КАБIНЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
П А С Т А Н О В А
25 красавiка 1995 г. N 224
г. Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ЗНАКУ
ПАШАНЫ "ГАНАРОВЫ ДОНАР РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ"
===
У мэтах выканання артыкула 19 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 31
студзеня 1995 г. "Аб донарстве крывi i яе кампанентаў" Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб знаку пашаны "Ганаровы донар
Рэспублiкi Беларусь" i апiсанне гэтага знака (прыкладаюцца).
2. Мiнiстэрству аховы здароў`я ў месячны тэрмiн:
2.1. па ўзгадненню з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i iншымi
цэнтральнымi органамi кiравання распрацаваць i сумесна з Беларускiм
Таварыствам Чырвонага Крыжа зацвердзiць iнструкцыю аб парадку
ўзнагароджання знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" i
форму адпаведнага пасведчання;
2.2. вырашыць пытанне аб вырабе знака пашаны "Ганаровы донар
Рэспублiкi Беларусь", пасведчання аб iм, а па пытаннях, якiя
патрабуюць рашэння Урада, унесцi ва ўстаноўленым парадку прапановы ў
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М. Чыгiр
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 25 красавiка
1995 г. 224
П А Л А Ж Э Н Н Е
аб знаку пашаны "Ганаровы донар
Рэспублiкi Беларусь"
1. Знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь"
узнагароджваюцца:
1.1. грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя здалi 40 i больш
разоў кроў або 60 i больш разоў плазму дзеля выратавання жыцця
хворых, параненых i пацярпеўшых пры абароне Радзiмы, ахове
Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь i грамадскага парадку,
стыхiйных бедствах, няшчасных выпадках;
1.2. донары, якiя раней мелi права на ўзнагароджанне нагрудным
знакам "Ганаровы донар СССР" i не атрымалi яго.
2. Узнагароджанне знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi
Беларусь" ажыццяўляецца Мiнiстэрствам аховы здароўя па прадстаўленню
мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў кiравання, якiя маюць
прадпрыемствы i ўстановы па нарыхтоўцы, перапрацоўцы, захоўванню
донарскай крывi i яе кампанентаў, па ўзгадненню з Беларускiм
Таварыствам Чырвонага Крыжа.
Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання знакам пашаны "Ганаровы
донар Рэспублiкi Беларусь" зацвярджаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя
i Беларускiм Таварыствам Чырвонага Крыжа па ўзгадненню з
зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi
кiравання.
3. Знак пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" носiцца на
грудзях з правага боку нiжэй дзяржаўных узнагарод.
Разам са знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь"
узнагароджаным выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 25 красавiка
1995 г. N 224
АПIСАННЕ ЗНАКА ПАШАНЫ "ГАНАРОВЫ
ДОНАР РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"
Знак пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" вырабляецца з
каляровага металу i мае форму круга дыяметрам 30 мм, на паверхнi
якога ў верхняй частцы змяшчаецца круг дыяметрам 10 мм, пакрыты
эмаллю белага колеру, з рэльефнай выявай пакрытага эмаллю чырвонага
колеру крыжа ў выглядзе дзвюх роўнавялiкiх перпендыкулярных планак
памерам 10х3 мм. Нiжэй яго змяшчаецца рэльефная выява каплi крывi
памерам 10х4 мм, пакрытая эмаллю чырвонага колеру.
Выявы крыжа i каплi крывi акантаваныя знiзу i з бакоў рэльефнай
выявай лаўровай галiнкi, пад якой нанесены надпiс: "Ганаровы донар
Рэспублiкi Беларусь".
Знак пашаны пры дапамозе вушка i прамежкавага звяна злучаецца з
калодкай памерам 30х20 мм, на якую нанесена рэльефная насечка.
Калодка мае на адваротным баку шпiльку для прымацавання знака да
адзення.
<<< Главная
страница | < Назад
|