Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
30 снежня 1995 г. N 709 г.Минск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УМОВАХ
МАТЭРЫЯЛЬНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ СЛУХАЧОЎ
СIСТЭМЫ ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI I
ПЕРАПАДРЫХТОЎКI КАДРАЎ
===
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
26 ноября 1998 г. N 1824 (Собрание декретов, указов
Президента и постановлений Правительства Республики
Беларусь, 1998 г., N 33, ст.849)
У мэтах забеспячэння эфектыўнай дзейнасцi сiстэмы павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, сацыяльнай абароны слухачоў у
перыяд навучання Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб умовах матэрыяльнага
забеспячэння слухачоў сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў.
2. Даручыць мiнiстэрствам i iншым цэнтральным органам кiравання
забяспечыць перагляд i прывядзенне iх нарматыўных актаў у
адпаведнасць з Палажэннем аб умовах матэрыяльнага забеспячэння
слухачоў сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.
3. Лiчыць страцiўшымi сiлу:
пункт 17.9 пастановы ЦК Кампартыi Беларусi i Савета Мiнiстраў
БССР ад 11 мая 1988 г. N 131 "Аб перабудове сiстэмы павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
народнай гаспадаркi рэспублiкi" (ЗЗ БССР, 1988 г., N 16, арт. 269);
пункт 5 змяненняў, якiя ўносяцца ў пастановы ЦК Кампартыi
Беларусi i Савета Мiнiстраў БССР, зацверджаных пастановай ЦК
Кампартыi Беларусi i Савета Мiнiстраў БССР ад 15 верасня 1989 г. N
259;
пункт 1.3 пастановы ЦК Кампартыi Беларусi i Савета Мiнiстраў
БССР ад 25 чэрвеня 1990 г. N 153 "Аб змяненнi i прызнаннi
страцiўшымi сiлу пастаноў ЦК Кампартыi Беларусi i Савета Мiнiстраў
БССР па пытаннях павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў народнай гаспадаркi".
4. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 студзеня 1996 г.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 30 снежня 1995 г. N 709
ПАЛАЖЭННЕ
аб умовах матэрыяльнага забеспячэння
слухачоў сiстэмы павышэння квалiфiкацыi
i перападрыхтоўкi кадраў
1. Дадзенае Палажэнне вызначае ўмовы матэрыяльнага забеспячэння
работнiкаў дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў
дзяржаўнай формы ўласнасцi ў перыяд прафесiйнага навучання.
2. За работнiкамi, якiя накiраваны на вучобу, захоўваецца
сярэдняя заработная плата па асноўным месцы працы на ўвесь тэрмiн
навучання. Пры першапачатковым прафесiйным навучаннi асоб, прынятых
на прадпрыемствы, у арганiзацыi i ва ўстановы па рабочых прафесiях,
выплата iм заработнай платы ажыццяўляецца ў памерах, прадугледжаных
для рабочых першага тарыфнага разраду, разлiчанага па Адзiнай
тарыфнай сетцы.
3. Iншагароднiм слухачам, якiя накiраваны на першапачатковае
прафесiйнае навучанне з адрывам ад працы, выплачваюцца сутачныя па
ўстаноўленых нормах камандзiровачных расходаў на працягу ўсяго
тэрмiну навучання.
Iншагароднiм слухачам, якiя накiраваны на павышэнне
квалiфiкацыi, перападрыхтоўку або стажыроўку з адрывам ад працы, на
працягу першага месяца навучання выплачваюцца сутачныя па
ўстаноўленых нормах камандзiровачных расходаў, а на працягу
астатняго часу навучання - стыпендыя ў памеры 0,5 службовага акладу
(тарыфнай стаўкi) у месяц.
__________________________________________________________
Пункт 3 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 26 ноября 1998 г. N 1824
3. Iншагароднiм слухачам, якiя накiраваны на павышэнне
квалiфiкацыi або першапачатковае прафесiйнае навучанне з
адрывам ад працы, выплачваюцца сутачныя па ўстаноўленых
нормах камандзiровачных расходаў на працягу ўсяго тэрмiну
навучання.
Iншагароднiм слухачам, якiя накiраваны на
перападрыхтоўку або стажыроўку з адрывам ад працы,
выплачваецца стыпендыя ў памеры 0,3 службовага акладу
(тарыфнай стаўкi) у месяц на працягу ўсяго тэрмiну
навучання.
__________________________________________________________
4. Iншагароднiм слухачам, якiя накiраваны на павышэнне
квалiфiкацыi без адрыву ад працы, выплачваюцца сутачныя па
ўстаноўленых нормах камандзiровачных расходаў тэрмiнам да 30
каляндарных дзён прапарцыянальна працягласцi навучання.
Аплата праезду слухачоў да месца вучобы i назад праводзiцца на
падставе выклiку з навучальнай установы, але не больш як два разы.
Пры перападрыхтоўцы без адрыву ад працы iншагароднiм слухачам
выплачваюцца сутачныя па ўстаноўленых нормах камандзiровачных
расходаў тэрмiнам да 60 каляндарных дзён штогод прапарцыянальна
працягласцi навучання, пачынаючы з даты залiку на вучобу, а аплата
праезду ажыццяўляецца на падставе выклiку з навучальнай установы не
больш як два разы ў год.
__________________________________________________________
Абзац третий пункта 4 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 26
ноября 1998 г. N 1824
Пры перападрыхтоўцы без адрыву ад працы iншагароднiм
слухачам выплачваецца стыпендыя ў памеры 0,3 службовага
акладу (тарыфнай стаўкi) тэрмiнам да 60 каляндарных дзён
штогод прапарцыянальна працягласцi навучання, пачынаючы з
даты залiку на вучобу, а аплата праезду ажыццяўляецца на
падставе выклiку з навучальнай установы не больш як два
разы ў год.
__________________________________________________________
5. Пры павышэннi квалiфiкацыi з частковым адрывам ад працы,
агульны тэрмiн якога павiнен складаць не больш чым 60 каляндарных
дзён, iншагароднiм слухачам выплачваюцца сутачныя па ўстаноўленых
нормах камандзiровачных расходаў.
6. Навучальная ўстанова забяспечвае iншагароднiх слухачоў на
перыяд навучання iнтэрнатам. Пры адсутнасцi iнтэрната аплата
расходаў за пражыванне ў гасцiнiцы ажыццяўляецца па ўстаноўленных
нормах камандзiровачных расходаў.
7. Iншагароднiм слухачам аплата праезду да месца вучобы i
назад, пражывання ў iнтэрнатах i гасцiнiцах, а таксама выплата
сутачных i стыпендый ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам за кошт дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў,
арганiзацый i ўстаноў, якiя накiроўваюць iх на вучобу. Пры
бясплатным забеспячэннi слухачоў iнтэрнатам аплата iм расходаў за
пражыванне не ажыццяўляецца.
<<< Главная
страница | < Назад
|