У к а з
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
5 мая 1995 г. N 181
г.Мiнск
АБ ПАВЕЛIЧЭННI КОЛЬКАСЦI СУДДЗЯЎ У НЕКАТОРЫХ
СУДАХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
У адпаведнасцi з раздзелам VI Дзяржаўнай праграмы першачарговых
мер па ўзмацненню барацьбы са злачыннасцю на 1994-1996 гады,
адобранай Пастановай Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь ад 13 сакавiка 1994 г., п а с т а н а ў л я ю:
Павялiчыць колькасць суддзяў у некаторых раённых (гарадскiх)
судах на 34 адзiнкi, у тым лiку:
у Брэсцкай вобласцi - на 5 адзiнак, з iх:
у судах Ленiнскага i Маскоўскага раёнаў г.Брэста, г.Баранавiчы,
Бярозаўскага i Пружанскага раёнаў - на 1 адзiнку ў кожным;
у Вiцебскай вобласцi - на 5 адзiнак, з iх:
у судах Першамайскага раёна г.Вiцебска, Вiцебскага, Полацкага
раёнаў, г.Полацка, г.Наваполацка - на 1 адзiнку ў кожным;
у Гомельскай вобласцi - на 4 адзiнкi, з iх:
у судах г.Добруша, Калiнкавiцкага раёна, г.Мазыра, Цэнтральнага
раёна г.Гомеля - на 1 адзiнку ў кожным;
у Гродзенскай вобласцi - на 7 адзiнак, з iх:
у судах г.Бераставiцы, г.Слонiма, Ваўкавыскага, Ашмянскага,
Зэльвенскага, Свiслацкага, Шчучынскага раёнаў - на 1 адзiнку ў
кожным;
у Магiлёўскай вобласцi - на 3 адзiнкi, з iх:
у судах Ленiнскага i Першамайскага раёнаў г.Бабруйска,
Хоцiмскага раёна - на 1 адзiнку ў кожным;
у Мiнскай вобласцi - на 5 адзiнак, з iх:
у судах г.Жодзiна, г.Маладзечна, Мiнскага раёна i г.Заслаўя,
Слуцкага раёна i г.Слуцка, Дзяржынскага раёна i г.Дзяржынска - на 1
адзiнку ў кожным;
у г.Мiнску - на 5 адзiнак, з iх:
у судах Заводскага, Кастрычнiцкага, Ленiнскага, Першамайскага i
Савецкага раёнаў - на 1 адзiнку ў кожным.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
<<< Главная
страница | < Назад
|