ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 лiстапада 2001 г. № 1609
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ НАДАННЯ ЗВАННЯ
"ЗАСЛУЖАНЫ АМАТАРСКI КАЛЕКТЫЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29
сентября 2004 г. № 1222 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2004 г., № 156, 5/14930)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку надання звання
"Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь".
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
02.11.2001 № 1609
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку надання звання "Заслужаны аматарскi калектыў
Рэспублiкi Беларусь"
Званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь"
надаецца непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi
(тэатральнаму, вакальна-харавому, харэаграфiчнаму,
музычна-iнструментальнаму, цыркавому, дэкаратыўна-прыкладному,
выяўленчаму i iнш.), якi ажыццяўляе канцэртную i выставачную
дзейнасць, фальклорнаму калектыву, якiя маюць найменне "народны
(узорны) аматарскi калектыў" (далей - калектыў).
Агульнымi крытэрыямi для вылучэння калектыву мастацкай
творчасцi, якi ажыццяўляе канцэртную i выставачную дзейнасць, на
наданне звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь"
з`яўляюцца:
высокi выканальнiцкi ўзровень;
стабiльная творчая дзейнасць на працягу 10 гадоў;
актыўная канцэртная дзейнасць, пастаяннае абнаўленне
рэпертуару;
неаднаразовае атрыманне лаўрэацкага звання на мiжнародных i
рэспублiканскiх аглядах i фестывалях народнага мастацтва (дзе
выступленнi адбываюцца на конкурснай аснове), што пацвярджаецца
спецыяльным дыпломам;
статус базавага калектыву па аказанню метадычна-кансультацыйнай
дапамогi ў дадзеным вiдзе мастацкай творчасцi;
наяўнасць рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi аб сваiм калектыве
(аўдыё-, вiдэазапiсы, запiсы на электронных носьбiтах, буклеты,
афiшы, фотаздымкi, водгукi сродкаў iнфармацыi i iнш.).
Калектыў мастацкай творчасцi ў сваiм пастаянным выканальнiцкiм
рэпертуары выкарыстоўвае не менш як 1/3 ад яго агульнага аб`ёму
арыгiнальных мясцовых фальклорных твораў, жывое музычнае
суправаджэнне, касцюмы, якiя адпавядаюць мясцовым традыцыям.
Калектыў сталiцы рэспублiкi i абласных цэнтраў можа выкарыстоўваць
творы розных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак.
Агульнымi крытэрыямi для вылучэння фальклорнага калектыву на
наданне звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь"
з`яўляюцца:
высокi выканальнiцкi ўзровень;
стабiльная творчая дзейнасць на працягу 10 гадоў;
неаднаразовае атрыманне лаўрэацкага звання на мiжнародных,
рэспублiканскiх, рэгiянальных аглядах, фестывалях, конкурсах i
святах фальклорнага мастацтва, што пацвярджаецца спецыяльным
дыпломам;
валоданне мясцовай (розных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных
адзiнак) аўтэнтычнай манерай выканання;
наяўнасць народных касцюмаў - аўтэнтычныя або зробленыя ў
адпаведнасцi з мясцовай традыцыяй;
рэгулярная пошукава-збiральнiцкая i краязнаўчая работа;
супрацоўнiцтва з навукова-даследчымi ўстановамi, метадычнымi
цэнтрамi адпаведнага профiлю;
наяўнасць фана-, вiдэа-, фотазбораў.
Для калектыву, якi створаны ў гарадах раённага падпарадкавання,
пасёлках гарадскога тыпу i сельскiх населеных пунктах, абавязковым
з`яўляецца наяўнасць мясцовага рэпертуару (песнi
каляндарна-земляробчага i сямейна-абрадавага цыклаў, пазаабрадавая
лiрыка, танцы, гульнi, народная проза i iншыя творы), вядзенне
папулярызатарскай дзейнасцi, у тым лiку i праз удзел у масавых
вiдовiшчных мерапрыемствах.
Хадайнiцтва аб наданнi калектыву звання "Заслужаны аматарскi
калектыў Рэспублiкi Беларусь" накiроўваецца абласным выканкомам
(Мiнскiм гарвыканкомам), Мiнiстэрствам адукацыi, iншымi
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, Федэрацыяй
прафсаюзаў Беларусi у Мiнiстэрства культуры.
Да хадайнiцтва аб наданнi калектыву звання "Заслужаны аматарскi
калектыў Рэспублiкi Беларусь" дадаюцца:
пашпарт калектыву;
iнфармацыя аб творчай дзейнасцi калектыву (у двух
экзэмплярах);
спiс рэпертуару (план работы);
спiс удзельнiкаў калектыву з указаннем месца працы (вучобы),
той ролi, якую выконвае ўдзельнiк у калектыве;
рэкламна-iнфармацыйная прадукцыя апошнiх пяцi гадоў выдання;
водгукi сродкаў масавай iнфармацыi;
копii дыпломаў лаўрэата мiжнародных i рэспублiканскiх аглядаў,
фестываляў, конкурсаў i свят.
Прагляд мастацкай (канцэртнай, выставачнай) праграмы
калектыву-прэтэндэнта (працягласцю не больш трыццацi хвiлiн)
ажыццяўляецца па рашэнню Мiнiстэрства культуры спецыяльнай камiсiяй
адзiн раз у год.
Званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь"
надаецца рашэннем калегii Мiнiстэрства культуры.
У залежнасцi ад спецыфiкi жанру за кошт сродкаў ад правядзення
платных мерапрыемстваў, аказання паслуг, розных вiдаў работ, якiя не
забаронены заканадаўствам, iншых паступленняў у калектыве можа
ўтрымлiвацца дадаткова неабходная колькасць творчых работнiкаў i
работнiкаў, якiя ажыццяўляюць тэхнiчнае абслугоўванне.
Працягласць працоўнага часу кiраўнiка калектыву са званнем
"Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" устанаўлiваецца
згодна з Працоўным кодэксам Рэспублiкi Беларусь. У аб`ём працоўнага
часу кiраўнiка калектыву ўваходзiць арганiзацыйна-творчая,
вучэбна-творчая, рэпетыцыйная i канцэртная работа з калектывам (у
тым лiку групавыя i iндывiдуальныя заняткi), падбор рэпертуару,
музычнага i iншага матэрыялу, работа са спецыяльнай лiтаратурай,
складанне кампазiцый танцаў, сцэнарыяў, аранжыроўка i апрацоўка
твораў, работа з мастакамi над эскiзамi касцюмаў, самападрыхтоўка,
удзел i наведванне гарадскiх, раённых аглядаў, фестываляў i
конкурсаў, семiнараў i нарад, якiя звязаны з яго прафесiйнай
дзейнасцю, iншыя вiды работ.
Калектыву са званнем "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi
Беларусь" мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi i
кiраўнiцтвам базавых устаноў (арганiзацый) першачаргова ствараюцца
спрыяльныя ўмовы для творчай дзейнасцi, умацавання iх
матэрыяльна-тэхнiчнай базы (выдзяляюцца асобныя памяшканнi, сродкi
для набыцця сцэнiчных касцюмаў, абсталявання, гукаўзмацняльнай
тэхнiкi, вырабу рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi i iнш.).
У мэтах павышэння творчага i выканальнiцкага ўзроўню,
ажыццяўлення гастрольна-канцэртнай i выставачнай дзейнасцi калектыву
са званнем "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" могуць
выдзяляцца дзяржаўны заказ, гранты для падрыхтоўкi новых мастацкiх
(канцэртных, выставачных) праграм, набыцця неабходных музычных
iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў, апаратуры, абсталявання i iншых
патрэб, выдавацца рэкамендацыi, накiраваннi для ўдзелу ў прэстыжных
мiжнародных форумах народнага мастацтва.
Калектыву са званнем "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi
Беларусь" уручаецца спецыяльны дыплом. Назва калектыву павiнна
пачынацца са слоў "Заслужаны аматарскi калектыў".
Калектыў са званнем "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi
Беларусь" пацвярджае сваё званне адзiн раз у пяць гадоў, паказваючы
пры гэтым не менш як 70 працэнтаў абноўленага рэпертуару. Парадак
пацвярджэння адпавядае патрабаванням аб прысваеннi звання "Заслужаны
аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь".
Пазбаўленне звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi
Беларусь" ажыццяўляецца на падставе заключэння рэспублiканскай
атэстацыйнай камiсii рашэннем калегii Мiнiстэрства культуры ў
выпадку, калi дзейнасць калектыву перастала адпавядаць патрабаванням
дадзенага Палажэння.
__________________________________________________________
Положение - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 29 сентября 2004 г. № 1222
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
02.11.2001 № 1609
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку надання звання "Заслужаны аматарскi калектыў
Рэспублiкi Беларусь"
Званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi
Беларусь" надаецца аматарскаму аб`яднанню i самадзейнаму
калектыву канцэртна-выставачнай дзейнасцi (тэатральнаму,
вакальна-харавому, iнструментальнаму, харэаграфiчнаму,
эстрадна-цыркавому, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва),
фальклорна-этнаграфiчнаму, арыентаванаму на засваенне
фальклорных традыцый вусным шляхам, якi мае назву "народны
(узорны) самадзейны калектыў мастацкай творчасцi",
незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi базавай арганiзацыi
(далей - калектыў).
Агульнымi крытэрыямi для вылучэння калектыву
канцэртна-выставачнай дзейнасцi на наданне звання
"Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь"
з`яўляюцца:
высокi выканальнiцкi ўзровень;
стабiльная творчая дзейнасць на працягу 10 гадоў;
актыўная канцэртная дзейнасць, пастаяннае абнаўленне
рэпертуару;
неаднаразовае атрыманне лаўрэацкага звання на
мiжнародных i рэспублiканскiх аглядах i фестывалях
народнага мастацтва (дзе выступленнi адбываюцца на
конкурснай аснове), што пацвярджаецца спецыяльным дыпломам;
статус базавага калектыву па аказанню
метадычна-кансультацыйнай дапамогi ў дадзеным вiдзе
мастацкай творчасцi;
наяўнасць рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi аб сваiм
калектыве (аўдыё-, вiдэазапiсы, запiсы на электронных
носьбiтах, буклеты, афiшы, фотаздымкi, водгукi сродкаў
iнфармацыi i iнш.).
Калектыў жанру народнай творчасцi ў сваiм пастаянным
выканальнiцкiм рэпертуары выкарыстоўвае не менш як 1/3 ад
яго агульнага аб`ёму арыгiнальных мясцовых фальклорных
твораў, жывое музычнае суправаджэнне, касцюмы, якiя
адпавядаюць мясцовым традыцыям. Калектыў сталiцы рэспублiкi
i абласных цэнтраў можа выкарыстоўваць творы розных
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак.
Агульнымi крытэрыямi для вылучэння калектыву
фальклорна-этнаграфiчнай арыентацыi з аўтэнтычнай манерай
выканання на наданне звання "Заслужаны аматарскi калектыў
Рэспублiкi Беларусь" з`яўляюцца:
высокi выканальнiцкi ўзровень;
стабiльная творчая дзейнасць на працягу 10 гадоў;
неаднаразовае атрыманне лаўрэацкага звання на
мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгiянальных аглядах,
фестывалях, конкурсах i святах фальклорнага мастацтва, што
пацвярджаецца спецыяльным дыпломам;
валоданне мясцовай (розных
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак) аўтэнтычнай манерай
выканання;
наяўнасць народных касцюмаў - аўтэнтычныя або зробленыя
ў адпаведнасцi з мясцовай традыцыяй;
рэгулярная пошукава-збiральнiцкая i краязнаўчая работа;
супрацоўнiцтва з навукова-даследчымi ўстановамi,
метадычнымi цэнтрамi адпаведнага профiлю;
наяўнасць фана-, вiдэа-, фотазбораў.
Для калектыву, якi створаны ў гарадах раённага
падпарадкавання, пасёлках гарадскога тыпу i сельскiх
населеных пунктах, абавязковым з`яўляецца наяўнасць
мясцовага рэпертуару (песнi каляндарна-земляробчага i
сямейна-абрадавага цыклаў, пазаабрадавая лiрыка, танцы,
гульнi, народная проза i iншыя творы), вядзенне
папулярызатарскай дзейнасцi, у тым лiку i праз удзел у
масавых вiдовiшчных мерапрыемствах.
Хадайнiцтва аб наданнi калектыву звання "Заслужаны
аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" накiроўваецца
абласным выканкомам (Мiнскiм гарвыканкомам), Мiнiстэрствам
адукацыi, iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага
кiравання, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларускай у Мiнiстэрства
культуры.
Да хадайнiцтва аб наданнi калектыву звання "Заслужаны
аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" дадаюцца:
пашпарт калектыву мастацкай творчасцi;
iнфармацыя аб творчай дзейнасцi калектыву (у двух
экзэмплярах);
спiс рэпертуару (план работы);
спiс удзельнiкаў калектыву з указаннем месца працы
(вучобы), той ролi, якую выконвае ўдзельнiк у калектыве;
рэкламна-iнфармацыйная прадукцыя;
водгукi сродкаў масавай iнфармацыi;
копii дыпломаў лаўрэата аглядаў, фестываляў, конкурсаў i
свят.
Прагляд мастацкай (канцэртнай, выставачнай) праграмы
калектыву-прэтэндэнта (працягласцю не больш як адна
гадзiна) ажыццяўляецца па рашэнню Мiнiстэрства культуры
спецыяльнай камiсiяй адзiн раз у год.
Званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi
Беларусь" надаецца рашэннем калегii Мiнiстэрства культуры.
У залежнасцi ад спецыфiкi жанру за кошт сродкаў ад
правядзення платных мерапрыемстваў, аказання паслуг, розных
вiдаў работ, якiя не забаронены заканадаўствам, iншых
паступленняў у калектыве можа ўтрымлiвацца дадаткова
неабходная колькасць творчых работнiкаў i работнiкаў, якiя
ажыццяўляюць тэхнiчнае абслугоўванне.
Працягласць працоўнага часу кiраўнiка калектыву са
званнем "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь"
устанаўлiваецца згодна з Працоўным кодэксам Рэспублiкi
Беларусь. У аб`ём працоўнага часу кiраўнiка калектыву
ўваходзiць арганiзацыйна-творчая, вучэбна-творчая,
рэпетыцыйная i канцэртная работа з калектывам (у тым лiку
групавыя i iндывiдуальныя заняткi), падбор рэпертуару,
музычнага i iншага матэрыялу, работа са спецыяльнай
лiтаратурай, складанне кампазiцый танцаў, сцэнарыяў,
аранжыроўка i апрацоўка твораў, работа з мастакамi над
эскiзамi касцюмаў, самападрыхтоўка, удзел i наведванне
гарадскiх, раённых аглядаў, фестываляў i конкурсаў,
семiнараў i нарад, якiя звязаны з яго прафесiйнай
дзейнасцю, iншыя вiды работ.
Калектыву са званнем "Заслужаны аматарскi калектыў
Рэспублiкi Беларусь" мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi
органамi i кiраўнiцтвам базавых устаноў (арганiзацый)
першачаргова ствараюцца спрыяльныя ўмовы для творчай
дзейнасцi, умацавання iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы
(выдзяляюцца асобныя памяшканнi, сродкi для набыцця
сцэнiчных касцюмаў, абсталявання, гукаўзмацняльнай тэхнiкi,
вырабу рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi i iнш.).
У мэтах павышэння творчага i выканальнiцкага ўзроўню,
ажыццяўлення гастрольна-канцэртнай i выставачнай дзейнасцi
калектыву са званнем "Заслужаны аматарскi калектыў
Рэспублiкi Беларусь" могуць выдзяляцца дзяржаўны заказ,
гранты для падрыхтоўкi новых мастацкiх (канцэртных,
выставачных) праграм, набыцця неабходных музычных
iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў, апаратуры, абсталявання i
iншых патрэб, выдавацца рэкамендацыi, накiраваннi для
ўдзелу ў прэстыжных мiжнародных форумах народнага
мастацтва.
Калектыву са званнем "Заслужаны аматарскi калектыў
Рэспублiкi Беларусь" уручаецца спецыяльны дыплом. Назва
калектыву павiнна ўключаць словы "заслужаны аматарскi".
Калектыў са званнем "Заслужаны аматарскi калектыў
Рэспублiкi Беларусь" пацвярджае сваё званне адзiн раз у
пяць гадоў, паказваючы пры гэтым не менш як 70 працэнтаў
абноўленага рэпертуару. Парадак пацвярджэння адпавядае
патрабаванням аб прысваеннi звання "Заслужаны аматарскi
калектыў Рэспублiкi Беларусь".
Пазбаўленне звання "Заслужаны аматарскi калектыў
Рэспублiкi Беларусь" ажыццяўляецца на падставе заключэння
рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii рашэннем калегii
Мiнiстэрства культуры ў выпадку, калi дзейнасць калектыву
перастала адпавядаць патрабаванням дадзенага Палажэння.
__________________________________________________________
<<< Главная
страница | < Назад
|