ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


               Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                         П а с т а н о в а

                       11 мая 1995 г. N 248

                              г.Мiнск


 АБ ПАРАДКУ АФАРМЛЕННЯ ДАКУМЕНТАЎ НА ВЫЕЗД ЗА МЯЖУ ДЛЯ АЗДАРАЎЛЕННЯ
 ЦI ЛЯЧЭННЯ ГРУП ДЗЯЦЕЙ, ПАЦЯРПЕЎШЫХ АД КАТАСТРОФЫ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ
 АЭС, I АСОБ, ЯКIЯ IХ СУПРАВАДЖАЮЦЬ

===

        ____________________________________________________________
        Постановление  утратило силу постановлением Совета Министров
        Республики Беларусь  от 25 августа 1997  г. N 1113 (Собрание
        декретов,  указов Президента  и постановлений  Правительства
        Республики Беларусь, 1997 г., N 24, ст.832) 
 

     У   мэтах  удасканалення   парадку  накiравання   за  мяжу  для
аздараўлення  цi  лячэння  дзяцей,   пацярпеўшых  ад  катастрофы  на
Чарнобыльскай    АЭС,   Кабiнет    Мiнiстраў   Рэспублiкi   Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Устанавiць, што:

     1.1.  прыём  i  афармленне  дакументаў  на  выезд  за  мяжу для
аздараўлення цi лячэння груп дзяцей з забруджаных у вынiку аварыi на
Чернобыльскай   АЭС  тэрыторый   i  асоб,   якiя  iх  суправаджаюць,
праводзяцца   па   месцы   iх   пастаяннага   жыхарства  па  заяўках
накiроўваючых арганiзацый у мiжраённых пашпартна-вiзавых службах пры
ўпраўленнях  унутраных  спраў  аблвыканкамаў,  Мiнскага гарвыканкама
пазачаргова (пры ўмове прадстаўлення  ўсiх неабходных дакументаў) не
менш  чым  за  15  дзён  да  выезду  пасля абавязковага ўзгаднення з
аддзелам  па  праблемах  вынiкаў  катастрофы  на  Чернобыльскай  АЭС
Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi  (у  выпадках,  калi  групы дзяцей
накiроўваюцца на аздараўленне) або  з Мiнiстэрствам аховы здароўя (у
выпадках, калi дзецi едуць на лячэнне).
     Дакументы  для   накiравання  на  аздараўленне   змешаных  груп
(сфармiраваныя  з дзяцей  з розных  абласцей) афармляюцца мiжраённай
пашпартна-вiзавай  службай пры  ўпраўленнi ўнутраных  спраў Мiнскага
гарвыканкама;

     1.2.  афармленне дакументаў  для названых  у пункце  1.17 гэтай
пастановы груп  праводзiцца пры наяўнасцi  натарыяльна завераных або
засведчаных накiроўваючай  арганiзацыяй згоды бацькоў  цi асоб, якiя
iх замяняюць, i копii пасведчання аб нараджэннi дзiцяцi;

     1.3. пры наяўнасцi ў асоб, якiя суправаджаюць групы дзяцей, што
выязджаюць на  аздараўленне цi лячэнне за  мяжу, аформленых замежных
пашпартоў   упiсанне    ў   iх   дзяцей    праводзiцца   мiжраённымi
пашпартна-вiзавымi   службамi   пры   ўпраўленнях   унутраных  спраў
аблвыканкомаў,   Мiнскага   гарвыканкома    па   месцы   знаходжання
накiроўваючай арганiзацыi;

     1.4. выдача замежных пашпартоў асобам, якiя суправаджаюць групы
дзяцей,  што   выязджаюць  на  аздараўленне  цi   лячэнне  за  мяжу,
ажыццяўляецца  на  тэрмiн  да  аднаго  года  без збiрання дзяржаўнай
пошлiны;

     1.5.  заключэнне аб  неабходнасцi лячэння  за мяжой канкрэтнага
хворага  дзiцяцi  даецца  камiсiяй  спецыялiстаў  Мiнiстэрства аховы
здароўя. Гэтай жа камiсiяй вырашаецца пытанне аб накiраваннi разам з
дзiцем суправаджаючай яго асобы (бацькi, апекуны i iнш.).

     Выездныя  дакументы для  хворага дзiцяцi  i суправаджаючай  яго
асобы афармляюцца Мiнiстэрствам аховы здароўя.

     2. Мiнiстэрству адукацыi i навукi:

     2.1.  накiроўваць  за  мяжу   на  аздараўленне  пацярпеўшых  ад
чарнобыльскай катастрофы дзяцей I i II груп здароўя  ва ўзросце ад 8
да 15  гадоў пры адсутнасцi  агульных медыцынскiх супрацьпаказанняў,
даведзеных   да   ведама   ўпраўленняў   (аддзелаў)   аховы  здароўя
аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама;

     2.2.  дазваляць накiраванне  за мяжу  на аздараўленне  дзяцей у
навучальны   час  толькi   пры  магчымасцi   арганiзацыi  на   месцы
аздараўлення навучальна-выхаваўчага працэсу;

     2.3.  устанавiць  кантроль  за  тым,  каб  у групы дзяцей, якiя
выязджаюць  за   мяжу  на  аздараўленне,   у  першачарговым  парадку
ўключалiся дзецi з малазабяспечаных, мнагадзетных i няпоўных сем`яў,
дзiцячых  дамоў  з  найбольш  забруджаных  тэрыторый; даваць даведкi
арганiзацыям,  што займаюцца  аздараўленнем дзяцей,  аб дзецях, якiя
маюць найбольшую  ў гэтым патрэбу, i  ўносiць у дадзеныя арганiзацыi
адпаведныя прапановы.

     3. Мiнiстэрству  аховы здароўя накiроўваць  на лячэнне за  мяжу
пацярпеўшых  ад чарнобыльскай  катастрофы дзяцей,  якiя маюць цяжкiя
захворваннi  i  ў  адносiнах  да  якiх  выкарастаны ўсе дазволеныя ў
Беларусi  метады   лячэння  ў  лячэбна-прафiлактычных   установах  i
цэнтрах, а ў краiне, дзе будзе праведзена лячэнне, да iх могуць быць
прыменены  дадатковыя або  новыя метады,  што не  выкарыстоўвалiся ў
рэспублiцы.

     4. Мiнiстэрству  адукацыi и навукi,  Мiнiстэрству аховы здароўя
забяспечваць улiк дзяцей, якiя выязджаюць за мяжу на аздараўленне цi
лячэнне.

     5.  арганiзацыям,  якiя  накiроўваюць  за  мяжу на аздараўленне
групы дзяцей, пацярпеўшых ад чарнобыльскай катастрофы:

     5.1.  падбiраць асоб  для  суправаджэння  названых груп  з лiку
педагагiчных  i  медыцынскiх   работнiкаў  цi  студэнтаў  адпаведных
навучальных устаноў;

     5.2. забяспечваць  падрыхтоўку дакументаў на  выезд груп дзяцей
за мяжу на аздараўленне  ў адпаведнасцi з патрабаваннямi пасольстваў
замежных  краiн  да  афармлення  вiзавых  заявак,  у  тым  лiку i да
тэрмiнаў iх падачы.

     6.   Мiнiстэрству  замежных   спраў  забяспечваць   накiраванне
дакументаў на выезд груп дзяцей  за мяжу на аздараўленне цi лячэнне,
а таксама асоб,  якiя iх суправаджаюць, у  пасольствы замежных краiн
для  атрымання  вiз  пры  наяўнасцi  на  гэтых дакументах адзнакi аб
узгадненнi  з Мiнiстэрствам  адукацыi i  навукi, Мiнiстэрствам аховы
здароўя з паметай "Чарнобыль".

     7.   Мiнiстэрству   па   надзвычайных   сiтуацыях   i   абароне
насельнiцтва   ад   вынiкаў   катастрофы   на   Чарнобыльскай   АЭС,
Мiнiстэрству   адукацыi   i   навукi,   Мiнiстэрству  аховы  здароўя
прадстаўляць  у  пракуратуру  матэрыялы  аб парушэннях устаноўленага
парадку накiравання дзяцей за мяжу на аздараўленне цi лячэнне.

     8.  Мiнiстэрству  сувязi  i  iнфарматыкi забяспечыць бясплатную
дастаўку вiзавых дакументаў на выезд  дзяцей за мяжу на аздараўленне
цi  лячэнне з  Мiнiстэрства замежных  спраў у  Пасольства Рэспублiкi
Беларусь у Расiйскай Федэрацыi i назад.

     9.   Прызнаць  страцiўшай   сiлу  пастанову   Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 15 лютага 1994 г. N 78 "Аб некаторых пытаннях
афармлення дакументаў на  выезд за мяжу груп дзяцей  i асоб, якiя iх
суправаджаюць" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 5, арт. 68).


 Прем`ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                         М.Чыгiр 




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России