МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Зацверджана
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 4 жнiўня 1994 г. N 227
IНСТРУКЦЫЯ I МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫI
ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI
СЭРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
___________________________________________________________
Утратили силу приказом Министерства образования от 22
апреля 1997 г. N 211 (зарегистрировано в Национальном
реестре - N 8/2326 от 23.12.1999 г.)
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1.1. Дадзеная iнструкцыя i метадычныя рэкамендацыi па
правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў састаўлена ў адпаведнасцi з патрабаваннямi тыпавога
Палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi
Беларусь, узгодненага з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь,
Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь i сацыяльнай абароне
насельнiцтва i зацверджанага загадам Мiнiстра адукацыi Республiкi
Беларусь ад 7 лютага 1994 г. N 33.
1.2. Яна вызначае адзiныя метадалагiчныя падыходы да
правядзення атэстацыi i акрэдытацыi сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў.
1.3. Атэстацыя сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў,
падведамных Мiнiстэрству адукацыi, праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй
навучальных устаноў сумесна з упраўленнем сярэдняй спецыяльнай
адукацыi, з падведамных iншым мiнiстэрствам i ведамствам - з
абявязковым удзелам адпаведных органаў кiравання iмi.
1.4. Акрэдытацыя ўсiх сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў. Ёю ствараюцца
камiсii па акрэдытацыi.
1.5. Арганiзацыя i метадычнае кiраўнiцтва атэстацыяй усiх
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў ажыццяўляецца
Дзяржiнспекцыяй навучальных устаноў, якая кантралюе ход iх
атэстацыi, арганiзуе распрацоўку i апрабацыю кантрольных заданняў,
тэстаў, метадычных дакументаў з улiкам галiновых i рэгiянальных умоў
i прыцягненнем адпаведных мiнiстэрстваў (ведамстваў), абагульняе i
ўлiчвае вынiкi атэстацыi навучальных устаноў рэспублiкi.
1.6. Для правядзення атэстацыi сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў утвараюцца i
зацвярджаюцца атэстацыйныя камiсii на чале са старшынёй i яго
намеснiкам, у састаў якiх па меры неабходнасцi уключаюцца найбольш
квалiфiкаваныя кiраўнiкi i выкладчыкi (настаўнiкi) сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў i агульнаадукацыйных школ,
выкладчыкi вышэйшых навучальных устаноў, спецыялiсты мiнiстэрстваў i
ведамстваў, вучэбна-метадычных органаў i сiстэмы павышэння
квалiфiкацыi, мясцовых органаў адукацыi, прадпрыемстваў, арганiзацый
i устаноў, прадстаўнiкi навуковых i грамадскiх арганiзацый, цэнтраў
занятасцi насельнiцтва.
1.7. Члены атэстацыйнай i акрэдытацыйнай камiсiй на час удзелу
ў атэстацыi i акрэдытацыi па ўзгадненнi з iх кiраўнiцтвам
вызваляюцца ад выканання абавязкаў па месцы асноўнай работы. Аплата
работы праводзiцца ў адпаведнасцi з Палажэннем Мiнiстэрства адукацыi
аб экспертах.
1.8. Кожны член камiсii складае даведку па вывучаным пытаннi, у
якой адлюстроўвае станоўчыя i адмоўныя бакi. Да яе дадаюцца
выкананыя кантрольныя работы, ведамасцi, анкеты i iншыя матэрыялы.
1.9. Заключэнне атэстацыйнай камiсii па вынiках дзейнасцi
сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы дакладваецца на пасяджэннi
педагагiчнага Савета (Савета навучальнай установы) i перадаецца
кiраўнiцтву Дзяржаўнай iнспекцыi для прыняцця адпаведнай пастановы.
Яно афармляецца згодна з дадаткам N 1.
1.10. Парадак апеляцый па атэстацыi i акрэдытацыi выкладзены ў
п.п. 2.17 i 3.8 тыпавога Палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi
навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь. Канчатковае рашэнне па
апеляцыi прымае Мiнiстр адукацыi.
2. АТЭСТАЦЫЯ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
2.1. Атэстацыя сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
праводзiцца ў мэтах забеспячэння iмi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне
адукацыi, ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю, распрацоўкi
мерапрыемстваў па павышэннi якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў
сярэдняга звяна, упарадкавання сеткi размяшчэння сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў i выпрацоўкi на гэтай аснове
неабходных кiраўнiцкiх рашэнняў.
2.2. Атэстацыi падлягаюць адзiн раз у пяць гадоў усе тыпы i
вiды дзеючых у рэспублiцы сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi па
распрацаваных органамi кiравання iмi планах-графiках, узгодненых з
Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў i зацверджаных
Мiнiстэрствам адукацыi.
2.3. У прамежку памiж перыядычнымi планавымi атэстацыямi
сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы ў мэтах ацэнкi вынiкаў
сваёй дзейнасцi або маючага адбыцца змянення статусу могуць
праводзiць самаатэстацыю з выкарыстаннем фондаў кантрольных
заданняў, тэстаў i метадычных дакументаў, рэкамендованых
Дзяржiнспекцыяй, а таксама распрацаваных самастойна.
2.4. Нанава створаныя сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы
(дзяржаўныя i недзяржаўныя), якiя атрымалi лiцэнзiю на адукацыйную
дзейнасць, падлягаюць прамежкавай атэстацыi праз 1-2 годы свайго
функцыянiравання.
2.5. Атэстацыйная камiсiя працуе непасрэдна ў навучальнай
установе 10-15 каляндарных дзён.
2.6. Асноўнымi метадамi i прыёмамi ў дзейнасцi атэстацыйнай
камiсii з`яўляюцца назiраннi, гутаркi з навучэнцамi, выкладчыкамi,
прадстаўнiкамi прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый, дзе працуюць
выпускнiкi, анкетаванне, правядзенне вусных i пiсьмовых праверак
ведаў навучэнцаў, комплексных кантрольных работ па спецыяльнасцях,
наведванне заняткаў, экзаменаў, дзяржаўных экзаменаў (абароны
дыпломных праектаў (работ), аналiз вучэбна-плануючай дакументацыi i
iнш.
2.7. Атэстацыйная камiсiя вызначае адпаведнасць узроўню
прафесiйнай i агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi выпускнiкоў
прад`яўляемым патрабаванням, уключаючы ацэнку ступенi iх
падрыхтаванасцi, знаходзячы з патрабаванняў квалiфiкацыйных
характарыстык спецыялiстаў i дзяржаўных стандартаў.
2.8. Прыкладная ацэнка прафесiйнай падрыхтоўкi выпускнiкоў ССНУ
вызначаецца на аснове рэзультатаў дзяржаўных экзаменаў (абароны
дыпломных праектаў (работ), калi гэта адбываеца ў час атэстацыi, цi
комплекснай кантрольнай работы па спецыяльнасцi, якую выконваюць
навучэнцы выпускнога (перадвыпускнога) курса.
2.8.1. Выдатнай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi не менш 95
працэнтаў навучэнцаў выканалi яе станоўча, у тым лiку атрымалi не
менш 50 працэнтаў "5" i не менш 30 працэнтаў "4".
2.8.2. Добрай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi не менш 90
працэнтаў навучэнцаў выканалi яе станоўча, у тым лiку атрымалi не
менш 70 працэнтаў "5" i "4".
2.8.3. Здавальняючай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi не менш
85 працэнтаў выканалi яе станоўча.
2.8.4. Нездавальняючай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi
станоўчыя адзнакi па ёй атрымалi менш 85 працэнтаў навучэнцаў. Гэтыя
крытэрыi тычацца i вынiкаў дзяржаўных экзаменаў (абароны дыпломных
праектаў).
2.8.5. Пры ацэнцы ўзроўню падрыхтоўкi па спецыяльнасцi
неабходна звярнуць увагу на:
- ацэнку якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў па водзывах
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў галiны, рэгiёна, дзе працуюць
выпускнiкi навучальнай установы;
- узровень тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi навучэнцаў па
вынiках дзяржаўных экзаменаў (абароны дыпломных праектаў (работ);
- наяўнасць прапаноў i рэкамендацый у справаздачах старшынь ДКК
па дальнейшым удасканаленнi падрыхтоўкi спецыялiстаў i як яны
рэалiзуюцца ў навучальнай установе.
2.9. Пры ацэнцы комплекснай кантрольнай работы па спецыяльнасцi
(яна складаецца з 4-х пытанняў) належыць кiравацца наступным:
2.9.1. Адзнака "5" выстаўляецца тады, калi на выдатна выканана
не менш 75 працэнтаў яе аб`ёму, а астатняя частка - на добра.
2.9.2. Адзнака "4" выстаўляецца тады, калi на добра i выдатна
выканана не менш 75 працэнтаў яе аб`ёму пры адсутнасцi
нездавальняючай адзнакi па астатняй частцы.
2.9.3. Адзнака "3" выстьаўляецца тады, калi не менш 75
працэнтаў яе аб`ёму выканана на станоўчыя адзнакi.
2.9.4. Адзнака "2" выстаўляецца тады, калi менш 75 працэнтаў яе
аб`ёму выканана на станоўчыя адзнакi.
2.9.5. Навучэнцам, якiя не з`явiлiся на выкананне кантрольнай
работы без уважлiвых прычын, або не выконвалi яе, выстаўляецца
нездавальняючая адзнака.
2.10. Пры ацэнцы комплекснай кантрольнай работы па
спецыяльнасцi, кантрольных работ, зрэзаў, практычных уменняў i
навыкаў навучэнцаў неабходна ў адпаведнасцi з патрабаваннямi
навучальных праграм i квалiфiкацыйных характарыстык выявiць:
2.10.1. Узровень засваення навучэнцамi вучэбна-праграмнага
матэрыялу па асноўных цыклах дысцыплiн навучальнага плана.
2.10.2. Разыходжанне пры параўнаннi атрыманых адзнак
навучэнцамi з iснуючымi ў iх па гэтых дысцыплiнах i пры разыходжаннi
ў межах 10-15 працэнтаў устанавiць прычыны, пры гэтым асаблiвую
ўвагу належыць надаць параўнанню добрых i выдатных адзнак.
2.10.3. Незасвоеныя тэмы навучальных праграм, даць класiфiкацыю
тыповых памылак, зробленых навучэнцамi.
2.11. Пры вызначэннi iснуючага патэнцыялу сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы i яго выкарастаннi атэстацыйная камiсiя
аналiзуе дзейнасць адмiнiстрацыi, кiраўнiкоў структурных
падраздзяленняў, педагагiчнага калектыву ў цэлым па стану
вучэбна-матэрыяльнай базы, расстаноўцы кiруючых структурнымi
падраздзяленнямi i выкладчыцкiх кадраў, арганiзацыi i стану
навучальна-выхаваўчага працэсу, выхаваўчай работы, па стварэннi
жыллёва-бытавых умоў для навучэнцаў, арганiзацыi
ўнутрытэхнiкумаўскага (унутрывучылiшчнага) кантролю па наступных
метадычных рэкамендацыях i праграме:
2.11.1. Найменне дакументаў, якiя прадстаўляюцца атэстацыйнай
камiсii:
- Пашпарт навучальнай установы.
- Статут навучальнай установы.
- Справаздачы ф.2-НК i ф.4-НК за тры гады.
- Правiлы ўнутранага працоўнага распарадку для работнiкаў i
навучэнцаў.
- Загады дырэктара па ўсiх вiдах дзейнасцi за тры гады.
- Кантрольныя лiчбы па прыёму на навучанне за тры гады.
- Дагаворы на падрыхтоўку спецыялiстаў на камерцыйнай аснове.
- Планы работы i пратаколы пасяджэнняў савета навучальнай
установы.
- Лiцэнзiя на арганiзацыю недзяржаўнай сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы.
- Навучальныя планы па ўсiх спецыяльнасцях i праграмы.
- План развiцця матэрыяльнай базы навучальнай установы.
- Пералiк тыпавога абсталявання кабiнетаў, лабараторый,
майстэрняў i iнш. планы работы.
- Гадавы каштарыс расходаў.
- Кнiга сумарнага ўлiку па бiблiятэцы.
- Справаздача навучальнай установы па кадрах.
- Асабовыя справы педагагiчных работнiкаў.
- Планы работы прадметных (цыклавых) камiсiй i пратаколы
пасяджэнняў.
- Пратаколы пасяджанняў педагагiчнага Савета.
- Тарыфiкацыйная ведамасць на бягучы год.
- Уваходная i выходная карэспандэнцыя.
- Пратаколы пасяджэнняў атэстацыйнай камiсii навучальнай
установы.
- Перспектыўныя i гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi
выкладчыкаў.
- Графiк навучальнага працэсу.
- Каляндарна-тэматычныя планы выкладчыкаў.
- Расклад вучэбных i факультатыўных заняткаў.
- Журналы вучэбных i факультатыўных заняткаў, ведамасцi
паспяховасцi навучэнцаў.
- Пашпарты баз практычнага навучання.
- Дагаворы з базавымi прадпрыемствамi (установамi) аб
праходжаннi практычнага навучання.
- Дзённiкi i справаздачы навучэнцаў аб праходжаннi практыкi.
- Курсавыя работы i дыпломныя праекты.
- Планы пасяджэнняў ДКК i справаздачы старшынь за 3 гады.
- План выхаваўчай i спартыўна-аздараўленчай работы на бягучы
год.
- Планы i дзённiкi работы класных кiраўнiкоў (куратараў) груп,
гурткоў. Асабовыя справы навучэнцаў.
- Матэрыялы па ўнутрытэхнiкумаўскаму кантролю.
- Пiсьмовыя водзывы з прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, дзе
працуюць выпускнiкi апошнiх трох гадоў.
- Кнiга выдачы дыпломаў i дублiкатаў.
- Алфавiтная кнiга.
3. ВЫВУЧАЕМЫЯ ПЫТАННI:
3.1. АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ.
Прааналiзаваць Статут навучальнай установы, яго адпаведнасць
патрабаванням Палажэння аб сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установе. Устанавiць, цi зарэгiстраваны ён органам кiравання па
падначаленасцi.
Даць iснуючую структуру навучальнай установы з указаннем
поўнага пералiку ўсiх структурных падраздзяленняў (фiлiялаў,
аддзяленняў, ВКП, цыклавых камiсiй), мэтазгоднасць iх стварэння i
iснавання. Адзначыць змены па падначаленасцi i прафiлiзацыi. Калi
ёсць спецыяльнасцi не па профiлi навучальнай установы або характэрна
яе шматпрофiльнасць, адзначыць, чым гэта абгрунтавана. Паказаць
кантынгент навучэнцаў па формах навучання, курсах, базе i
спецыяльнасцях. (Таблiца N 1). Зрабiць аналiз iснуючага парадку
камплектавання навучальнай установы, у тым лiку на дагаворнай i
камерцыйнай аснове. Устанавiць адпаведнасць фактычнай колькасцi
прынятых на навучанне кантрольным лiчбам, а таксама патрэбнасцям
арганiзацый, прадпрыемстваў i ўстаноў у рыхтуемых спецыялiстах i
садзейнiчанне навучальнай установы ў працаўладкаваннi выпускнiкоў.
Колькасць выпускнiкоў апошнiх трох гадоў, забяспечаных работай по
спецыяльнасцi. Выпадкi адмовы прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў
ад маладых спецыялiстаў, асаблiва ад тых, якiя навучалiся па iх
накiраваннях цi на якiя рабiлiся заяўкi. Прычыны.
Савет навучальнай установы. Цi адпавядае яго дзейнасць
патрабаванням Палажэння аб iм. Уплыў Савета навучальнай установы на
павышэнне эфектыўнасцi яе работы.
Наяўнасць дазволу на ажыццяўленне падрыхтоўкi спецыялiстаў,
калi гэта тычыцца недзяржаўнай навучальнай установы, i выкананне ёю
патрабаванняў Закона аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь i Палажэння
аб ССНУ, зацверджанага загадам Мiнiстэрства адукацыi ад
28.06.1993 г. N 203.
Захаванне рэжыму работы навучальнай установы, цi зацверджаны ён
Саветам навучальнай установы.
Правiлы ўнутранага распарадку. Як забяспечваюць яны правы
выкладчыкаў i навучэнцаў i патрабаваннi да iх абавязкаў.
3.2. СТАН ВУЧЭБНА-МАТЭРЫЯЛЬНАЙ БАЗЫ
Характарыстыка вучэбна-матэрыяльнай базы павiнна змяшчаць
агульную i вучэбную плошчу на аднаго навучэнца, наяўнасць кабiнетаў,
лабораторый, майстэрняў i iншых аб`ектаў, якiя неабходны для
падрыхтоўкi спецыялiстаў згодна з навучальнымi планамi, а таксама
ўстаноў культурна-бытавога прызначэння, iнтэрната з указаннем
квадратных метраў на аднаго пражываючага, працэнта забяспечанасцi iм
да патрэбы навучэнцаў. Стан вучэбна-матэрыяльнай базы неабходна
разглядваць у дынамiцы яе развiцця.
Аснашчанасць вучэбных кабiнетаў, лабараторый, майстэрняў,
другiх аб`ектаў сучасным абсталяваннем, у тым лiку аўтаматызаваным;
ТСН, вылiчальнай тэхнiкай, кiно i тэлебачаннем, вiдэатэхнiкай,
вучэбнай мэбляй. Адпаведнасць аснашчанасцi пералiкам абсталявання
(тыпавога або навучальнай установы), узроўню сучаснай вытворчасцi i
задачам падрыхтоўкi спецыялiстаў адпаведнага профiлю. Тэмпы
абнаўлення матэрыяльнай базы, засваення вызначаемых сродкаў.
Работа кабiнетаў i лабараторый па прыцягненнi навучэнцаў да
тэхнiчнай творчасцi. Абсталяванне пакояў iнтэрната гаспадарчым
iнвентаром, забеспячэнне пасцельнымi рэчамi, асвятляльнымi
прыборамi, радыёкропкамi. Наяўнасць i абсталяванне бытавых пакояў,
душавых, пральняў, пакояў для прыгатавання ежы, самападрыхтоўкi i
адпачынку.
Сумесна з прадстаўнiком медслужбы абследаваць
санiтарна-гiгiенiчны стан пакояў iнтэрната, месцаў агульнага
карыстання.
Вывучыць арганiзацыю медыцынскага абслуговання навучэнцаў.
Бiблiятэка i чытальная зала. Забяспечанасць неабходнай вучэбнай,
вучэбна-метадычнай, навуковай i мастацкай лiтаратурай, выданнямi
перыядычнага друку. Умовы для работы.
Удзел галiновых мiнiстэрстваў (ведамстваў) i рэгiянальных
органаў кiраваня ў развiццi вучэбна-матэрыяльнай базы навучальнай
установы.
3.3. КIРУЮЧЫ I ВЫКЛАДЧЫЦКI САСТАЎ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ.
Правесцi ананiмнае анкетаванне выкладчыкаў, гутаркi з iмi ў
мэтах выяўлення iх меркаванняў па шэрагу пазiцый работы навучальнай
установы i яе адмiнiстрацыi, а таксама стану маральна-психалагiчнага
клiмату ў калектыве. Абагульнiць матэрыялы анкетавання. Анкеты
дадаюцца.
Устанавiць:
- агульную колькасць кiруючага i штатнага выкладчыцкага
саставу;
- колькасць выкладчыкаў-сумяшчальнiкаў;
- якая работа праводзiцца навучальнай установай па конкурсным
замяшчэннi вакантных пасад выкладчыкаў;
- цi прыцягваюцца да выкладчыцкай работы спецыялiсты
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;
- цi сумяшчаюць штатныя выкладчыкi навучальнай установы сваю
прафесiйную дзейнасць ва ўстановах, арганiзацыях i прадпрыемствах;
- цякучасць адмiнiстрацыйна-кiруючых i выкладчыцкiх кадраў i яе
прычыны;
- цi садзейнiчае камплектаванне выкладчыцкiмi кадрамi творчаму
супрацоўнiцтву вопытных i пачаткоўцаў, пераемнасцi лепшых традыцый
навучальнай установы;
- адпаведнасць базавай адукацыi выкладчыка навучаемаму прадмету
i профiлю навучальнай установы;
- як размяркоўваецца педагагiчная нагрузка, яе збалансаванасць;
- выпадкi парушэння працоўнай i выканаўчай дысцыплiны
кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў, выкладчыкамi, iх характар,
якiя спагнаннi накладзены за гэта, iх эфектыўнасць;
- выпадкi накiравання скаргаў i пiсьмаў у вышэйстаячыя органы;
- захаванне кiраўнiцтвам навучальнай установы iснуючага парадку
разгляду скаргаў, заяў i прапаноў работнiкаў i грамадзян, улiк
прапаноў у практычнай рабоце i захады, якiя прымаюцца па iх разгляду
i рэалiзацыi;
- цi ёсць выпадкi паўторнага звароту з заявамi па адных i тых
жа пытаннях, прычыны гэтага;
- выкананне патрабаванняў часовага Палажэння аб атэстацыi
педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi
Беларусь, узгодненага з Прэзiдыумам Рэспублiканскага камiтэта
прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Беларусi (пратакол N 10 ад
18 сакавiка 1992 г.) i зацверджанага пастановай калегii Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 лютага 1992 г. N 4-П.
Прааналiзаваць iснуючыя перспектыўны i гадавыя планы павышэння
квалiфiкацыi выкладчыкамi i высветлiць наступнае:
- цi зацверджаны яны дырэктарам навучальнай установы;
- цi робiцца карэктыроўка пяцiгадовага плана ў сувязi з
прыняццем новых выкладчыкаў;
- цi вытрымлiваецца прынцып перыядычнасцi i першачарговасцi
накiравання на ФПК;
- як адлюстроўваюцца наяўныя формы павышэння квалiфiкацыi (ФПК,
стажыроўка, вочна-завочныя курсы пры IУН i iнш.);
- цi маюцца ў перспектыўным плане ўсе неабходныя аб выкладчыку
звесткi (калi i якую навучальную установу скончыў, атрыманая
квалiфiкацыя, апошнi год павышэння квалiфiкацыi, яе форма i назва
ўстановы);
- пераёмнасць гадавога i перспектыўнага планаў павышэння
квалiфiкацыi;
- выпадкi невыканання плана павышэння квалiфiкацыi, прычыны па
кожным выкладчыку;
- як выкарыстоўваецца магчымасць павышэння квалiфiкацыi
асобнымi выкладчыкамi ў IУН;
- цi прайшлi пераквалiфiкацыю тыя выкладчыкi, базавая адукацыя
якiх не адпавядае навучаемаму прадмету, калi так, то дзе;
- наяўнасць спiсаў выкладчыкаў, якiя накiроўваюцца на павышэнне
квалiфiкацыi;
- выкарыстанне такой формы павышэння квалiфiкацыi як
стажыроўка, дзе i ў якi час яна праводзiцца;
- цi узгадняецца стажыроўка з кiраўнiком прадпрыемства;
- цi разглядваецца праграма стажыроўкi цыклавой камiсiяй i цi
зацвярджаецца яна дырэктарам ССНУ;
- цi робiцца справаздача аб стажыроўцы i цi абмяркоўваюцца яе
вынiкi на пасяджэннi цыклавой камiсii (на працягу месяца);
- наяўнасць рэкамендацый па выкарыстаннi атрыманых за час
стажыроўкi ведаў у навучальным працэсе;
- цi давалiся выкладчыкамi, якiя прайшлi стажыроўку,
якiя-небудзь прапановы па зместу праграм i арганiзацыi павышэння
квалiфiкацыi;
- наяўнасць у асабовай справе выкладчыка пасведчання аб
павышэннi квалiфiкацыi, выпускi з загадаў аб накiраваннi на ФПК,
стажыроўку, праграмы стажыроўкi;
- як у навучальнай установе арганiзавана павышэнне квалiфiкацыi
выкладчыкаў (семiнары, навукова-практычныя канферэнцыi, школы
маладога выкладчыка i iнш.);
- як наладжана работа па вывучэннi выкладчыкамi i кiраўнiкамi
навучальнай установы беларускай мовы;
- дзе аналiзаваўся стан работы па павышэннi квалiфiкацыi
выкладчыкаў;
- якiя мерапрыемствы, прапановы распрацаваны пры абмеркаваннi
гэтага пытання, што ўкаранена ў практыку i як гэта адбiлася на
павышэннi ўзроўню навучальнага працэсу;
Даць характарыстыку кiруючага i выкладчыцкага саставу па
ўзросту, адукацыi, квалiфiкацыйных катэгорыях, стажу работы ў
навучальнай установе згодна з таблiцай N 2.
3.4. АРГАНIЗАЦЫЯ I СТАН НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ
3.4.1. Навучальны працэс
Наяўнасць у навучальнай установе нарматыўнай дакументацыi
рэспублiканскiх i галiновых органаў кiравання адукацыяй, якая
рэгламентуе дзейнасць сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы,
дзеючых навучальных планаў i праграм, iх адпаведнасць пералiку на
бягучы навучальны год. Высветлiць, па якiх прадметах
выкарыстоўваюцца ўстарэлыя праграмы i па якiх адсутнiчаюць. Прычыны.
Прааналiзаваць якасць праграм з пункту гледжання адлюстравання ў iх
найноўшых дасягненняў адпаведных галiн навукi, тэхнiкi, тэхналогii,
культуры, пытанняў эканомiкi, рыначных адносiн, тэхнiкi бяспекi i
аховы акаляючага асяроддзя. Неабходна выявiць, як распрацаваная
навучальнай установай планiруючая дакументацыя ўвязана з асноўнымi
напрамкамi яе дзейнасцi i забяспечвае выкананне навучальнага плана i
праграм.
Устанавiць фактычнае выкананне навучальных планаў i праграм за
ўвесь перыяд навучання (выбарачна па спецыяльнасцях) i ў выпадку
невыканання iх высветлiць прычыны i сумесна з кiраўнiцтвам
навучальнай установы, органам кiравання ёю прыняць канкрэтныя меры
па прадухiленнi гэтага ў будучым.
Адпаведнасць графiка навучальнага працэсу дзеючым навучальным
планам. Прааналiзаваць, як расклад вучэбных заняткаў забяспечвае
метадычна абгрунтаванае планаванне i вывучэнне прадметаў, поўнае
выкананне ўсiх вiдаў вучэбнай работы, прадугледжаных навучальнымi
планамi i праграмамi.
Арганiзацыя работы па вывучэннi факультатыўных курсаў.
Прааналiзаваць, як iдзе выкананне Закона аб мовах.
Выкананне патрабаванняў да вядзення журналаў вучэбных груп i
факультатыўных заняткаў.
3.4.2. Метадычная работа. Работа педагагiчнага савета,
савета навучальнай установы, цыклавых камiсiй.
Аналiз iснуючага ў навучальнай установе Палажэння аб
педагагiчным (метадычным) савеце. Пры аналiзе дзейнасцi
педагагiчнага савета неабходна звярнуць увагу на ўдасканаленне
планавання яго работы з улiкам задач, якiя пастаўлены перад сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установай Законам аб адукацыi ў Рэспублiцы
Беларусь, Палажэннем аб ССНУ, зацверджаным загадам Мiнiстэрства
адукацыi ад 28.06.1993 г. N 203.
Вызначыць глыбiню падрыхтоўкi i абмеркавання пытанняў,
эфектыўнасць яго рашэнняў, уплыў на дзейнасць педагагiчнага
калектыву кожнага падраздзялення па забеспячэннi высокай якасцi
падрыхтоўкi спецыялiстаў. Праверыць, як ажыццяўляецца кантроль за
выкананнем рашэнняў педагагiчнага савета па тэрмiнах i зместу.
Вызначыць асноўныя накiрункi ў дзейнасцi педагагiчнага савета, яго
каардынiруючую ролю ў вырашэннi ўскладзеных на навучальную ўстанову
задач. Высветлiць меркаваннi кiраўнiцтва па далейшым удасканаленнi
дзейнасцi педагагiчнага савета i эфектыўнасцi работы навучальнай
установы.
Пры праверцы цыклавых камiсiй мэтазгодна вывучыць, як у iх
планаваннi i рабоце практычна рэалiзуюцца асноўныя напрамкi
дзейнасцi навучальнай установы, як уплываюць яны на якасць
падрыхтоўкi спецыялiстаў адпаведнага профiлю.
Неабходна ўстанавiць, якая ўвага надаецца цыклавымi камiсiямi
аснашчанасцi вучэбных заняткаў, выкарыстанню ўнутраных рэзерваў
навучальнай установы для ўдасканалення навучальнага працэсу,
якаснага выканання вучэбных праграм, iх карэкцiроўкi.
Выбарачна прааналiзаваць матэрыялы, распрацаваныя цыклавымi
камiсiямi за два-тры гады i вызначыць iх метадычную значнасць,
мэтазгоднасць выкарастання iх iншымi выкладчыкамi. Цi практыкуецца
распрацоўка лекцый, метадычных дапаможнiкаў, дапаможнiкаў для
навучэнцаў, якiя навучаюцца без адрыву ад вытворчасцi. На якой мове
гэта робiцца.
Належыць звярнуць увагу на выкарастанне ў навучальна-выхаваўчым
працэсе вынiкаў павышэння квалiфiкацыi i стажыроўкi выкладчыкаў.
Прасачыць рэальную сувязь работы цыклавой камiсii з
вытворчасцю, устанавiць, якiя змяненнi, дапаўненнi палiчыла
неабходным унесцi адпаведная цыклавая камiсiя пасля вывучання патрэб
вытворчасцi, найноўшых дасягненняў галiны ў змест працэсу навучання.
Вывучэнне i абагульненне перадавога педагагiчнага вопыту, яго
выкарастанне ў працэсе работы. Выкарастанне вопыту выкладчыкаў
другiх навучальных устаноў.
Работа метадычнага кабiнета. Яе ўплыў на змест метадычнай
работы i навучальна-выхаваўчага працэсу навучальнай установы.
3.4.3. ВЫТВОРЧАЕ НАВУЧАННЕ.
Устанавiць адпаведнасць матэрыяльна-тэхнiчнай базы вытворчага
навучання вучэбным мэтам. Параўнаць фактычную колькасць вучэбных
майстэрняў i неабходных па навучальнаму плану. Калi якiя-небудзь
майстэрнi не створаны, высветлiць прычыну. Даць характарыстыку
вучэбных маўстэрняў з пункту гледжання магчымасцей авалодвання
навучэнцамi практычнымi навыкамi. Адзначыць, калi гэта будзе
ўстаноўлена, непрыстасаванасць памяшканняў для вучэбных мэт або
аварыйны iх стан; аснашчанасць абсталяваннем, нагляднымi
дапаможнiкамi. Ахарактарызаваць тэхнiчны стан абсталявання
майстэрняў, звярнуць увагу на сучаснае, маральна састарэлае або
фiзiчна зношанае.
Аснашчанасць вучэбных майстэрняў, забяспечваючая бяспечныя
метады i прыёмы работы (абсталяванне, плакаты, iнструментарый,
iнструкцыi i г.д.).
Перспектывы развiцця базы практычнага навучання. Дапамога
базавых прадпрыемстваў.
Наяўнасць загада галiновага мiнiстэрства (ведамства) аб
замацаваннi базавых прадпрыемстваў за навучальнай установай, iх
адпаведнасць профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў, перадавой тэхналогii,
тэхнiкi, арганiзацыi працы. Пашпартызацыя баз. Якасны аналiз
выкладчыцкiх кадраў, якiя ажыццяўляюць усе вiды практычнага
навучання, - заг.майстэрняў, майстроў вытворчага навучання. Базавая
адукацыя, стаж, вытворчыя разрады.
Цi выконваюцца патрабаваннi да падбору кiраўнiкоў вытворчага
навучання, як правiла гэта павiнны быць выкладчыкi спецпрадметаў, а
ад прадпрыемства - спецыялiсты - iнжынеры або квалiфiкаваныя
рабочыя.
Якая работа праводзiцца з майстрамi вытворчага навучання для
павышэння педагагiчных ведаў i практычных навыкаў.
Як арганiзавана азнаямленне выкладчыкаў - кiраўнiкоў практыкi
з дакументамi на яе правядзеннi (наяўнасць подпiсаў на дакументах
або пратакольнага афармлення).
Прааналiзаваць якасць праграм практыкi з пункту гледжання
ўключэння iх дасягненняў галiны.
Устанавiць, наколькi планаванне ўсiх вiдаў практыкi адпавядае
патрабаванням навучальных планаў i спрыяе якаснаму выкананню
праграм.
Адпаведнасць праходжання практык тэрмiнам, вызначыным у
навучальных планах.
Забеспячэнне навучэнцаў аплачваемымi рабочымi месцамi на
тэхналагiчнай практыцы па атрыманым разраду i прафесii.
Тэхналагiчная практыка i магчымасць павышэння разраду (да
якога), засваенне сумежных прафесiй, прапановы кiраўнiцтва
прадпрыемстваў па паляпшэннi практыкi пры перамяшчэннi на рабочых
месцах.
Пераддыпломная практыка. Адпаведнасць тэм праектаў i месцаў
практыкi. Цi даецца магчымасць дублiравання пасад IТР.
Прааналiзаваць (па залiках у журналах) для ўсiх вiдаў практыкi
адпаведнасць патрабуемага аб`ёму работы выкладчыкаў (з групай цi
iндывiдуальна з кожным навучэнцам) факту выкананых гадзiн.
Якасць афармлення дзённiкаў (справаздач) навучэнцаў. Захаванне
стандартаў АСКД i АСТД. Роля кiраўнiкоў практыкi ў афармленнi
дзённiкаў (кантроль, рэкамендацыi).
Формы i метады падвядзення вынiкаў практыкi (канферэнцыi,
адкрытая абарона вынiкаў практыкi на прадпрыемствах).
Правядзенне конкурсаў па практычных навыках, вызначаных у
квалiфiкацыйных характарыстыках, па заканчэннi практыкi.
Цi маюць месца выпадкi парушэння дагаворных абавязкаў з боку
кiраўнiцтва базавымi прадпрыемствамi.
У гутарках са старшынямi, выкладчыкамi, па пратаколах
пасяджэнняў цыклавых камiсiй вызначыць характар работы па
ўдасканаленнi практычнай падрыхтоўкi спецыялiстаў.
Якiя прапановы выносяцца па паляпшэннi i метадычным
забеспячэннi баз практыкi, што робiцца ў гэтым напрамку i якiя
рашэннi прымаюцца цыклавой камiсiяй. Iх рэалiзацыя.
Адзначыць выкананне вучэбнымi майстэрнямi заказаў лабараторый i
кабiнетаў, цi выпускаецца прадукцыя.
Выявiць метадычную аснашчанасць заняткаў, ступень выкарыстання
ТСН, тэхналагiчных карт аперацый, працэсаў вытворчасцi, наглядных
дапаможнiкаў па працоўных прыёмах; арганiзацыю працоўнага месца,
тэхнiкi бяспекi i аховы працы.
3.4.4. Курсавое i дыпломнае праектаванне.
Дзяржаўныя экзамены.
Высветлiць наяўнасць неабходных матэрыялаў для праектавання
(СТБ, адзiных нормаў i расцэнак, навуковай i даведачнай лiтаратуры,
метадычных дапаможнiкаў, тыпавых праектаў i iнш.).
Устанавiць, цi своечасова выдаюцца i зацвярджаюцца тэмы
курсавога i дыпломнага праектавання, iх актуальнасць i рэальнасць,
адпаведнасць зместу профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў i сучаснаму
ўзроўню развiцця навукi i тэхнiкi, вытворчасцi, праграм вывучаемых
курсаў. Аб`ём праектаў. Наколькi курсавы праект рыхтуе цi
забяспечвае пераход канкрэтнага навучэнца да больш складанай
самастойнай работы - дыпломнага праектавання, а дыпломны праект -
падрыхтоўку выпускнiка да работы на сучасным прадпрыемстве.
Працэнт праектаў, якiя магчыма выкарыстаць на вытворчасцi i ў
навучальным працэсе.
Якая канкрэтная дапамога аказваецца навучэнцу ў перыяд яго
работы над праектам. Забяспечанасць кабiнета курсавога и дыпломнага
праектавання метадычнымi распрацоўкамi, неабходнай мэбляй,
аргтэхнiкай. Ажыццяўленне кантролю за графiкам паэтапнага выканання
курсавых i дыпломных праектаў, за якасцю курсавога i дыпломнага
праектавання з боку загадчыкаў аддзяленнямi, кiраўнiкоў праектаў.
Арганiзацыя рэцэнзавання i абароны дыпломных праектаў. Склад
рэцэнзентаў i ДКК. Якасць рэцэнзавання.
Своечасовасць i якасць падрыхтоўкi экзаменацыйных матэрыялаў.
Арганiзацыя i методыка прыёму дзяржэкзаменаў. Афармленне iх вынiкаў.
3.4.5. Выхаваўчая работа i жыллёва-бытавыя ўмовы
навучэнцаў.
Прааналiзаваць план выхаваўчай работы навучальнай установы i
выявiць:
- цi прадугледжаны ў iм асноўныя напрамкi, формы работы i вiды
дзейнасцi педагагiчнага i навучэнскага калектываў, якiя
забяспечваюць фармiраванне асобы маладога спецыялiста, цi ўлiчваюць
яны спецыфiку, матэрыяльнае i кадравае забеспячэнне навучальнай
установы:
- як рэалiзуецца ў плане выхаваўчай работы сацыяльны заказ
грамадства на фармiраванне асобы маладога спецыялiста;
- цi ўлiчваецца вопыт i вынiкi выхаваўчай работы, набытыя ў
папярэднi перыяд, спецыфiка ўмоў навучальнай установы, асаблiвасцi
кантынгентаў навучэнцаў;
- канкрэтнасць i рэальнасць плана, выбар адпаведных сродкаў
уздзеяння на навучэнцаў, педагагiчная абгрунтаванасць i спалучэнне
iндывiдуальных, групавых, курсавых i агульнатэхнiкумаўскiх формаў
работы;
- цi арыентаваны выхаваўчыя мерапрыемствы на важнейшыя падзеi i
з`явы жыцця;
- пераёмнасць у выхаваўчай рабоце, ускладненне з кожным годам
навучання яе формаў ў адпаведнасцi з якаснымi зменамi ў свядомасцi i
паводзiнах навучэнцаў (узроставыя, духоўныя iнтарэсы i патрэбнасцi,
ацэначныя меркаваннi, вопыт грамадскай дзейнасцi i г.д.);
- каардынацыю ўсiх планаў выхаваўчай работы.
Вызначыць маральна-псiхалагiчны клiмат у навучальнай установе
(ўзровень выхаванасцi, захаванне нормаў маралi, правiл супольнага
жыцця; працоўную i грамадска-палiтычную актыўнасць навучэнцаў);
узровень i характар злачыннасцi за апошнiя два гады, колькасць
правапарушэнняў, улiк навучэнцаў з асацыяльнымi паводзiнамi, якая
праводзiцца з iмi работа i яе эфектыўнасць.
Прааналiзаваць:
- як праводзiмая класным кiраўнiком работа садзейнiчае
ўдасканаленню падрыхтоўкi спецыялiста, фармiраванню асобы,
iнтэлектуальнаму i фiзiчнаму развiццю кожнага навучэнца, яго
станаўленню як грамадзянiна i сем`янiна;
Вывучыць:
- як ажыццяўляецца ўсебаковы ўлiк iндывiдуальных асаблiвасцей,
схiльнасцей, iнтарэсаў, запытаў навучэнцаў i на гэтай аснове
дапамога самавызначэнню i самаарганiзацыi, самаўдасканаленню i
самарэалiзацыi кожнага навучэнца;
- якая праводзiцца работа па знаёмству з гiсторыяй, традыцыямi
па фармiраваннi i ўмацаваннi нацыянальнай самасвядомасцi, адраджэннi
нацыянальных традыцый i каштоўнасцей беларускага народа, з правiламi
ўнутранага распарадку, па выхаваннi глыбокай павагi да дэмакратыi як
формы кiраўнiцтва, з асаблiвасцямi выбранай прафесii;
- дасягненнi адзiнства патрабаванняў i згодненых дзеянняў
калектыву навучальнай установы i сям`i ў адносiнах да навучэнцаў,
спрыянне стварэнню ў калектыве групы добразычлiвых, уважлiвых
адносiн, павагi да акружаючых людзей;
- як гэта садзейнiчае засваенню навучэнцамi агульначалавечых i
нацыянальных каштоўнасцей, фармiраванню палiтычнай культуры,
грамадзянскай пазiцыi;
- як арганiзавана работа па iнфармаваннi навучэнцаў аб найбольш
значных падзеях мiжнароднага i ўнутранага жыцця, у галiне навукi,
тэхнiкi, культуры, абранай прафесii;
- арганiзацыйную дзейнасць класных кiраўнiкоў па
маральна-прававым выхаваннi i прафiлактыцы процiпраўных паводзiн
навучэнцаў моладзi;
- работа па прапагандзе сярод навучэнцаў здаровага спосабу
жыцця, прававых ведаў i пытанняў палавога выхавання;
- асноўныя напрамкi работы органаў самакiравання i iх роля ў
павышэннi эфектыўнасцi выхаваўчай работы;
- якiя меры прымаюцца па сацыяльнай абароне навучэнцаў,
- якая аказваецца дапамога навучэнцам групы ў арганiзацыi
пазаўрочнай дзейнасцi, выбару заняткаў па iнтарэсах;
- клопат аб стварэннi ўмоў для паспяховай вучобы, выяўленне
прычын нiзкай паспяховасцi;
- падтрыманне сувязi з бацькамi навучэнцаў, выхавальнiкамi,
знаёмства з умовамi жыцця i паводзiн навучэнцаў у iнтэрнаце;
- арганiзацыю вольнага часу навучэнцаў (работа клубаў выхаднога
дня, культпаходы, дыскатэкi i г.д.);
- арганiзацыю фiзiчнага выхавання, прыцягненне да заняткаў у
спартыўных секцыях максiмальнай колькасцi навучэнцаў, забяспечанасць
загрузкi спартыўных збудаванняў па днях тыдня, асаблiва ў вячэрнi
час, выхадныя i святочныя днi;
- работу бiблiятэкi па прававым выхаваннi, кiраўнiцтву чытаннем
навучэнцаў.
Устанавiць:
- працэнт забяспечанасцi iнтэрнатам (з разлiкам 6 кв.м жылой
плошчы на аднаго прыжываючага) ад агульнай колькасцi маючых у iм
патрэбу;
- колькасць пражываючых на кватэрах i памер дапамогi iм у гэтых
мэтах з боку навучальнай установы;
- наяўнасць i абсталяванне ў iнтэрнаце пакояў для адпачынку,
вучэбных заняткаў, гурткоў, клубаў, кухань, буфетаў, медыцынскiх
iзалятараў, памяшканняў для мыцця i сушкi бялiзны, прасавання,
душавых, камер хавання рэчаў;
- наяўнасць працуючых тэлевiзараў, радыёкропак, электрычных
(газавых) плiт, пральных машын;
- захаванасць памяшканняў, мэблi, iнвентару, цi заключаны
дагаворы аб гэтым i як пакрываюцца страты;
- санiтарны стан i ўтрыманне жылля, пакояў i памяшканняў
агульнага прызначэння. Формы i метады кантролю;
- афармленне iнтэрната ў цэлым;
- захаванне цеплавога i асвятляльнага рэжыму;
- бытавое абслугоўванне пражываючых у iнтэрнаце, наяўнасць
майстэрняў па рамонту адзення, абутку i г.д., прадпрыемстваў
грамадскага харчавання, распарадак iх работы, цi задавальняе ён
навучэнцаў;
- цi абмяркоўваюцца пытаннi жыллёва-бытавога плана, арганiзацыi
выхаваўчай работы ў iнтэрнаце на пасяджэннях Савета навучальнай
установы, эфектыўнасць прынятых рашэнняў i iх рэалiзацыя;
- цi праводзiцца вывучэнне iнтарэсаў, запытаў i прапаноў
навучэнцаў па паляпшэннi быту i арганiзацыi выхаваўчай работы, iх
практычнае выкарыстанне;
- як арганiзавана выхаваўчая работа ў iнтэрнаце, работа
гурткоў, клубаў па iнтэрэсах, аматарскiх аб`яднанняў,
культурна-масавая i спартыўна-аздараўленчая работа. Удзел у гэтым
пражываючых;
- як арганiзавана самаабслугоўванне ў iнтэрнаце;
- якiя прымаюцца меры па прафiлактыцы сярод пражываючых у
iнтэрнаце негатыўных праяўленняў; выпадкi парушэння правiлаў
пражывання, колькасць прыцягнутых да адмiнiстрацыйнай i
дiсцыплiнарнай адказнасцi i за якiя правiннасцi;
- цi праводзяцца агляды-конкурсы на лепшы пакой i паверх;
- як арганiзавана медыцынскае абслугоўванне навучэнцаў.
3.4.6. Унутрытэхнiкумаўскi (вучылiшчны) кантроль.
Наяўнасць i змест планаў кантролю. Як у iх прадугледжваецца
кантроль за дзейнасцю структурных падраздзяленняў, выкладчыкаў,
другiх работнiкаў ССНУ, якiя павiнны забяспечыць неабходны ўзровень
якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў. Практычная рэалiзацыя запланаваных
мерапрыемстваў. Якасць распрацаваных праграм i метадычных
рэкамендацый, наколькi яны даюць магчымасць глыбока вывучыць пытанне
i садзейнiчаць аператыўнаму кiраванню навучальнай установай.
Рэзультатыўнасць кантрольных мерапрыемстваў. Выкарыстанне iх
вынiкаў у мэтах павышэння ўзроўню падрыхтоўкi спецыялiстаў.
Вынiковыя дакументы па ўнутрытэхнiкумаўскаму (вучылiшчнаму)
кантролю.
3.4.7. Якасць падрыхтоўкi спецыялiстаў.
Наяўнасць у навучальнай установе квалiфiкацыйных характарыстык
спецыялiстаў.
У адпаведнасцi з iх патрабаваннямi выявiць:
- узровень засваення навучэнцамi вучэбна-праграмнага матэрыялу
па асноўных цыклах дысцыплiн навучальнага плана на падставе вынiкаў
комплексных кантрольных работ па спецыяльнасцях кантрольных работ,
зрэзаў, праверкi практычных уменняў i навыкаў па асобных
прадметах, зрабiць параўнанне. Пры разыходжаннi адзнак устанавiць
прычыны;
- узровень тэарытычнай i практычнай падрыхтоўкi навучэнцаў па
вынiках дзяржаўных экзаменаў, рэзультатах абароны дыпломных праектаў
(работ); (Таблiца N 3);
- даць ацэнку якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў па водзывах,
рэкамендацыях прадпрыемстваў, арганiзацый i устаноў галiны, рэгiёна,
дзе працуюць спецыялiсты - выпускнiкi навучальнай установы, па
наяўнасцi прапаноў, звязаных з далейшым удасканаленнем падрыхтоўкi
спецыялiстаў.
Паводле вынiкаў усебаковага аналiзу даць дзяржаўную ацэнку
дзейнасцi педагагiчнага калектыву, выкарыстання яго iснуючага
патэнцыялу, якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў згодна з патрабаваннямi
квалiфiкацыйных характарыстык i Палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, зацверджанага загадам
Мiнiстэрства адукацыi ад 28 чэрвеня 1993 года N 203, а таксама
зрабiць вывады i прапановы, накiраваныя на паляпшэнне гэтай работы.
4. У заключэннi атэстацыйная камiсiя за подпiсам старшынi i яго
намеснiка ўносiць прапанову па адной з наступных ацэнак дзейнасцi
навучальнай установы:
4.1. Сярэдняя спецыяльная навучальная установа прызнаецца
атэставанай i заслугоўвае заахвочвання, калi яна дасягнула высокiх
поспехаў у падрыхтоўцы спецыялiстаў (п.п.2.8.1 i 2.8.2 гэтай
iнструкцыi з улiкам выкарыстання iснуючага патэнцыялу).
4.2. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова прызнаецца
атэставанай, калi яна здавальняюча вырашае задачы па падрыхтоўцы
спецыялiстаў, ускладзеныя на яе Палажэннем аб ССНУ, зацверджаным
загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203 (п.2.8.3
гэтай iнструкцыi з улiкам выкарыстання iснуючага патэнцыялу).
4.3. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова прызнаецца
прайшоўшай першасную атэстацыю, калi ў яе рабоце па падрыхтоўцы
спецыялiстаў выяўлены недахопы, якiя могуць быць лiквiдаваны ў
тэрмiны, вызначаныя атэстацыйнай камiсiяй, шляхам ажыццяўлення
практычных мер на месцы або з дапамогай зацiкаўленых прадпрыемстваў,
арганiзацый, устаноў i вышэйстаячых органаў кiравання iмi.
4.4. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова прызнаецца
неатэставанай, калi яна не забяспечвае выканання галоўнай задачы,
ускладзенай на яе Палажэннем аб ССНУ, зацверджаным загадам
Мiнiстэрства адукацыi ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203, - задачы якаснай
падрыхтоўкi спецыялiстаў сярэдняга звяна (п.2.8.4 гэтай iнструкцыi).
4.5. На падставе заключэння атэстацыйнай камiсii Дзяржаўная
iнспекцыя навучальных устаноў у месячны тэрмiн з дня яго атрымання
прымае пастанову (гэта тычыцца ўсiх сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi) i
пры станоўчай ацэнцы дзейнасцi сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы выдае ёй пасведчанне ўстаноўленага ўзору аб атэстацыi.
4.6. Што тычыцца неатэставанай сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы або няпоўнай адпаведнасцi яе дзейнасцi, то далейшы парадак
дзеянняў вызначаны п.п.2.10 и 2.11 тыповага Палажэння аб атэстацыi i
акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.
5. АКРЭДЫТАЦЫЯ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
5.1. Акрэдытацыя з`яўляецца формай дзяржаўнага прызнання
статусу сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, дае ёй права на
выдачу выпускнiкам дакументаў дзяржаўнага ўзору аб адпаведным
узроўнi адукацыi. Яна ажыццяўляецца на добраахвотных асновах.
5.2. Для правядзення акрэдытацыi сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установе неабходна за паўгода да маючага адбыцця выпуску
спецыялiстаў прадставiцiь у Дзяржiнспекцыю навучальных устаноў
заяву, лiцэнзiю на права адукацыйнай дзейнасцi, заключэнне
атэстацыйнай камiсii i праект дагавора на аплату затрат, звязаных з
правядзеннем акрэдытацыi.
5.3. Папярэдне падлягаюць акрэдытацыi дзяржаўныя сярэднiя
спецыяльныя навучальныя установы, якiя жадаюць змянiць статус або
дзейнасць якiх па вынiках атэстацыi прызнана нездавальняючай, а
таксама недзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, якiя
прэтэндуюць на выдачу выпускнiкам адпаведнага дакумента дзяржаўнага
ўзору.
5.4. Камiсiя па акрэдытацыi працуе непасрэдна ў навучальнай
установе не больш аднаго тыдня, калi патрабуецца ўдакладненне
некаторых пазiцый, выкладзеных у заключэннi атэстацыйнай камiсii i ў
пастанове аб атэстацыi навучальнай установы.
5.5. Калi сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова прызнана
акрэдытаванай, Мiнiстэрства адукацыi выдае ёй сертыфiкат
устаноўленага ўзору.
5.6. Сертыфiкат аб акрэдытацыi выдаецца таксама на падставе
заключэння i пастановы аб атэстацыi сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы, калi яе дзейнасць адпавядае патрабаванням п.п.2.8.1 i
2.8.2 гэтай iнструкцыi, што прадугледжана Палажэннем аб атэстацыi i
акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.
5.7. Агульныя правiлы акрэдытацыi вызначаны ў раздзеле тыпавога
Палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi
Беларусь, зацверджанага загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 7 лютага
1994 года N 33.
Выкарыстаная абрэвiатура:
ССНУ - сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова.
IУН - iнстытут удасканалення настаўнiкаў.
ФПК - факультэт павышэння квалiфiкацыi.
ТСН - тэхнiчныя сродкi навучання.
IТР - iнжэнерна-тэхнiчны работнiк.
АСКД - адзiная сiстэма канструктарскай дакументацыi.
АСТД - адзiная сiстэма тэхналагiчнай дакументацыi.
СТБ - стандарт Рэспублiкi Беларусь.
ДКК - дзяржаўная квалiфiкацыйная камiсiя.
ВКП - вучэбна-кансультатыўны пункт.
Таблiца 1
КАНТЫНГЕНТ НАВУЧЭНЦАЎ
-------------T--------------------------------T-------------
Спецыяльнасцi¦ КУРСЫ ¦ Усяго
+------T-----T------T-----T------+
¦ I ¦ II ¦ III ¦ IV ¦ V ¦
-------------+------+-----+------+-----+------+-------------
------------------------------------------------------------------
Усяго
Таблiца 2
Кiруючы i выкладчыцкi састаў:
а) кiруючы састаў:
***** НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ
Таблiца N 3
Вынiкi дзяржаўных экзаменаў, комплексных кантрольных
работ па спецыяльнасцях, кантрольных работ па асобных
прадметах (неабходнае падкрэслiць)
--T---------T----------T---------T------------T--------T--------¬
NN¦Найменне ¦Прозвiшча ¦Колькасць¦Атрымалi ¦Працэнт ¦Працэнт ¦
пп¦спецыяль-¦i iнiцыялы¦навучэн- ¦адзнакi ¦навучэн-¦навучэн-¦
¦насцей i ¦выкладчыка¦цаў якiя +---T--T--T--+цаў,якiя¦цаў,якiя¦
¦прадметаў¦ ¦выконвалi¦ 5 ¦ 4¦ 3¦ 2¦атрым. ¦мелi ¦
¦ ¦ ¦заданне ¦ ¦ ¦ ¦ +----T---+---T----+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ 5 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 4 ¦
--+---------+----------+---------+---+--+--+--+----+---+---+-----
1.
У тым лiку па прадметах
2.
У тым лiку па прадметах
Працяг
-------------T------------
Працэнт ¦Агульны
разыходжання¦працэнт
¦разыходжання
¦
------T------+
5 ¦ 4 ¦
------+------+------------
Дадатак N 1
ПЕРАЛIК РАЗДЗЕЛАЎ ЗАКЛЮЧЭННЯ
АТЭСТАЦЫЙНАЙ КАМIСII ПА ВЫНIКАХ ДЗЕЙНАСЦI СЯРЭДНЯЙ
СПЕЦЫЯЛЬНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ:
1. Агульная характарыстыка навучальнай установы.
2. Стан вучэбна-матэрыяльнай базы.
3. Кiруючы i выкладчыцкi састаў.
4. Арганiзацыя i стан навучальна-выхаваўчага працэсу:
4.1. Навучальны працэс.
4.2. Метадычная работа. Работа педагагiчнага (метадычнага)
савета, цыклавых камiсiй.
4.3. Вытворчае навучанне.
4.4. Курсавое i дыпломнае праектаванне. Дзяржаўныя экзамены.
Абарона дыпломных праектаў (работ).
4.5. Выхаваўчая работа i жыллёва-бытавыя ўмовы.
4.6. Унутрытэхнiкумаўскi (унутрывучылiшчны) кантроль.
4.7. Якасць падрыхтоўкi спецыялiстаў.
5. Вывады i прапановы.
МIНСКАЕ МЕДЫЦЫНСКАЕ ВУЧЫЛIШЧА N 2
Група
-----------------------------------
Прадмет
---------------------------------
Выкладчык
-------------------------------
----T-------------------------------T--------T---------------
NN ¦Прозвiшча i iнiцыялы навучэнцаў¦Атрымалi¦ Мелi
п/п ¦ ¦адзнакi ¦ адзнакi
----+-------------------------------+--------+---------------
¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦
Дата Подпiс
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 552/12.
Дата: 26.09.94 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|