ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 чэрвеня 2000 г. N 958
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ
КАДАСТРУ, ЗЯМЕЛЬНЫХ РЭСУРСАЎ, ГЕАДЭЗII I КАРТАГРАФII
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па зямельных
рэсурсах, геадэзii i картаграфii, узгодненую з Мiнiстэрствам
замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб
супрацоўнiцтве ў галiне кадастру, зямельных рэсурсаў, геадэзii i
картаграфii (прыкладаецца) *).
____________________________
*) Не рассылаецца.
2. Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па зямельных
рэсурсах, геадэзii i картаграфii Кузняцова Георгiя Iванавiча на
падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў
галiне кадастру, зямельных рэсурсаў, геадэзii i картаграфii.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|