ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
КАРАЛЕЎСТВА БЕЛЬГII АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН *

_____________________________
     * Уступае ў сiлу 10 сакавiка 1992 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Каралеўства Бельгii
     Пагадзiлiся  ўстанавiць  дыпламатычныя  i  консульскiя адносiны
памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i  Каралеўствам  Бельгii  i  абмяняцца
дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi на ўзроўнi пасольстваў.
     Бакi дамовiлiся аб тым,  што  палажэннi  Венскай  Канвенцыi  аб
дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года i Венскай Канвенцыi
аб консульскiх зносiнах ад 24 красавiка 1963 года будуць  прымяняцца
ў дыпламатычных i консульскiх адносiнах памiж Рэспублiкай Беларусь i
Каралеўствам Бельгii.
     Бакi таксама  дамовiлiся  аб  тым,  што двухбаковыя пагадненнi,
якiя звязваюць,  з аднаго боку,  былы Саюз  Савецкiх  Сацыялiстычных
Рэспублiк   i,   з  другога  боку,  Каралеўства  Бельгii  (уключаючы
пагадненнi,  заключаныя  з   Бельгiйска-Люксембургскiм   Эканамiчным
Саюзам),   будуць   сапраўднымi   памiж   Рэспублiкай   Беларусь   i
Каралеўствам  Бельгii  да  таго  часу,  пакуль  яны   будуць   альбо
пацверджаны, або перазаключаны абодвума Бакамi.
     Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання.

     Аформлена  ў Бруселi 10 сакавiка 1992 года, у двух экземплярах,
кожны  на беларускай i французскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

За Урад                                          За Урад
Рэспублiкi Беларусь                              Каралеўства Бельгii
Подпiс                                           Подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России