УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 красавiка 1995 г. N 160 г. Мiнск
АБ АРГАНIЗАЦЫI АБСЛУГОЎВАННЯ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ
ПРАДСТАЎНIЦТВАЎ I КОНСУЛЬСКIХ УСТАНОЎ
ЗАМЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ У РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
===
[Изменения и дополнения:
Указ Президента Республики Беларусь от 8 декабря
2000 г. N 664 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2000 г., N 116, 1/1855) ]
З мэтай забеспячэння спрыяльных умоў для знаходжання
дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў замежных дзяржаў
у Рэспублiцы Беларусь пастанаўляю:
1. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 1 утратил силу Указом Президента Республики Беларусь
от 8 декабря 2000 г. N 664
1. Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
сумесна з Мiнiстэрствам па кiраванню дзяржаўнай маемасцю i
прыватызацыi, Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнскiм
гарвыканкомам стварыць дзяржаўнае прадпрыемства "Дыпсэрвiс"
па абслугоўванню дыпламатычных прадстаўнiцтваў i
консульскiх устаноў замежных дзяржаў у Рэспублiцы Беларусь.
__________________________________________________________
2. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 2 утратил силу Указом Президента Республики Беларусь
от 8 декабря 2000 г. N 664
2. Перадаць дзяржаўнае прадпрыемства "Дыпсэрвiс" у
веданне Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь.
__________________________________________________________
3. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 3 утратил силу Указом Президента Республики Беларусь
от 8 декабря 2000 г. N 664
3. Мiнiстэрству фiнансаў забяспечваць фiнансаванне з
рэспублiканскага бюджэту расходаў па развiццю матэрыяльнай
базы дзяржаўнага прадпрыемства "Дыпсэрвiс", а таксама па
абслугоўванню замежных дыпламатычных прадстаўнiцтваў i
консульскiх устаноў, якое ажыццяўляецца на прынцыпах
узаемнасцi бязвыплатна цi за плату ў панiжаным памеры.
__________________________________________________________
4. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 4 утратил силу Указом Президента Республики Беларусь
от 8 декабря 2000 г. N 664
4. Устанавiць, што кiраўнiку дзяржаўнага прадпрыемства
"Дыпсэрвiс", якi мае стаж дыпламатычнай работы,
прысвойваецца ў адпаведнасцi з устаноўленым парадкам
дыпламатычны ранг. Пасада кiраўнiка гэтага прадпрыемства
прыраўноўваецца да пасады начальнiка ўпраўлення
Мiнiстэрства замежных спраў.
__________________________________________________________
5. Зацвердзiць прыкладзены пералiк будынкаў i памяшканняў, што
адносяцца да рэспублiканскай уласнасцi i перадаюцца Кiраўнiцтву
справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на праве аператыўнага
кiравання з мэтай выкарыстання iх для абслугоўвання замежных
дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў.
Мiнiстэрствам i iншым цэнтральным органам кiравання Рэспублiкi
Беларусь да 1 мая 1995 г. ва ўстаноўленым парадку перадаць указаныя
будынкi i памяшканнi Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь.
6. Прызнаць страцiўшым сiлу распараджэнне Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь ад 27 снежня 1994 г. N 49рп.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
ад 21 красавiка 1995 г. N 160
ПЕРАЛIК
будынкаў i памяшканняў, перадаваемых
Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь на праве аператыўнага
кiравання
У горадзе Мiнску:
вулiца Берасцянская, дом 22
завулак Бранявы, дом 3
вулiца Варвашэнi, дом 17
вулiца Захарава, дом 26
вулiца Куйбышава, дом 12
вулiца К.Маркса, дом 34
(памяшканне магазiна будтрэста "Белсантэхмантаж-2")
вулiца К.Маркса, дом 37
завулак Масквiна, дом 4
праспект Ракасоўскага, дом 65
завулак Румянцава, дом 6
плошча Свабоды, дом 11
вулiца Старавiленская, дом 48
вулiца Чарвякова, дом 2, корпус 4
(памяшканне магазiна будтрэста "Белсантэхмантаж-2")
<<< Главная
страница | < Назад
|