сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак).
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
<<< Главная
страница | < Назад
|