АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI ПА АДУКАЦЫI
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 лiпеня 2005 г. № 98
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага года:
1.1. Форму СШ-1 (таблiца 1.1) "Справаздача аб дзейнасцi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi дзеннай формы навучання" *;
1.2. Форму СШ-1 (таблiца 1.3) "Справаздача ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi дзеннай формы навучання, аб размеркаваннi па мове навучання i вывучэнню роднай мовы" *;
1.3. Форму СШ-1 (таблiца 1.4) "Справаздача ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi дзеннай формы навучання, аб колькасцi настаўнiкаў, класаў i вучняў (акрамя спецыяльных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця)" *;
1.4. Форму СШ-1 (таблiца 1.5) "Справаздача ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi дзеннай формы навучання, аб выкладаннi замежных моў i паглыбленым вывучэннi прадметаў (акрамя спецыяльных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця)" *.
*Не прыводзiцца.
2. Распаўсюдзiць названыя ў пункце 1 дадзенай пастановы формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на аддзелы адукацыi раенных (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў.