СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I КАРЭЙСКАЙ НАРОДНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ
РЭСПУБЛIКАЙ*
____________________________
*Уступiла ў сiлу 3 лютага 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Карэйскай Народна-Дэмакратычнай
Рэспублiкi ў мэтах развiцця адносiн дружбы i супрацоўнiцтва памiж
дзвюма краiнамi ва ўсiх галiнах на аснове прынцыпаў суверэннай
роўнасцi, узаемнай выгады i неўмяшання ва ўнутраныя справы адзiн
аднаго дамовiлiся ўстанавiць з сённяшняга дня дыпламатычныя адносiны
на ўзроўнi Пасольстваў i абмяняцца дыпламатычнымi прадстаўнiкамi.
Аформлена ў горадзе Мiнску 3 лютага 1992 года ў двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i карэйскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
Па даручэннi Урада Па даручэннi Урада
Рэспублiкi Беларусь Карэйскай Народна-Дэмакратычнай
У.Сянько Рэспублiкi
Намеснiк Мiнiстра Лi Iн Гю
замежных спраў Намеснiк Мiнiстра
замежных спраў