ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 лiстапада 2004 г. № 1443
АБ КАМАНДЗIРАВАННI А.М.АПАЦКАГА Ў г.ВАРШАВУ I г.ПОЗНАНЬ
(РЭСПУБЛIКА ПОЛЬШЧА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзiраваць з 15 па 17 лiстапада 2004 г. у г.Варшаву i
г.Познань (Рэспублiка Польшча) намеснiка Мiнiстра прыродных рэсурсаў
i аховы навакольнага асяроддзя Апацкага Аляксандра Мiкалаевiча для
правядзення сустрэч з прадстаўнiкамi дзелавых колаў Рэспублiкi
Польшча па пытаннях узаемавыгаднага супрацоўнiцтва ў галiне аховы
прыроды i падпiсання Пратакола аб намерах памiж Мiнiстэрствам
навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Польшча, Мiнiстэрствам прыродных
рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь i
Дзяржаўным камiтэтам прыродных рэсурсаў Украiны па ўзаемадзеянню ў
распрацоўцы i ўкараненнi сумеснага пiлотнага праекта па манiторынгу
i ацэнцы якасцi грунтавых вод у басейне ракi Буг, а таксама для
ўдзелу ў Мiжнароднай экалагiчнай выстаўцы ПОЛЭКА.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi