МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Зацверджана
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 4 жнiўня 1994 г. N 227
IНСТРУКЦЫЯ I МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫI ПА
ПРАВЯДЗЕННЮ АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI
ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
___________________________________________________________
Утратили силу приказом Министерства образования от 22
апреля 1997 г. N 211 (зарегистрировано в Национальном
реестре - N 8/2326 от 23.12.1999 г.)
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1.1. Дадзеная iнструкцыя i метадычныя рэкамендацыi па
правядзенню атэстацыi i акрэдытацыi дашкольных устаноў распрацаваны
ў адпаведнасцi з патрабаваннямi тыпавога Палажэння аб атэстацыi i
акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, узгодненага з
Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўным Камiтэтам
Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва i
зацверджанага загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
7 лютага 1994 года N 33.
1.2. Яна вызначае адзiныя метадалагiчныя падыходы да
правядзення атэстацыi i акрэдытацыi дашкольных устаноў.
1.3. Атэстацыя накiравана на ўдасканаленне дзейнасцi дашкольных
устаноў, развiццё творчай iнiцыятывы педагогаў, забеспячэнне абароны
дзiцяцi ад некампетэнтных педагагiчных уздзеянняў.
1.4. На перыяд атэстацыi дашкольнай установы ствараецца
атэстацыйная камiсiя, якая зацвярджаецца загадам раённых (гарадскiх)
аддзелаў адукацыi. У склад атэстацыйнай камiсii ўключаюцца:
спецыялiсты ў галiне дашкольнай педагогiкi (работнiкi метадычных
кабiнетаў, цэнтраў, дашкольных устаноў), псiхолагi, медыкi,
прадстаўнiкi прадпрыемстваў, арганiзацый, грамадскiх аб`яднанняў.
1.5. Члены атэстацыйнай камiсii вызваляюцца на час атэстацыi ад
выканання службовых абавязкаў па месцы асноўнай работы па ўзгадненню
з iх кiраўнiцтвам з захаваннем заработнай платы. З лiку членаў
камiсii прызначаецца старшыня i яго намеснiк.
1.6. Атэстацыйная камiсiя кiруецца ў сваёй дзейнасцi Законам
"Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", прынятым Вярхоўным Саветам
Рэспублiкi Беларусь 29 кастрычнiка 1991 г. за N 1202-ХII,
пастановамi Вярхоўнага Савета i Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь, нарматыўнымi i метадычнымi дакументамi Мiнiстэрства
адукацыi.
1.7. Каардынацыйна-мэтадычнае кiраўнiцтва атэстацыяй дашкольных
устаноў ажыццяўляе Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў
Мiнiстэрства адукацыi, якая:
- ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю абласных i раённых органаў
кiравання па атэстацыi дашкольных устаноў;
- распрацоўвае нарматыўныя i метадычныя дакументы па атэстацыi
дашкольных устаноў;
- аказвае метадычную i кансультатыўную дапамогу абласным
упраўленням адукацыi i атэстацыйным камiсiям;
- абагульняе, улiчвае вынiкi i распаўсюджвае вопыт атэстацыi
дашкольных устаноў па пытаннях атэстацыi i прымае, калi гэта
патрабуецца, адпаведныя захады;
- у неабходных выпадках праводзiць выбарачную праверку
дакладнасцi вынiкаў атэстацыi, уключаючы паўторную атэстацыю асобных
дашкольных устаноў;
- уносiць прапановы па ўдасканаленню дашкольнага выхавання ў
рэспублiцы.
1.8. Мэтай акрэдытацыi з`яўляецца прысваенне дашкольнай
установе новага статусу.
1.9. Акрэдытацыя дашкольных устаноў праводзiцца Дзяржаўнай
iнспекцыяй навучальных устаноў на добраахвотнай аснове i за iх кошт.
Для гэтага могуць быць выкарыстаны сродкi мясцовых Саветаў народных
дэпутатаў, прадпрыемстваў, устаноў, гаспадарак, арганiзацый,
прыватных асоб.
2. АТЭСТАЦЫЯ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
2.1. Атэстацыя з`яўляецца адным з вiдаў дзяржаўнага кантролю i
прызначана для выяўлення эфектыўнасцi работы дашкольных устаноў.
2.2. Атэстацыi падлягаюць дашкольныя ўстановы ўсiх тыпаў i
вiдаў незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi. Яна
праводзiцца на планавай аснове з перыядычнасцю адзiн раз у пяць
гадоў, або па iнiцыятыве органаў кiравання i калектываў дашкольных
устаноў.
2.3. Атэстацыя дашкольных устаноў праводзiцца раённымi
(гарадскiмi) аддзеламi адукацыi згодна распрацаваных пяцiгадовых i
гадавых планаў-графiкаў.
2.4. Тэрмiн атэстацыi вызначаецца яе праграмай, тыпам i
прафiляванасцю дашкольнай установы, але не павiнен перавышаць 15
каляндарных дзён.
2.5. Кiраўнiцтва работай па правядзенню атэстацыi дашкольных
устаноў ажыццяўляюць упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў, Мiнскага
гарвыканкама, якiя маюць права:
- ажыццяўляюць кантроль за ходам атэстацыi дашкольных устаноў
вобласцi, горада;
- прымаць удзел у правядзеннi атэстацыi дашкольных устаноў;
- праводзiць атэстацыю дашкольных устаноў новага тыпу i iншых
пры звароце органаў адукацыi, грамадскiх аб`яднанняў,
прадпрыемстваў;
- аказваць метадычную i кансультатыўную дапамогу атэстацыйным
камiсiям;
- абагульняць i распаўсюджваць станоўчы вопыт атэстацыi
дашкольных устаноў вобласцi, горада;
- разглядаць апеляцыi дашкольных устаноў па вынiках атэстацыi i
прымаць неабходныя меры.
2.6. Атэстацыя дашкольных устаноў ажыццяўляецца ў два этапы.
I - этап - падрыхтоўка кiраўнiцтвам справаздачы аб дзейнасцi
дашкольнай установы на аснове самааналiзу, якi ўключае:
- узаемаадносiны памiж супрацоўнiкамi, супрацоўнiкамi i
дзецьмi;
- бяспечнасць, здароўе, харчаванне;
- стварэнне ўмоў для развiцця асобы дзiцяцi;
- выкарыстанне ў рабоце з выхаванцамi розных варыянтаў праграм,
зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
- узаемаадносiны памiж супрацоўнiкамi i бацькамi;
- кадравае забеспячэнне, рост прафесiйнага майстэрства
педагогаў;
- адпаведнасць матэрыяльна-тэхнiчнай базы сучасным
патрабаванням;
- кантроль i кiраўнiцтва дашкольнай установай.
II этап - работа атэстацыйнай камiсii.
2.7. Атэстацыйная камiсiя вызначае
- прафесiйны ўзровень калектыву супрацоўнiкаў;
- разнастайнасць аказваемых насельнiцтву адукацыйных паслуг;
- адпаведнасць якасцi выхаваўча-адукацыйнага працэсу дзяржаўным
патрабаванням;
- псiхалагiчны клiмат у дашкольнай установе.
Пры гэтым ацэньвае фiзiчнае развiццё дзяцей, ахову
псiхалагiчнага здароўя, iх псiхалагiчную абароненасць,
iнтэлектуальнае развiццё згодна ўзроставых асаблiвасцяў i
iндывiдуальных схiльнасцяў i здольнасцяў.
2.8. Атэстацыйная камiсiя робiць вывады аб дзейнасцi дашкольнай
установы на аснове аналiзу справаздачы дашкольнай установы,
назiранне заняткаў i рэжымных момантаў, гутарак з дзецьмi,
выхавацелямi, прадстаўнiкамi прадпрыемстваў, тэсцiравання,
анкетавання, кiруючыся наступнымi метадычнымi рэкамендацыямi.
2.9. Метадычныя рэкамендацыi.
2.9.1. Найменне дакументаў, якiя прадстаўляе дашкольная
установа атэстацыйнай камiсii.
- Пашпарт.
- Статут.
- Бацькоўскi дагавор.
- Статыстычная справаздача ф-85-к.
- Кнiга загадаў.
- Асабовыя справы супрацоўнiкаў.
- Працоўныя кнiжкi.
- Пуцёўкi на дзяцей.
- Дакументацыя па ахове працы супрацоўнiкаў, ахове жыцця i
здароўя дзяцей.
- Пратаколы пасяджэнняў:
- агульнага сходу работнiкаў дашкольнай установы i бацькоў;
- савета дашкольнай установы.
- Пратаколы педагагiчнага савета.
- Пратаколы дыягнастычнага абследвання дзяцей.
- Планы:
- гадавы;
- каляндарныя планы работы выхавацеляў, музычных кiраўнiкоў,
настаўнiкаў-дэфектолагаў.
- Перспектыўныя i гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi.
- Пратаколы:
- семiнараў-практыкумаў;
- групавых нарад;
- праглядаў педагагiчных мерапрыемстваў.
- Таблiца якаснага саставу педагагiчных кадраў.
- Дыягнастычныя анкеты выхавацеляў.
- Тэсты, анкеты, дзённiкi назiранняў.
- Сшытак кантролю.
- Гадавы каштарыс выдаткаў.
- Кнiгi сумарнага улiку.
- Медыцынскiя карты дзяцей ф-026У.
- Журналы:
- рэгiстрацыi iнфекцыйных захворванняў Ф-060У
- амбулаторны;
- па спiсанню спiрту i медпрэпаратаў;
- брокеражны;
- па кантролю за даброякаснасцю скорасапсавальных прадуктаў;
- здароўя.
- Заяўкi на прадукты харчавання.
- Накапляльная ведамасць.
- Перспектыўнае меню.
- Меню-раскладка.
- Тэхналагiчныя карты.
- Картатэка страў, у тым лiку дыетхарчавання.
- Сшыткi:
- кантролю за харчаваннем;
- улiку наведвання дзяцей.
- Даведкi або акты:
- праверак санiтарна-эпiдэмiялагiчнай станцыi;
- зняцця натуральных рэшткаў харчавання;
- праверак дашкольнай установы.
- Карты:
- нервова-псiхiчнага развiцця дзяцей ранняга ўзросту;
- моўныя карты.
2.9.2. Вывучаемыя пытаннi.
Агульная характарыстыка дашкольнай установы.
Вызначыць:
- адпаведнасць санiтарным правiлам уладкавання, правiлам
пажарнай бяспекi;
- адпаведнасць статута дашкольнай установы яе тыпу i вiду,
адлюстраванне ў iм нормаў i правiлаў жыцця калектыву, правоў i
абавязкаў членаў калектыву згодна заканадаўства, яго рэгiстрацыю
органам кiравання па падначаленасцi;
- адлюстраванне прававых адносiн памiж дашкольнай установай i
бацькамi;
- выкананне кiраўнiком патрабаванняў да вядзення кнiгi загадаў,
своечасовае афармленне загадаў аб прыёме, пераводзе i звальненнi
работнiкаў, згодна заканадаўству;
- наяўнасць працоўных кнiжак, парадак афармлення, адпаведнасць
з табелем улiку працоўнага часу;
- наяўнасць дзяцей у дашкольнай установе адпаведна пуцёўкам i
спiсачнаму саставу;
- наяўнасць загадаў па дашкольнай установе аб прызначэннi
адказных за арганiзацыю работы па ахове працы, тэхнiцы бяспекi,
вытворчай санiтарыi, пажарнай бяспецы, за электрагаспадаркай, па
вывучэнню службовых iнструкцый па ахове працы i тэхнiкi бяспекi для
супрацоўнiкаў дашкольнай установы, вядзеннем журнала рэгiстрацыi
бяспекi i пажарнай бяспекi, журнала рэгiстрацыi iнструкцый па ахове
працы;
- наяўнасць плана эвакуацыi дзяцей i абслугоўваючага персаналу
дашкольнай установы на выпадак узнiкнення пажару, плана работы
камiсii па ахове працы i акты праверак;
- своечасовае азнаямленне супрацоўнiкаў з iнструкцыяй па
арганiзацыi аховы жыцця i здароўя дзяцей у дашкольнай установе i
дзiцячых пляцоўках;
- актуальнасць пытанняў, абмяркоўваемых на пасяджэннях
агульнага сходу супрацоўнiкаў дашкольнай установы i бацькоў, як
вышэйшага органа кiравання дашкольнай установы;
- планаванне дзейнасцi дашкольнай установы на дыягнастычнай
аснове з улiкам тыпа, магчымасцей матэрыяльна-тэхнiчнай базы,
кадравага саставу i яго прафесiйнага ўзроўню, удасканаленне
перадавога педагагiчнага вопыту i дасягненняў псiхолага-педагагiчных
навук;
- перыядычнасць вывучання стану дзейнасцi дашкольнай установы
органамi кiравання, выкананне дашкольнай установай прапаноў.
Пры аналiзе дзейнасцi педагагiчнага савета звярнуць увагу на:
- удасканаленне яго работы з улiкам задач, якiя пастаўлены
перад дашкольнай установай;
- як педагагiчны савет садзейнiчае развiццю творчых iнiцыятыў
педагогаў, распаўсюджванню педагагiчнага вопыту, сувязi дашкольнай
установы з навукова-даследчымi арганiзацыямi, творчымi саюзамi;
- якiя рашэннi прымаюцца, iх уздзеянне на ўдасканаленне
выхаваўча-адукацыйнай работы з дзецьмi, рост прафесiянальнага
майстэрства педагогаў.
Стан матэрыяльнай i фiнансава-гаспадарчай
дзейнасцi дашкольнай установы.
Вызначыць:
- удзел мясцовых органаў упраўлення, прадпрыемстваў, устаноў,
гаспадарак i iншых арганiзацый, прыватных асоб у развiццi
матэрыяльнай базы дашкольнай установы;
- тэхнiчны стан будынка, патрэбу у рамонце;
- супрацьпажарнае становiшча, наяўнасць спецыяльнага iнвентару;
- неабходнае абсталяванне i пабудовы на ўчастках, пляцоўках па
вывучэнню правiлаў дарожнага руху, фiзкультурных, iх спраўнасць.
Устанавiць адпаведнасць матэрыяльна-тэхнiчнай базы дашкольнай
установы сучасным нормам (згодна пералiку дакументацыi дашкольнай
установы).
Адзначыць аснашчанасць спецыяльным абсталяваннем, у тым лiку
аўтаматызаваным: тэхнiчнымi сродкамi навучання, вылiчальнай
тэхнiкай, кiно i вiдэатэхнiкай, вучэбнай мэбляй, медыцынскiм i
санiтарна-тэхнiчным абсталяваннем.
Бяспечнасць, здароўе, харчаванне.
Адзначыць:
- устраненне траўманебяспечных сiтуацый, звязаных з
недобраўпарадкаванасцю навакольнага асяроддзя;
- сiстэматычнасць навучання дзяцей асновам прафiлактыкi
траўматызму (правiлам карыстання электрапрыборамi, паводзiн на
вулiцы, пажарнай бяспекi, выканання працоўных дзеянняў i спартыўных
практыкаванняў);
- работу па папярэджванню зрокавых парушэнняў.
Прааналiзаваць:
- наяўнасць медыцынскiх кадраў;
- стан захворванняў у дашкольнай установе;
- работу медыцынскага персаналу па прафiлактыцы захворванняў i
правядзенне санiтарна-асветнiцкай работы сярод супрацоўнiкаў i
бацькоў;
- арганiзацыю супрацьэпiдэмiчных мерапрыемстваў (захоўванне
iзаляцыi груп, арганiзацыю ранiшняга прыёму дзяцей);
- кантроль за санiтарна-гiгiенiчнымi ўмовамi (графiкi ўборкi,
праветравання i кварцавання, змены бялiзны, правiлы мыцця посуду i
цацак), арганiзацыяй рэжыму дня, харчавання, фiзiчным выхаваннем
дзяцей (фiзiчным развiццём, фiзiчнай нагрузкай, рухальнай актыўнасцю
на працягу дня), арганiзацыяй работы з дыспансернымi дзецьмi,
гiгiенiчным выхаваннем дзяцей;
- арганiзацыю аздараўленчых мерапрыемстваў (загартоўвання,
фiзiятэрапеўтычных працэдур, немедыкаментознага лячэння,
прафiлактыкi парушэнняў асанкi, стаматалагiчных захворванняў);
- своечасовае правядзенне антрапаметрычных вымярэнняў,
наяўнасць схемы рассадкi, адпаведнасць мэблi росту дзяцей;
- забеспячэнне памяшканняў харчаблока спраўным абсталяваннем i
яго адпаведнасць санiтарна-гiгiенiчным патрабаванням;
- санiтарны стан памяшканняў;
- правiльнасць захоўвання i рэалiзацыi прадуктаў харчавання
згодна тэрмiну;
- забеспячэнне прадуктамi харчавання дашкольнай установы, iх
якасць i асартымент;
- адпаведнасць выхаду ежы нарматыўным патрабаванням;
- выкананне тэхналогii i прыгатаванне страў;
- якасць, разнастайнасць страў; адпаведнасць правiлам
кулiнарнай апрацоўкi;
- выкананне натуральных i грашовых нормаў;
- наяўнасць сутачных проб i правiлы iх захоўвання;
- арганiзацыю дыетычнага харчавання (улiк дзяцей, якiм патрэбна
карэкцыя харчавання, адбiццё дыетхарчавання па меню, выкананне
тэхналогii прыгатавання дыятычных страў).
Псiхалагiчны клiмат дашкольнай установы.
Прааналiзаваць узаемаадносiны памiж супрацоўнiкамi i
кiраўнiком, памiж супрацоўнiкамi, супрацоўнiкамi i дзецьмi.
Вызначыць маральна-псiхалагiчнае становiшча ў дашкольнай
установе, узровень выхаванасцi дзяцей i супрацоўнiкаў.
Вывучыць:
- стыль зносiн кiраўнiка дашкольнай установы з супрацоўнiкамi;
- стыль зносiн выхавацеля з дзецьмi;
- узроўнi разумення дзяцей выхавацелямi;
- адносiны дашкольнiкаў да асобы выхавацеля;
Арганiзацыя работы з бацькамi.
Прааналiзаваць:
- узаемаадносiны памiж супрацоўнiкамi i бацькамi;
- бацькамi i дзецьмi;
- улiк сацыяльных чаканняў бацькоў у адносiнах да выхавацеля
дашкольнай установы;
наяўнасць ведаў у выхавацеляў аб сацыяльна-псiхалагiчных
асаблiвасцях сямей выхаванцаў, выкарыстанне вопыта сямейнага
выхавання;
- ажыццяўленне дыферынцыраванага падыхода ў арганiзацыi работы
з бацькамi.
Развiццё асобы дзiцяцi. Фiзiчнае развiццё.
Вызначыць узровень фiзiчнага развiцця.
Прааналiзаваць:
- захворванне дзяцей на працягу апошнiх 3 гадоў;
- стварэнне ўмоў для фiзiчнага развiцця;
- сярэднiя паказчыкi фiзiчнай падрыхтоўкi дашкольнiкаў;
- ажыццяўленне фiзкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў на
працягу дня;
- арганiзацыю фiзiчнага выхавання дзяцей з улiкам груп здароўя
i iндывiдуальных асаблiвасцяў;
- удзел у актыўным адпачынку.
Псiхiчнае развiццё
(iнтэлектуальнае, асабовае)
Вызначыць авалодванне дзецьмi;
- грамадскiм сенсорным вопытам;
- сiстэмай сенсорных эталонаў;
- агульнымi сенсорнымi ўменнямi;
Выявiць узровень развiцця асноўных вiдаў чуллiвасцi:
колераадрознiванне, слыхавая, тактыльная, нюхальная.
Вызначыць:
- узровень успрымання (хуткасць, дакладнасць,
дыферэнцыраванасць, здольнасць суадносiць уласцiвасць прадмета з
зададзеннымi эталонамi;
- узровень памяцi (дакладнасць, трываласць, асэнсаванасць,
запамiнанне, уменне правiльна ўсвядомлена аднавiць матэрыял);
- ступень сфармiраванасцi наглядна-дзейснага,
наглядна-вобразнага, славесна-лагiчнага мыслення;
- узровень уяўлення (здольнасць стварыць вобраз на падставе
вуснага або ўспрымальнага раней вобразнага апiсання, а таксама
ўносiць элементы новага ў гульню, прадуктыўныя вiды дзейнасцi);
- узровень развiцця мовы (слоўнiкавы запас, граматычна
правiльная мова i звязнасць, здольнасць адэкватна перадаць думку).
Прааналiзаваць фармiраванне асобы дзiцяцi па
асноўным напрамкам:
- дзiцячай творчасцi;
- актыўных адносiн да мiру;
- сацыяльна-каштоўных маральных якасцяў (далучэнне дзяцей да
агульначалавечай i нацыянальнай культуры, засваенне маральных
нормаў, якiя адбiваюцца на зносiнах памiж людзьмi ў грамадстве;
- матываў дзейнасцi i ўзроўню самаацэнкi (фармiраванне
грамадска-каштоўных патрэбнасцяў i матываў), забеспячэнне
паўнацэннага шляху самавыяўлення i самасцвярджэння;
- забеспячэнне эмацыянальнага дабрабыту кожнаму выхаванцу
(вывучэнне мiжасабовых адносiн).
Вызначыць улiк iндывiдуальных асаблiвасцяў (псiхафiзiялагiчных
магчымасцяў, мастацкiх здольнасцяў, схiльнасцяў, iнтарэсаў i палавых
адрозненняў).
Прааналiзаваць ажаццяўленне дыягностыкi i карэкцыi развiцця
асобы дзiцяцi.
Арганiзацыя выхаваўча-адукацыйнага працэсу.
Прааналiзаваць:
- стварэнне ўмоў для выхаваўча-адукацыйнага працэсу i навукова
метадычнае, тэхнiчнае забеспячэнне);
- планы выхаваўча-адукацыйнага працэсу з улiкам здароўя,
iнтарэсаў i схiльнасцей дзяцей на аснове дыягностыкi развiцця
кожнага выхаванца;
- якасць ведаў, уменняў дзяцей, выяўленых у ходзе прагледжаных
заняткаў, рэжымных момантаў, назiранняў i гутарак;
- вынiкi прадуктыўнай дзiцячай дзейнасцi;
- ажыццяўленне работы па далучэнню дзяцей да беларускай мовы i
культуры, традыцый беларускага народа, культуры iншых народаў;
- разнастайнасць адукацыйных паслуг, накiраваных на
iндывiдуальнае развiццё дзiцяцi з улiкам пажадання бацькоў.
Рост прафесiйнага майстэрства.
Прааналiзаваць:
- растаноўку педагагiчных кадраў з улiкам iх прафесiйнага
майстэрства i псiхалагiчнай сумяшчальнасцi;
- адпаведнасць планавання работы з кадрамi згодна вынiкам
дыягнастычнага анкетавання;
- адпаведнасць курсавой перападрыхтоўкi кадраў;
- сучасныя вiды i формы павышэння квалiфiкацыi спецыялiстаў,
якiя выкарыстоўваюцца ў дашкольнай установе;
- дзе аналiзаваўся стан работы па павышэнню квалiфiкацыi
педагогаў;
- якiя мерапрыемствы, прапановы распрацаваны пры абмеркаваннi
гэтага пытання;
- што ўкаранёна ў практыку i як гэта адбiлася на павышэннi
ўзроўню педагагiчнага працэсу;
- арганiзацыю работы з маладымi спецыялiстамi;
- выкананне патрабавання часовага "Палажэння аб атэстацыi
педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi
Беларусь зацверджанага пастановай калегii Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 26 лютага 1992 г. N 4-П;
- адпаведнасць прысвоенай катэгорыi вынiкам дзейнасцi педагога
i квалiфiкацыйным характарыстыкам.
Высветлiць, як павышаецца ўзровень прафесiянальнага майстэрства
шляхам самаадукацыi.
Выяўленне, вывучэнне, абагульненне, формы распаўсюджвання
перадавога педагагiчнага вопыту педагогаў дашкольнай установы,
раёна, вобласцi, рэспублiкi ў практыку работы.
Кантроль i кiраўнiцтва.
Устанавiць:
- наяўнасць i змест графiкаў кантролю, як у iх прадугледжваюцца
ўсе вiды i формы кантролю за дзейнасцю педагогаў i iншых катэгорый
супрацоўнiкаў.
Прааналiзаваць:
- адпаведнасць кантролю гадавому плану, агульнадзяржаўным
патрабаванням, загадам органаў кiравання;
- сiстэму кантролю па ўсiх напрамках выхаваўча-адукацыйнага
працэсу;
- спалучэнне кантролю i аказанне дапамогi;
- выяўленне вопыту работы супрацоўнiкаў дашкольнай установы;
- мерапрыемствы, якiя накiраваны на паляпшэнне работы
супрацоўнiкаў дашкольнай ўстановы.
Выявiць:
- стыль кiраўнiцтва дашкольнай установай на падставе
назiранняў, гутарак i анкетавання супрацоўнiкаў;
- комплексны аналiз дасягненняў i недахопаў
выхаваўча-адукацыйнай работы педагагiчнага калектыву;
- вызначэнне месца i ролi кожнага супрацоўнiка ў рэалiзацыi
мэты i задач выхавання дзяцей;
- удзел выхавацеля-метадыста, старшай медыцынскай сястры,
загадчыка гаспадаркай у кiраваннi дашкольнай установай;
- дзейнасць кiраўнiцтва, паводле вынiкаў усебаковага аналiзу
работы калектыву, па стварэнню спрыяльнага мiкраклiмату ў iм,
актывiзацыi творчасцi педагогаў.
2.10. Па вынiках атэстацыi камiсiя дае заключэнне аб усебаковай
дзейнасцi дашкольнай установы.
Дашкольная ўстанова прызнаецца атэставанай i заслугоўвае
заахвочвання, калi яна дасягнула высокiх поспехаў у выхаваннi
дашкольнiкаў (выкарыстоўваюцца дадатковыя формы работы з дзецьмi i
нетрадыцыйныя спосабы iх арганiзацыi: рознаўзроставыя групы з
вызначаным напрамкам у рабоце, студыi, гурткi, секцыi, гурткi па
iнтарэсах i г.д.).
Дашкольная ўстанова прызнаецца атэставаннай, калi яна адпавядае
патрабаванням дзяржаўнага стандарту.
Дашкольная ўстанова прызнаецца прайшоўшай першасную атэстацыю,
калi ў яе рабоце выяўлены недахопы, якiя могуць быць лiквiдаваны ў
тэрмiны, устаноўленыя атэстацыйнай камiсiяй, за кошт ажыццяўлення
практычных мерапрыемстваў на месцы, або з дапамогай упраўленняў
адукацыi, мiнiстэрстваў i ведамстваў, у падпарадкаваннi якiх
знаходзяцца дашкольныя ўстановы.
Дашкольная ўстанова прызнаецца неатэставанай, калi арганiзацыя
i стан выхаваўча-адукацыйнага працэсу знаходзiцца на нiзкiм узроўнi
i не адпавядае патрабаванням дзяржаўнага стандарту.
2.11. Заключэнне i прапановы атэстацыйнай камiсii накiроўваюцца
Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў i разглядаюцца ею ў месячны
тэрмiн. Пры станоўчай ацэнцы дзейнасцi дашкольнай установы
Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў прымае пастанову аб яе
атэстацыi i выдае адпаведнае пасведчанне.
2.12. Неатэставаная дашкольная ўстанова падлягае пераатэстацыi
праз 1 год. Пры паўторнай адмоўнай ацэнцы дзейнасцi дашкольнай
установы атэстацыйная камiсiя ўносiць прапановы ў раённыя (абласныя)
органы кiравання па замене супрацоўнiкаў або кiраўнiцтва гэтай
дашкольнай установы ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
2.13. Калi дашкольная ўстанова не згодна з ацэнкай атэстацыйнай
камiсii, яна мае права на працягу месяца з дня атрымання заключэння
падаць у Дзяржаўную iнспекцыю навучальных устаноў заяву аб яго
пераглядзе. Дадзеная заява разглядаецца ў месячны тэрмiн з дня яе
паступлення.
Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў на падставе вывучэння
матэрыялаў атэстацыйнай камiсii прымае адпаведную пастанову аб
атэстацыi дашкольнай установы.
Пастанова Дзяржiнспекцыi навучальных устаноў можа быць
абскарджана на працягу аднаго месяца ў Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь, якiм ствараецца экспертная камiсiя. Канчатковае
рашэнне прымае Мiнiстр адукацыi.
3. АКРЭДЫТАЦЫЯ ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ
3.1. Акрэдытацыi падлягаюць дашкольныя ўстановы, якiя жадаюць
змянiць свой статус незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i
формаў уласнасцi.
3.2. Для правядзення акрэдытацыi дашкольнай установы неабходна
прадставiць у Дзяржаўную iнспекцыю навучальных устаноў заяву,
пастанову аб яе атэстацыi i праект дагавора на аплату затрат,
звязаных з правядзеннем акрэдытацыi.
Для правядзення акрэдытацыi пастанова аб вынiках атэстацыi
сапраўдна на працягу аднаго каляндарнага года.
3.3. Камiсiя па акрэдытацыi ствараецца i зацвярджаецца загадам
Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў не пазней 30 дзён з дня
падачы заявы i дакументаў дашкольнай установай.
3.4. У састаў камiсii па акрэдытацыi ўключаюцца: работнiкi
(рай)гарвыканкамаў, апарата органаў упраўлення адукацыi,
прадстаўнiкi прадпрыемстваў, ведамстваў.
3.5. Камiсiя разглядае прадстаўленыя дакументы i прымае рашэнне
аб акрэдытацыi дашкольнай установы. Калi камiсii па акрэдытацыi
патрабуецца ўдакладненне некаторых пазiцый, адзначаных у заключэннi
атэстацыйнай камiсii, яна працуе непасрэдна ў дашкольнай установе не
больш аднаго тыдня. У выпадку станоўчага рашэння дашкольнай установе
Мiнiстэрствам адукацыi выдаецца сертыфiкат устаноўленага ўзору.
3.6. Дашкольная ўстанова пазбаўляецца дзяржаўнай акрэдытацыi,
калi яе дзейнасць не адпавядае набытаму статусу.
Падставай для разглядання пытання аб пазбаўленнi дашкольнай
установы дзяржаўнай акрэдытацыi з`яўляецца рашэнне агульнага сходу
бацькоў дзяцей, наведваючых дадзеную дашкольную ўстанову. Рашэнне
прымаецца дзвюма трэцямi галасоў ад агульнай колькасцi бацькоў i
накiроўваецца ў органы адукацыi.
Пастанова аб пазбаўленнi дашкольнай установы дзяржаўнай
акрэдытацыi прымаецца Дзяржаўнай iнспекцыяй на аснове вынiкаў
паўторнай атэстацыi дашкольнай установы ў месячны тэрмiн.
3.7. Аднаўленне акрэдытацыi ажыццяўляецца ў тым жа парадку, як
i яе атрыманне.
4. АТЭСТАЦЫЯ I АКРЭДЫТАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНЫХ
УСТАНОЎ ЗМЕШАНАГА ТЫПУ
4.1. Атэстацыя навучальнай установы, якая ўключае ў сябе
ступенi дашкольнай i школьнай адукацыi ажыццяўляецца наступным
чынам:
- дашкольнае падраздзяленне атэстуецца адпаведна дзяржаўным
патрабаванням дашкольнай адукацыi;
- школьнае падраздзяленне - адпаведна патрабаванням дзяржаўнага
агульнаадукацыйнага стандарта.
-----------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 554/12.
Дата: 26.09.94 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|