ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 чэрвеня 2000 г. N 973
АБ УПАЎНАВАЖАННI К.А.СУМАРА НА ПРАВЯДЗЕННЕ ПЕРАГАВОРАЎ I
ПАДПIСАННЕ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ
ДАПАМОЗЕ ПА ПЫТАННЯХ ВЫКАНАННЯ ПАДАТКОВАГА ЗАКАНАДАЎСТВА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Пагадзiцца з прапановай Дзяржаўнага падатковага камiтэта,
узгодненай з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб правядзеннi перагавораў i падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве i
ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства.
2. Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага падатковага камiтэта
Сумара Канстанцiна Андрэевiча на правядзенне перагавораў i
падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве i
ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства.
3. Прызнаць страцiўшымi сiлу часткi першую i другую пастановы
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 верасня 1998 г. N 1508
"Аб правядзеннi перагавораў па заключэнню Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве i
ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства".
Першы намеснiк
Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ