АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КАЗАХСТАН АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ РАЗВIЦЦЯ ПАЛIЎНА-ЭНЕРГЕТЫЧНЫХ КОМПЛЕКСАЎ I ПАДПIСАННI ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 мая 2005 г. № 495
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 23.05.2005, № 76, рег. № 5/15958 от 18.05.2005)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства эканомiкi, узгодненую з Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам энергетыкi, Беларускiм дзяржаўным канцэрнам па нафце i хiмii, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Казахстан аб супрацоўнiцтве ў галiне развiцця палiўна-энергетычных комплексаў (прыкладаецца) * i падпiсаннi гэтага Пагаднення.
* Не рассылаецца.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект названага Пагаднення.
Упаўнаважыць Першага намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Семашку Уладзiмiра Iльiча на правядзенне перагавораў па праекту дадзенага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць пры неабходнасцi ў яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару, i ў выпадку дасягнення дамоўленасцi ў межах зацверджанага гэтай пастановай праекта на падпiсанне Пагаднення.
Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 снежня 2003 г. № 1641 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Казахстан аб супрацоўнiцтве ў галiне развiцця палiўна-энергетычных комплексаў i падпiсаннi гэтага Пагаднення" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 142, 5/13541).
Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
|
У.Семашка
|