ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 красавiка 2002 г. № 407
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ АБ КААРДЫНАЦЫI РАБОТ
У ГАЛIНЕ ЛIЦЭНЗАВАННЯ АДУКАЦЫЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦI,
АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI АДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ ДЗЯРЖАЎ
- УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ
Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне аб каардынацыi работ у галiне
лiцэнзавання адукацыйнай дзейнасцi, атэстацыi i акрэдытацыi
адукацыйных устаноў дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных
Дзяржаў, падпiсанае ў г.Маскве 29 лiстапада 2001 г.
Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў Рэспублiкi Беларусь
накiраваць дэпазiтарыю паведамленне аб выкананнi Урадам Рэспублiкi
Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу
Пагаднення аб каардынацыi работ у галiне лiцэнзавання адукацыйнай
дзейнасцi, атэстацыi i акрэдытацыi адукацыйных устаноў дзяржаў -
удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|