Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
11 красавiка 1997 г. N 322
г.Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ ПАТЭНТНЫМ КАМIТЭЦЕ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 29 октября 2001 г. N 1556
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2001 г., N 103, 5/9280)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Дзяржаўным патэнтным
камiтэце Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
11.04.1997 N 322
ПАЛАЖЭННЕ
аб Дзяржаўным патэнтным камiтэце
Рэспублiкi Беларусь
1. Дзяржаўны патэнтны камiтэт Рэспублiкi Беларусь (надалей -
Белдзяржпатэнт) з`яўляецца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага
кiравання, якi забяспечвае фармiраванне i правядзенне эканамiчнай,
прававой i тэхнiчнай палiтыкi ў галiне аховы прамысловай уласнасцi,
i падпарадкоўваецца Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
2. Белдзяржпатэнт у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, мiжнароднымi дагаворамi ў галiне аховы
прамысловай уласнасцi, удзельнiцай якiх з`яўляецца Рэспублiка
Беларусь, i дадзеным Палажэннем.
3. Асноўнымi задачамi Белдзяржпатэнта з`яўляюцца:
3.1. распрацоўка i ажыццяўленне мерапрыемстваў, накiраваных на
рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў галiне аховы прамысловай уласнасцi;
3.2. распрацоўка нарматыўнай базы аховы прамысловай уласнасцi,
аналiз i абагульненне практыкi прымянення дзеючага ў гэтай галiне
заканадаўства;
3.3. правядзенне адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў рэспублiцы i
мiжнароднае супрацоўнiцтва па пытаннях патэнтнай дзейнасцi i аховы
прамысловай уласнасцi;
3.4. прыём заявак на выдачу ахоўных дакументаў на аб`екты
прамысловай уласнасцi, правядзенне экспертызы заявак, выдача ахоўных
дакументаў на аб`екты прамысловай уласнасцi i ўнясенне змяненняў у
iх, вядзенне рэестраў ахоўных дакументаў;
3.5. выданне бюлетэня аб зарэгiстраваных заяўках, выдадзеных
ахоўных дакументах на аб`екты прамысловай уласнасцi i iншых вiдах
iнфармацыйных матэрыялаў, абмен копiямi ахоўных дакументаў з iншымi
дзяржавамi;
3.6. рэгiстрацыя дагавораў аб перадачы правоў на аб`екты
прамысловай уласнасцi i рэгiстрацыя лiцэнзiйных дагавораў аб
перадачы правоў на выкарыстанне аб`ектаў прамысловай уласнасцi;
3.7. устанаўленне патрабаванняў да формы дакументаў, неабходных
для афармлення аховы аб`ектаў прамысловай уласнасцi i дзейнасцi
патэнтных павераных Рэспублiкi Беларусь;
3.8. камплектаванне, апрацоўка i захоўванне дзяржаўнага
патэнтнага фонду, яго папаўненне;
3.9. аказанне метадычнай дапамогi прадпрыемствам, арганiзацыям
i грамадзянам рэспублiкi ў правядзеннi вынаходнiцкай i
патэнтна-лiцэнзiйнай работы;
3.10. арганiзацыя падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў
па пытаннях аховы прамысловай уласнасцi;
3.11. атэстацыя i рэгiстрацыя патэнтных павераных Рэспублiкi
Беларусь;
3.12. аказанне iнфармацыйных i патэнтных паслуг.
4. Белдзяржпатэнт у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго
задачамi:
4.1. аказвае прававую дапамогу па прымяненню рэспублiканскага
заканадаўства па ахове прамысловай уласнасцi;
4.2. устанаўлiвае патрабаваннi да дакументаў, якiя адносяцца да
афармлення аховы аб`ектаў прамысловай уласнасцi i дзейнасцi
патэнтных павераных Рэспублiкi Беларусь;
4.3. разглядае скаргi i спрэчкi згодна з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь аб ахове прамысловай уласнасцi;
4.4. ажыццяўляе кантроль за выкарыстаннем фiнансавых сродкаў,
матэрыяльных рэсурсаў, тэхнiчным станам асноўных фондаў устаноў,
падпарадкаваных Белдзяржпатэнту;
4.5. вядзе бухгалтарскi i статыстычны ўлiк i справаздачнасць;
4.6. кiруе дзейнасцю падведамных устаноў, заключае кантракты з
iх кiраўнiкамi;
4.7. праводзiць мiжнародныя i рэспублiканскiя канферэнцыi,
кангрэсы, сiмпозiумы, нарады, семiнары па пытаннях, аднесеных да
кампетэнцыi Белдзяржпатэнта;
4.8. удзельнiчае ў рабоце мiждзяржаўных арганiзацый, камiсiй i
камiтэтаў, грамадскiх аб`яднанняў, арганiзоўвае мiжнароднае
супрацоўнiцтва з замежнымi краiнамi па пытаннях, якiя ўваходзяць у
кампетэнцыю камiтэта;
4.9. ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку мiжнароднае
супрацоўнiцтва i падпiсвае пагадненнi з дзяржаўнымi органамi
замежных краiн па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю
Белдзяржпатэнта;
4.10. Белдзяржпатэнт выконвае таксама iншыя функцыi, што
адпавядаюць профiлю камiтэта i прадугледжаны заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
5. Для вырашэння пастаўленых задач i выканання ўскладзеных на
яго функцый Белдзяржпатэнт мае права:
5.1. выдаваць у межах сваёй кампетэнцыi i адпаведна актам
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь нарматыўныя акты, абавязковыя для
мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,
аб`яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў i фiзiчных асоб;
5.2. уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы па
пытаннях прававога i эканамiчнага рэгулявання адносiн у галiне аховы
прамысловай уласнасцi, устанаўлення i змянення памераў пошлiн за
ажыццяўленне юрыдычных дзеянняў, звязаных з прававой аховай аб`ектаў
прамысловай уласнасцi, выдачы прымусовых лiцэнзiй на вынаходствы i
iншыя аб`екты прамысловай уласнасцi, удзелу Рэспублiкi Беларусь у
мiжнародных канвенцыях, арганiзацыях па ахове прамысловай уласнасцi;
5.3. запытваць у мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага кiравання, аб`яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i
ўстаноў iнфармацыю, неабходную Белдзяржпатэнту для ажыццяўлення
сваiх задач i функцый;
5.4. зацвярджаць ва ўстаноўленым парадку тарыфы i цэны на
аказваемыя патэнтна-iнфармацыйныя i iншыя паслугi;
5.5. ствараць ва ўстаноўленым парадку падведамныя прадпрыемствы
i ўстановы;
5.6. ад свайго iмя або па даручэнню Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь выступаць з афiцыйнымi заявамi па пытаннях аховы
прамысловай уласнасцi;
5.7. распрацоўваць i зацвярджаць каштарысы расходавання сродкаў
на правядзенне конкурсаў, выставак;
5.8. утвараць на грамадскiх пачатках камiсii i экспертныя групы
для падрыхтоўкi праектаў нарматыўных i метадычных дакументаў па
канкрэтных напрамках аховы прамысловай уласнасцi, а таксама камiсii
для атэстацыi патэнтных павераных;
5.9. фармiраваць на грамадскiх пачатках
навукова-кансультацыйныя саветы для разгляду праблем, а таксама
выпрацоўкi рэкамендацый i дачы заключэнняў па прымяненню патэнтнага
заканадаўства да канкрэтных фактаў;
5.10. ствараць iнавацыйны фонд, а таксама iншыя фонды ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
6. Белдзяржпатэнт узначальвае Старшыня, якi назначаецца на
пасаду i вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Старшыня Белдзяржпатэнта мае намеснiкаў, якiя назначаюцца на
пасаду i вызваляюцца ад пасады згодна з заканадаўствам.
Размеркаванне абавязкаў памiж намеснiкамi праводзiцца Старшынёй
Белдзяржпатэнта.
7. Старшыня Белдзяржпатэнта:
кiруе дзейнасцю Белдзяржпатэнта, нясе персанальную адказнасць
за выкананне ўскладзеных на камiтэт задач i ажыццяўленне iм сваiх
функцый;
уносiць ва ўстаноўленым парадку на разгляд Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь праекты актаў заканадаўства па пытаннях, якiя
ўваходзяць у кампетэнцыю Белдзяржпатэнта;
зацвярджае структуру i штатны расклад цэнтральнага апарату
Белдзяржпатэнта ў межах устаноўленых колькасцi работнiкаў i расходаў
на яго ўтрыманне, палажэннi аб яго структурных падраздзяленнях;
прымае на работу, у тым лiку на кантрактнай аснове, i звальняе
з работы работнiкаў цэнтральнага апарату Белдзяржпатэнта, а таксама
кiраўнiкоў падведамных яму ўстаноў;
прадстаўляе ва ўстаноўленым парадку кандыдатуры работнiкаў,
якiя асаблiва вызначылiся ў галiне рацыяналiзацыi i вынаходнiцтва,
да прысваення ганаровых званняў i ўзнагароджання дзяржаўнымi
ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь;
вызначае ступень адказнасцi сваiх намеснiкаў, кiраўнiкоў
структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату, iншых службовых
асоб за вырашэнне арганiзацыйных, структурна-штатных, кадравых,
фiнансавых, вытворча-гаспадарчых i iншых пытанняў;
выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады i дае ўказаннi,
арганiзуе i кантралюе iх выкананне;
стварае ва ўстаноўленым парадку фонды на прадстаўнiцкiя мэты i
iншыя няпланавыя мерапрыемствы;
прадстаўляе Белдзяржпатэнт ва ўзаемаадносiнах з дзяржаўнымi
органамi i ўстановамi Рэспублiкi Беларусь, мiжнароднымi
арганiзацыямi.
8. Фiнансаванне расходаў на ўтрыманне цэнтральнага апарату
Белдзяржпатэнта ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага
бюджэту.
Расходы на ўтрыманне цэнтральнага апарату Белдзяржпатэнта i
фонд аплаты працы яго работнiкаў зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
9. У Белдзяржпатэнце ствараецца калегiя ў складзе 7 чалавек, у
якую ўваходзяць Старшыня Белдзяржпатэнта, яго намеснiкi па пасадзе,
iншыя работнiкi камiтэта.
Персанальны склад калегii зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
Калегiя Белдзяржпатэнта, якая з`яўляецца дарадчым органам, на
сваiх пасяджэннях разглядае важнейшыя пытаннi аховы прамысловай
уласнасцi. Прымаемыя калегiяй рашэннi праводзяцца ў жыццё загадамi i
распараджэннямi Старшынi Белдзяржпатэнта.
У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў памiж Старшынёй i членамi
калегii пры абмеркаваннi пытанняў i прыняццi рашэнняў Старшыня
праводзiць у жыццё сваё рашэнне i паведамляе аб гэтым Савету
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а члены калегii таксама маюць права
iнфармаваць Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб сваёй пазiцыi.
10. Белдзяржпатэнт з`яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з
выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.
<<< Главная
страница | < Назад
|