ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 чэрвеня 2000 г. N 933
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМIТЭТАМ ПА
СТАНДАРТЫЗАЦЫI, МЕТРАЛОГII I СЕРТЫФIКАЦЫI РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I ЛIТОЎСКIМ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БЮРО АКРЭДЫТАЦЫI АБ
ПРЫЗНАННI ДАКУМЕНТАЎ, ЯКIЯ ПАЦВЯРДЖАЮЦЬ БЯСПЕКУ
ЎЗАЕМАПАСТАЎЛЯЕМЫХ ТАВАРАЎ, ШТО ПАДЛЯГАЮЦЬ АБАВЯЗКОВАЙ
СЕРТЫФIКАЦЫI Ў АДПАВЕДНАСЦI З ЗАКАНАДАЎСТВАМ КРАIН
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi, узгодненай з Мiнiстэрствам замежных спраў
i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Дзяржаўным
камiтэтам па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi Рэспублiкi
Беларусь i Лiтоўскiм нацыянальным бюро акрэдытацыi аб прызнаннi
дакументаў, якiя пацвярджаюць бяспеку ўзаемапастаўляемых тавараў,
што падлягаюць абавязковай сертыфiкацыi ў адпаведнасцi з
заканадаўствам краiн.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|