ЗАЦВЕРДЖАНЫ
загадам Мiнiстра юстыцыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 15 мая 1995 года N 108
ПРАВIЛЫ
рэгiстрацыi грамадскiх аб`яднанняў
===
___________________________________________________________
Утратили силу в связи с выходом Правил оформления и
рассмотрения документов, представляемых для государственной
регистрации политических партий, профессиональных союзов,
иных общественных объединений, а также постановки на учет и
государственной регистрации их организационных структур,
утвержденных Министерством юстиции 15 июля 1999 г.
(Национальный реестр - N 8/689 от 04.08.99 г.) ¦
1. У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 4
кастрычнiка 1994 года "Аб грамадскiх аб`яднаннях" (Ведамасцi
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1994 г. N 29 арт. 503), з
далейшымi змяненнямi i дапаўненнямi рэгiстрацыя мiжнародных i
рэспублiканскiх грамадскiх аб`яднанняў ажыццяўляецца Мiнiстэрствам
юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
Мясцовыя грамадскiя аб`яднаннi рэгiструюцца Упраўленнямi
юстыцыi абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў.
Фiлiялы, аддзяленнi, прадстаўнiцтвы i iншыя арганiзацыйныя
структуры грамадскiх аб`яднанняў замежных дзяржаў ствараюцца i
рэгiструюцца Мiнюстам у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь
"Аб грамадскiх аб`яднаннях".
2. Заява па форме, вызначанай Мiнiстэрствам юстыцыi аб
рэгiстрацыi мiжнароднага i рэспублiканскага грамадскага аб`яднання,
у месячны тэрмiн з дня яго заснавання падаецца ў Мiнiстэрства
юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, а мясцовага грамадскага аб`яднання
ва Упраўленнi юстыцыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама.
Заява павiнна быць падпiсана не менш чым трыма членамi
кiруючага органа грамадскага аб`яднання.
Да заявы прыкладаюцца:
1) статут грамадскага аб`яднання, адпавядаючы запатрабаванням,
выкладзеных у артыкулах 11 i 12 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
грамадскiх аб`яднаннях" (два экземпляры);
2) пратакол устаноўчага форуму (з`езда, сходу i да т.п.).
3) дакумент банка, якi пацвярджае аплату рэгiстрацыйнага збору;
4) матэрыялы, якiя пацвярджаюць выкананне патрабаванняў Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб грамадскiх аб`яднаннях", у тым лiку:
- звесткi аб удзельнiках устаноўчага форуму (з`езда, сходу i
да т.п.) i членах выбарных органаў грамадскага аб`яднання -
прозвiшча, iмя i iмя па бацьку, год нараджэння, месца жыхарства i
працы, iх нумары тэлефонаў, грамадзянства; для саюзаў грамадскiх
аб`яднанняў - копii пасведчанняў аб рэгiстрацыi грамадскiх
аб`яднанняў i выпiскi з пратаколаў пасяджэнняў кiруючых органаў,
на якiх былi прыняты аб выступленнi ў якасцi
заснавальнiкаў дакумент падцвярджаючы наяўнасць юрыдычнага адраса
i iнш.;
- дакументы (пратаколы сходаў, выпiскi з iх, спiсы членаў,
(засведчаныя належным чынам) арганiзацыйных структур, размешчаных на
тэрыторыях замежных дзяржаў - для мiжнародных грамадскiх
аб`яднанняў;
- для фiлiялаў, аддзяленняў, прадстаўнiцтваў i iншых
арганiзацыйных структур грамадскiх аб`яднанняў замежных дзяржаў -
копii статута грамадскага аб`яднання i выпiскi з пратаколаў, якiя
сведчаць аб iх стварэннi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;
- падрабязнае апiсанне сiмволiкi з дадаткам малюнка ў трох
экземплярах памерам 10х10 сантыметраў i адпаведныя пратаколы
правамоцных органаў аб iх зацвярджэннi;
- заява асоб, указанных у частцы другой артыкула 12 Закона, аб
згодзе на выкарыстанне ў назве грамадскага аб`яднання асабiстага iмя
грамадзянiна;
- рашэнне вышэйшага органа аб наданнi паўнамоцтваў членам
кiруючага органа з надзяленнем iх правам прадстаўляць грамадскае
аб`яднанне ў працэссе рэгiстрацыi цi ў выпадку спрэчак у судзе.
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, Упраўленнi юстыцыi
аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама могуць ажыццяўляць праверку
дакладнасцi прадстаўленых грамадскiм аб`яднаннем матэрыялаў i
патрабаваць iх падцвярджэння.
3. Заява аб рэгiстрацыi грамадскага аб`яднання разглядаецца ў
месячны тэрмiн з дня яе паступлення.
Рэгiструючы орган мае права ў выпадку неабходнасцi даручыць
адпаведным арганiзацыям правесцi экспертызу статута грамадскага
аб`яднання, у сувязi з чым тэрмiн разгляду заявы можа быць
прадоўжаны, але не больш чым на адзiн месяц.
Па вынiках разгляду Мiнiстэрства юстыцыi, Упраўленне юстыцыi
аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама прымаюць адно з наступных
рашэнняў:
1) аб рэгiстрацыi грамадскага аб`яднання;
2) аб адтэрмiноўцы рэгiстрацыi;
3) аб адмове ў рэгiстрацыi.
Рашэнне аб адтэрмiноўцы рэгiстрацыi грамадскага аб`яднання на
тэрмiн да трох месяцаў можа быць прынята ў сувязi з парушэннем
парадку стварэння грамадскага аб`яднання, у прыватнасцi, заўваг па
зместу статута, афармленню пратакола, спiсаў iнiцыятараў стварэння i
членаў кiруючых органаў i д.п..
Калi ў трохмесячны тэрмiн не выкананы патрабаваннi ўказаныя ў
рашэннi аб адтэрмiноўцы рэгiстрацыi Мiнiстэрства юстыцыi цi
Упраўленне юстыцыi аблвыканкама i Мiнскага гарвыканкама прымае
рашэнне аб адмове ў рэгiстрацыi.
Пiсьмовае рашэнне выдаецца цi накiроўваецца па пошце кiруючаму
органу грамадскага аб`яднання не пазней чым у трохдзённы тэрмiн з
дня яго прыняцця з указаннем матываў адмовы i парушаных прававых
нормаў.
Пры ўстраненнi прычын, паслужыўшых асновай для адтэрмiноўкi
рэгiстрацыi, заява разглядаецца ў парадку, прадугледжаным гэтымi
Правiламi.
4. Мiжнароднаму цi рэспублiканскаму грамадскаму аб`яднанню,
якое зарэгiстравана Мiнiстэрствам юстыцыi, мясцоваму грамадскаму
аб`яднанню зарэгiстраванаму Упраўленнем юстыцыi аблвыканкама i
Мiнскага гарвыканкама прысвойваюцца адпаведныя рэгiстрацыйныя
нумары, пад якiмi яны ўносяцца ў Дзяржаўны рэестр грамадскiх
аб`яднанняў, i выдаецца Пасведчанне аб рэгiстрацыi грамадскага
аб`яднання па форме, вызначанай Мiнiстэрствам юстыцыi, i экземпляр
статута з адзнакай аб рэгiстрацыi.
У Дзяржаўны рэестр грамадскiх аб`яднанняў уносяцца наступныя
звесткi.
1) поўная i скарочаная назва грамадскага аб`яднання;
2) асноўная мэта дзейнасцi;
3) дата правядзення ўстаноўчага форуму;
4) дата рэгiстрацыi грамадскага аб`яднання;
5) назва кiруючага органа;
6) юрыдычны адрас i нумар тэлефона;
7) прозвiшча, iмя i iмя па бацьку старшынi (прэзiдэнта)
грамадскага аб`яднання;
8) прозвiшча выканаўцы па рэгiстрацыi;
9) нумар рэгiстрацыi справы.
5. Пры ўнясеннi змяненняў i дапаўненняў у асноўныя палажэннi
статута адносна мэтаў, задач, метадаў, тэрыторыi дзейнасцi
аб`яднання, яго поўная цi скарочаная назвы, грамадскае аб`яднанне
падлягае рэгiстрацыi ў парадку i тэрмiны, прадугледжаныя Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб грамадскiх аб`яднаннях".
Пры ўнясеннi ў статут iншых змяненняў i дапаўненняў рэгiстрацыi
падлягаюць толькi гэтыя змяненнi i дапаўненнi.
6. У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб грамадскiх
аб`яднаннях" сiмволiкi грамадскага аб`яднання (сцяг, эмблема i д.п.)
падлягае рэгiстрацыi Мiнiстэрствам юстыцыi або Упраўленнем юстыцыi
аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама.
Рэгiстрацыя сiмволiкi ажыццяўляецца ў парадку i тэрмiн,
прадугледжаныя для рэгiстрацыi грамадскага аб`яднання, калi яна
ажыццяўляецца не адначасова з рэгiстрацыяй партыi.
Да заявы рэгiстрацыi сiмволiкi прыкладаюцца:
1) рашэнне кампетэнтнага органа аб зацвярджэннi сiмволiкi;
2) падрабязнае апiсанне сiмволiкi з дадаткам трох малюнкаў
адпаведнага колеру памерам 10х10 сантыметраў;
3) дакумент банка аб аплаце збору за рэгiстрацыю, калi
рэгiстрацыя сiмволiкi ажыццяўляецца не адначасова з рэгiстрацыяй
грамадскага аб`яднання.
Аб рэгiстрацыi сiмволiкi выдаецца Пасведчанне па вызначанай
Мiнiстэрствам юстыцыi форме.
7. У выпадках, калi з заявамi аб рэгiстрацыi звяртаюцца два цi
больш грамадскiх аб`яднанняў, маючых адну i тую ж назву цi
сiмволiку, то перавага аддаецца грамадскаму аб`яднанню раней iншых
падаўшага заяву аб рэгiстрацыi пад гэтай назвай цi рэгiстрацыi
сiмволiкi, а другiм прапаноўваецца змянiць назву цi выгляд
сiмволiкi. Пры адмове грамадскага аб`яднання выканаць гэту
прапанову, Мiнiстэрствам юстыцыi цi Упраўленнем юстыцыi
аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама выносiцца рашэнне аб
адтэрмiноўцы рэгiстрацыi, аб чым паведамляецца ў пiсьмовай форме.
8. У рэгiстрацыi грамадскага аб`яднання можа быць адмоўлена ў
выпадках, калi:
статут сведчыць аб тым, што мэты, задачы, метады i тэрыторыя
дзейнасцi грамадскага аб`яднання супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi
Беларусь, Закону "Аб грамадскiх аб`яднаннях" i iншым актам
занадаўства Рэспублiкi Беларусь;
у трохмесячны тэрмiн не выкананы патрабаваннi, указаныя ў
рашэннi аб адтэрмiноўцы рэгiстрацыi.
9. Калi рэгiстрацыя грамадскага аб`яднання ў прадугледжаны
тэрмiн не адбылася цi ў ёй адмоўлена па матывах, якiя кiруючым
органам грамадскага аб`яднання лiчацца не маючымi падстаў, яны
могуць абскардзiць прынятае рашэнне ў судовым парадку ў месячны
тэрмiн з дня атрымання гэтага рашэння.
Рашэнне Мiнiстэрства юстыцыi абскарджваецца ў Вярхоўны Суд
Рэспублiкi Беларусь, рашэннi Упраўленняў юстыцыi аблвыканкамаў i
Мiнскага гарвыканкама - адпаведна ў абласны i Мiнскi гарадскi суды.
10. Для пастаноўкi на ўлiк арганiзацыйных структур грамадскiх
аб`яднанняў, калi статутнымi дакументамi аб`яднання прадугледжана,
што яны з`яўляюцца юрыдычнымi асобамi, кiраўнiцтва аб`яднання ў
месячны тэрмiн прадстаўляе ў выканкамы заяву па форме, устаноўленай
Мiнiстэрствам юстыцыi.
Да заявы прыкладаюцца:
копiя пасведчання аб рэгiстрацыi грамадскага аб`яднання;
копiя статута з адзнакамi Мiнiстэрства юстыцыi (для
рэспублiканскiх i мiжнародных аб`яднанняў, Упраўленняў юстыцыi
аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама - для мясцовых);
спiсы саставаў выбарных органаў арганiзацыйных структур з
указаннем пасады ў выбарным органе па форме, вызначанай
Мiнiстэрствам юстыцыi;
дакумент аб наяўнасцi юрыдычнага адраса арганiзацынай
структуры;
11. Дакументы, прадстаўляемыя для рэгiстрацыi або пастаноўкi на
ўлiк арганiзацыйных структур павiнны быць выкананы на паперы фармату
А-4 з выкарыстаннем машынапiснай тэхнiкi, тэкст машынапiсны паўтара
iнтэрвала.
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 882/12.
Дата: 16.05.95 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|