ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 лiпеня 2001 г. № 1057
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ТАДЖЫКIСТАН
АБ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ НА ТЭРМIН ДА 2005
ГОДА I ПАДПIСАННI ЎКАЗАНАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Таджыкiстан аб гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве
на тэрмiн да 2005 года i падпiсаннi ўказанага Пагаднення.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Таджыкiстан аб гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве на тэрмiн да 2005
года (прыкладаецца)*.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Намеснiка Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь -
Мiнiстра замежных спраў Хвастова М. М. на правядзенне перагавораў па
праекту названага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго неабходныя
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару, i пры
дасягненнi дамоўленасцi - на падпiсанне Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|