РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
16 лiстапада 2004 г. № 2279
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999
г. № 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в
Республике Беларусь" i ў мэтах забеспячэння выканання Закона
Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2003 года "О бюджете Республики
Беларусь на 2004 год" у частцы пакрыцця затрат транспартных
арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам
агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 360
рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 180 рублёў за
адну паездку;
1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры 720 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 360
рублёў за адну паездку.
2. Права льготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту
агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у
адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 40 рублёў да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
згодна з дадаткам.
5. Транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству
"Мiнсктранс" (Сасноўскi У.Г.):
5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага
распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мiнскага гарадскога
аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi
распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з
транспартным камунальным унiтарным прадпрыемствам "Мiнсктранс"
дагавораў.
7. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 2 лiпеня
2004 г. № 1350 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм
транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 2004 г., № 113, 9/3525);
рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 10 верасня
2004 г. № 1865 "Аб унясеннi змяненняў у рашэнне Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта ад 2 лiпеня 2004 г. № 1350" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 147, 9/3677).
8. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на першага
намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта
Анфiмава Л.В.
9. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 20 лiстапада 2004 г.
Старшыня М.Я.Паўлаў
Кiраўнiк спраў М.Ф.Савановiч
УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк
Мiнiстра эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
У.А.Найдуноў
12.11.2004
Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
16.11.2004 № 2279
Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
----T---------------------------------T--------------T-------------¬
¦ № ¦ ¦ Месячныя ¦ Дэкадныя ¦
¦п/п¦ Вiды бiлетаў +-------T------+------T------+
¦ ¦ ¦ 100% ¦ 50% ¦ 100% ¦ 50% ¦
+---+---------------------------------+-------+------+------+------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус,¦ 16200 ¦ 8100 ¦ 5680 ¦ 2840 ¦
¦ ¦тралейбус, трамвай, метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+---------------------------------+-------+------+------+------+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус ¦ 21600 ¦10800 ¦ 7580 ¦ 3790 ¦
+---+---------------------------------+-------+------+------+------+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту ¦ 21600 ¦10800 ¦ 7580 ¦ 3790 ¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦аўтобус-трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦трамвай-тралейбус) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+---------------------------------+-------+------+------+------+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту ¦ 25200 ¦12600 ¦ 8840 ¦ 4420 ¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---+---------------------------------+-------+------+------+-------
|