ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 кастрычнiка 2001 г. № 1568
АБ ПАВЕЛIЧЭННI АГУЛЬНАЙ КОЛЬКАСЦI РАБОТНIКАЎ
ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ ПРАДСТАЎНIЦТВАЎ I КОНСУЛЬСКIХ УСТАНОЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ЗА МЯЖОЙ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Павялiчыць з 1 студзеня 2002 г. на чатыры адзiнкi агульную
колькасць работнiкаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх
устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой (без улiку персаналу па ахове i
абслугоўванню будынкаў), устаноўленую пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 8 лютага 2001 г. № 175 "Аб устанаўленнi
агульнай колькасцi работнiкаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў i
консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой" (Национальный
реестр Республики Беларусь, 2001 г., № 18, 5/5225).
Фiнансаванне расходаў, звязаных з павелiчэннем агульнай
колькасцi работнiкаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх
устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой у 2002 годзе, правесцi ў межах
бюджэтных асiгнаванняў, прадугледжаных на адкрыццё i ўтрыманне
дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi
Беларусь за мяжой.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|